Кіно1313

Літоўская рэжысёрка адказала Курэйчыку наконт скандальнага серыяла «Акрэсціна»

У Гарадскім судзе Вільні ідзе разбіральніцтва па справе аб аўтарскіх правах на серыял «Акрэсціна». Стужка прысвечана затрыманым у мінскім ІЧУ, але публіка так дагэтуль яе і не пабачыла.

Бэкстэйдж здымак серыяла «Акрэсціна». Скрыншот з відэа: Malanka Media / YouTube

Рэжысёр стужкі Андрэй Курэйчык зараз знаходзіцца ў ЗША і даведаўся пра працэс, у якім таксама ўдзельнічае кіраўнік «Маланка Медыя» і прадзюсар серыяла Павел Марыніч, выпадкова — з ліста на сваёй электроннай пошце. Суд дазволіў яму паглядзець матэрыялы справы, у тым ліку фінальную версію мантажу пілотнай серыі.

Як сцвярджае Курэйчык, ён не пабачыў у ёй адрозненняў ад сваёй працы, але заўважыў імёны літоўскіх спецыялістаў у цітрах. Іх, як яму здалося, маглі выкарыстаць фіктыўна.

Андрэй Курэйчык на здымках серыяла «Акрэсціна» ў Вільні. Скрыншот з відэа: Malanka Media / YouTube

«Наша Ніва» звярнулася да пазначанай у цітрах літоўскай рэжысёркі. Рамунэ Кудзманайце распавяла, што сапраўды ўдзельнічала ў працы над серыялам — са студзеня па чэрвень 2022 года.

«Я ўдзельнічала ў постпрадукцыі фільма. Пакуль гэта толькі пілотная серыя. Сцэнарый напісаў і здымаў фільм Андрэй Курэйчык, але потым, як мне расказалі прадзюсары, ён зманціраваў фільм за тыдзень і з'ехаў. Як бы кінуў недароблены прадукт.

Да мяне звярнуліся прадзюсары Павел Марыніч і Артурас Двінэліс з просьбай паправіць гэту пілотную серыю. Мы падпісалі дамову».

Рэжысёрка адзначыла, што памылка ў цітрах насамрэч ёсць — яна павінна быць падпісана як «рэжысёр постпрадукцыі».

«Але тое, што Курэйчык піша ў сваіх выказваннях, што маё прозвішча ўзялі, каб адмыць грошы прадзюсару, гэта абсалютны паклёп на мяне і на прадзюсараў», — кажа рэжысёрка.

Удзел Кудзманайце ў працы над праектам пацвердзіў і другі літоўскі чалец каманды, Артурас Двінэліс.

Серыял «Акрэсціна» здымаўся ў 2022 годзе. У праекце былі задзейнічаны ўкраінскія і беларускія акцёры ў эміграцыі, музыканты, актывісты: Павел Гарадніцкі, Маргарыта Ляўчук, Андрэй Ткачоў і іншыя. Здымачная каманда зняла толькі пілотны эпізод з запланаваных васьмі серый. 

Каментары13

  • Гані быкоў
    01.06.2025
    Колькі будзе працягвацца гэты здзек з беларусаў? Дзецям палітвязняў ня могуць сабраць грошы на канікулы, а нейкія Марынічы-Курэйчыкі-Кудманайцісы ўсё піляць-піляць і піляць на нейкай лухта-медыя-прадакшэне!
    Калі ж вы нажрэцеся ўжо!
  • Переписанная английская википедия
    01.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Szmielc Simpatico
    01.06.2025
    а чаму вы дзівяцёся , была малява з арды - нішчыць , давіць , не пускаць , замоу́чваць

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша10

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

У Расіі арыштавалі генерала, які адказваў за ўзбраенне авіяцыі і СПА12

Як змяніўся Даўгінаўскі тракт пасля рэканструкцыі3

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі31

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў88

Палітзняволеныя жанчыны не трапяць пад амністыю3

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша10

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць