Справа, якая для Беларусі робіць больш за ўсё разам узятыя офісы
арэндатар
22.11.2026
Беларусы жывуць за мяжой у арэндаваных кватэрах і часта пераязджаюць. Прыватная бібліятэка ў такіх умовах будзе дадатковым клопатам. Гэта не спрыяе набыццю папяровых кніг.
Праўда
22.11.2026
Да іх так і не дайшло, што любімыя імі так званыя "русскоязычные" (разам з імі тыя, што беларускую толькі на публіцы выкарыстоўваюць зрэдзь часу) - не беларусы, а беларусаў жменька засталася.
ПалПалыч
22.11.2026
Праўда, ну т.е. говорящие про "один с русскими народ" выходит процентов на 90 правы, так?
Гыгы
22.11.2026
Праўда, эх, блин, и тут народ виноват. Есть одна общая черта у националистов и лукашистов - и для тех, и для других народ не тот, недостаточно качественный. Одни из беларусов выписывают фигурально, другие - из граждан буквально. Но суть одна и та же
.
22.11.2026
Толькі не блытайце нацыяналістаў і маргіналаў-хэйтараў. Чаму "нацыяналістам" Вы назвалі не, напрыклад, таго ж Януковіча, а фрыка, які ненавідзіць усіх, у тым ліку і Януковіча?
Ага
23.11.2026
Гыгы, ну вядома ж, гэта нягоднікі Пуцін, Лукашэнка і Пушылін вінаватыя ў тым, што вы, маскваротыя - спрадвечныя рабы. Заўсёды вінаватае начальства, а вы ні прычым, не.
+
23.11.2026
Ага, яшчэ Трамп, нацыяналісты і Пазняк вінаватыя ў разуменні невероятных.
Чы-тач
22.11.2026
Думаю, што як раз беларускія біяграфіі ці навейшая гісторыя была б неблагой тэмаю. Галоўнае каб якасць была вышэй за бягучыя фэйсбучныя срачы.
Я вось не люблю ні Кінга, ні Роўлінг. Прачытаў увесь цыкл Сапкоўскага, калі вучыў польскую, у арыгінале. Бо гэта самая лёгкая проза якая толькі трапілася на вочы - буквальна дзеці далі. Але больш на падобныя жанры не цягне абсалютна.
Але цікавостка, забачыў, што пэўная філасофская класіка не мае польскага перакладу. І любы арыенталізм, арабізм ці індуістыка ў польскай акадэміі слабаватыя ў параўнанні з той жа расейскамоўнай. Зараз падцягваю польскую, каб замахнуцца на старасці гадоў на пару сур'ёзных перакладаў. Калі адважуся, у працэсе і беларускія таксама зраблю.
.
22.11.2026
Колькі не памятаю інтэрв’ю з Янушкевічам, заўсёды "беларусы не купляюць". Хаця ў падобным становішчы ўсе выдавецтвы, і іншыя камунікацыю будуюць інакш. Ладна, пакпіў трохі. Дзякуй за працу, што не пайшоў у больш відавочны і прыбытковы бізнес.
Мяркую, галоўныя праблемы, што без уласнага жылля матэрыяльныя каштоўнасці як кнігі не вельмі назапасіш (пра гэта ўжо напісалі вышэй) і што "беларускае зямляцтва" амаль не ствараецца, ўсё ідзе да асіміляцыі большасці праз 1-1.5 пакаленні :(
Пан Мікола
22.11.2026
«Гары Потэр» гэта вельмі дрэнны прыклад. Таму што гэта пераклад на беларускую мову з расейскай. Узялі дрэннае, і зрабілі яшчэ горш. Добрасумленны перакладчык перакладае з мовы арыгіналу. А не выкарыстоўвае смецце.
Герміёна
22.11.2026
Пан Мікола, не прыдумляйце, кнігі перакладаліся з ангельскай
.
22.11.2026
Дакладна хлусня. Пераклад з ангельскай. Было нават інтэрв’ю 2019 г. з перакладчыцай, менавіта па гэтаму пытанню.
ЎІЎ
22.11.2026
Чаму беларусы мала купляюць кніг па-беларуску? Бо ўсё менш беларусаў ведае беларускую мову. Мала таго, усё больш беларусаў, без розніцы за Лукашэнку ці супраць, найчасцей тыя і другія за русский мир, якія адкрыта выступаюць супраць беларускай мовы. Ці то лукашысты, ці бабарыканцы. Вось дзе праблема.
меж
22.11.2026
ЎІЎ, ці ціханоўцы
меж
22.11.2026
А што сказаць. Я ў Беларусі, апошняга выдатнага гары Потэра заказаў праз аднаго знаёмага ў Польшчы, ён перадаў свайму сябру на Грузію, адтуль трэці чалавек прывёз ў Мінск, а чацвёрты ў Пінск. Капец лагістыка.
Гаюн
22.11.2026
Калі б беларускія журналісты па-сяброўку піярылі іншыя кнігі як гэта рабілі з расейскамоўным наборам слоў на паперы Рагатко, іншыя кнігі таксама былі б больш папулярныя.
папулізм
22.11.2026
Лягчэй усё зваліць на выдаўца чым на стаўленне народа да сваёй культуры.
Axel Justas
22.11.2026
Спадар Андрэй, а ці не цікава б было выдаваць кнігі па бізнесу, асабістаму развіццю, і таму падобную немастацкую літаратуру? Кшалту Brian Tracy з іншымі гучнымі імёнамі жанру. Бо ў дарослым узросце на раманы не тое каб шмат часу ёсць, а вось па-працы чытаю шмат, бо проста інакш ніяк. І там ужо свая часам праверачная 'класіка' ёсць, якую дагэтуль перавыдаць і купляюць.
Нюансик
22.11.2026
Axel Justas, если человек кнігі па бізнесу, асабістаму развіццю кшалту Brian Tracy не может осилить в оригинале, то надо читать книги па асабістаму развіццю Паўла Севярынца. Там на мове. И слушать песнi Данчыка.
шчыра
22.11.2026
Можа пара зрабіць рэферэндум, каб беларусы адкрыта заявілі, што іх культуру расейская, а беларускую не хочуць падтрымліваць? Бо розныя гэтыя тысячы каментароў са спробай даказаць, што беларусы не расейцы, бо ў нас ёсць такое ці іншае слова, але ўсё гэта напісана на расейскай, выглядае як выглядае.
Проблемка
22.11.2026
[Рэд. выдалена]
Ў
22.11.2026
Проблемка, каментар, які даказвае напісанае.
Янка
22.11.2026
Варта таксама ўлічваць сучасны лад жыцця. Кнігу ўсё ж такі трэба ўзяць, стварыць камфортныя адмысловыя ўмовы для чытання, сканцэнтравацца і ўважліва чытаць. Карацей кажучы, манапольна выдаткаваць вольны час, якога часцей за ўсё бракуе. У гэтым сэнсе больш прывабнымі выглядаюць аўдыёкнігі, бо яны дазваляюць паралельна рабіць нейкую руцінную працу, а калі нешта раптоўна замінае - зрабіць паўзу і аднавіць праслухоўванне з таго ж месца, калі з'явіцца магчымасць
А я яшчэ 2 гады таму пісаў пад інтэрв’ю сп. Янушкевіча,
22.11.2026
што выдадзеныя пераклады сусветных бестсэлераў будуць ляжаць мёртвым грузам і не прадавацца. Ён тады адказаў, што гэта думка памылковая. Я цяпер яго Кінг яму пацвердзіў маю правату.
Gorliwy Litwin
22.11.2026
А я яшчэ 2 гады таму пісаў пад інтэрв’ю сп. Янушкевіча, - і я ўжо не раз яму пісаў публічна і казаў у твар, што стаўка на пераклады, пры поўнай адсутнасці арыгінальных беларускамоўных тэкстаў - абсалютна заганная практыка. Ну хай яшчэ пару гадоў у гэтым жа рэчышчы папрацуе, нічога не зробіш.
Рута
23.11.2026
Gorliwy Litwin, поспехаў у выданні кнігі. Толькі вашу на вялікі жаль не будуць рэкламаваць як гэты надрукаваны ў форме кнігі набор постаў з Фейсбука ці Інстаграма Рагатко.
аматар чытаць
22.11.2026
ёсць яшчэ некалькі момантаў, якія чамусьці нідзе не даводзяцца: 1. кошт дастаўкі за межы Еўропы, напрыклад, у Амерыку ці Канаду. Ведаю людзей (ды і сам такі), хто не хоча плаціць за перасылку федэксам утрая больш чым каштуе сама кніга. Адзінае вядомае мне выключэнне - гутэнберг, які дае магчымасць выбару дастаўкі рэгулярнай поштай у Канаду (але не ў Амерыку). Вышэй быў прыклад дастаўкі кнігі з Польшы ў Пінск, дадам прыклад дастаўкі з Польшы ў Таронта, а потым у Філадэльфію - таксама вельмі зручна.. 2. магчымасць аплаты кніг нейкімі дадатковымі / агульнапрынятымі спосабамі, напрыклад, праз пэйпал ці нешта яшчэ, а не праз нейкія сістэмы, якія патрабуюць дадатковых рэгістрацый, захавання тваёй карткі ці нешта яшчэ. 3. ці ёсць магчымасць выдаваць нешта агульнае для ўсіх незалежна ад узросту і г.д., напрыклад, "Востраў скарбаў"? Не ведаю, ці трэба набыць нейкія правы, ці гэта ўжо паблік дамэйн на тэкст і малюнкі. Можа гэта будзе прадавацца лепш чым Кінг з меншымі ўкладаннямі?
якзкзт17
22.11.2026
Самая вялізная праблема - поўная адсутнасьць практычнай літаратуры. Няма на беларускай кніг па праграмаваньню, такарных станках, сталярных працах, зварцы, будоўлі, рыбнай лоўлі і паляваньні, грыбах і лекавымі раслінах, ветэрынарыі, хірургіі, стаматалёгіі, нейрасетках, прымітывах сінхранізацыі, алгарытмах і структурах дадзеных, пчалярству, электрыцы і электрарухавіках, рамонту аўтамабіляў, сантэхніцы, пра дроны, пра крыптавалюты, ды хоць пра вязаньне вузлоў, вышываньне, позы для сэксу, піваварства, агнястрэльную зброю, баявыя караблі, бансай і арыгамі. Што не возьмеш з практычных рэчаў - анічога няма па-беларуску. Там цэлае поле непаханае якое цалкам зарасло расейскім пустазельлем.
Калі мова не кранаецца практычнага боку жыцця то яна пераходзіць у катэгорыю застарэлай летуценнай лухты якая нікому ў жыцьці не патрэбная. На чорта каму вучыць беларускую калі на ёй каля НУЛЯ карыснай інфармацыі. Беларусы не жывуць у 13 стагодзьзі сярод рыцараў і русалак, яны ў пераважнай большасьці не жывуць у Вільнях, яны жывуць у Беларусі, у 2026 годзе, сярод станкоў зь лічбавым кіраваньнем, электрамабіляў, смартфонаў, плястыкавай каналізацыі, светладыёдных лямпачак, кампутараў, самалётаў... але чамусь ні да беларускіх пісак, ні да друкароў гэта ўсё ніяк не дойдзе.
.
22.11.2026
Як мінімум, пра грыбы і пчалярства ёсць.
А так увогуле, з аднаго боку, па фактах, з другога, патрабавальная пазіцыя карыстальніка. "А чаму няма, яны вінаватыя". Было б шмат чытачоў на ўсе гэтыя тэмы, так рынак вырашыў бы, пайшло б і выданне. А працаваць на 15 (ну няхай 150) чытачоў спецыялізаванай літаратуры можна толькі за ўласны кошт. Жадаючыя напісаць знойдуцца, але вы не здолееце аплаціць іх працу пры такіх тыражах.
Таму ў нармальнай краіне такія выданні павінна спачатку падтрымліваць дзяржава. Або іншыя структуры праз гранты. У сучасных выданнях "Беларускай Навукі" так і падпісана пра дзяржпадтрымку.
А нам, пакуль нармальнай краіны няма, ёсць варыянт браць электроннае выданне на любой замежнай мове, дынамічна перакладаць праз ШІ, і так чытаць. Узровень перакладаў зараз не мастацкі, але для разумення сэнсу адэкватны, часам нават лепш, калі чалавек-перакладчык хуценька нахаўтурыў.
Gorliwy Litwin
22.11.2026
якзкзт17, я вось некалькі апошніх гадоў працаваў над кнігай Нашы Зёлкі (разам з выдавецтвам Гутэнберг). Спадзяюся, яна выйдзе ў наступным годзе. У чарнавіках, у рознай ступені гатоўнасці, у мяне ёсць яшчэ некалькі кніг такога кшталту. Абсалютна згодны з гэтым меркаваннем, сам востра адчуваю недахоп менавіта такой літаратуры, над якой амаль ніхто не хоча працаваць. І так цягнецца ўжо больш за 100 гадоў. Ці не таму і мова здэградавала?
.
22.11.2026
Пра больш за 100 гадоў некарэктна і Вы павінны гэта разумець. У 1920-30-ыя выходзіла шмат беларускай літаратуры, ў тым ліку тэхнічнай і спецыялізаванай. Ацаніць можна па колькасці і шырыні ахопу серыі слоўнікаў Беларуская Навуковая Тэрміналогія. У час рэпрэсій кнігі знішчалі, аўтараў расстралялі або саслалі. То-бок, "абнуленне" ўсёй індустрыі ў 1938.
А далей цэнзура. І маем толькі 1990-2010-ыя. Акрамя кароткага першапачатковага перыяду ў 1990-х, без падтрымкі дзяржавы.
Але, вядома, прэтэнзія ствараецца з ілюзіяй, што ўсе 100 год былі ідэальныя свабодныя ўмовы, проста ніхто не пажадаў.
Хавайся ад гестапа
22.11.2026
Людзі запалоханы. Сёння ты купіў беларускую кнігу (а тым больш табе прывезлі кнігу з-за мяжы), а заўтра цябе запішуць у спонсары экстрэмізму.
Такая рэч
22.11.2026
Кнігаўцы параіў бы звярнуць увагу на такую рэч, як "кліента-арыентаваны сервіс" (гэта калі чалавек адчувае, што прадавец зацікаўлены ў ім як у пакупніку). Хацеў неяк набыць некалькі кніг праз анлайн-краму, дык адмовіўся ад гэтай ідэі пасьля камунікацыі з менеджэрам на тым канцы. Не ведаю, можа дрэнны настрой быў у чалавека ў моманце, а можа прысутнічае думка "мы ж беларускім кнігадрукам займаемся, любіце нас і купляйце ў нас па змаўчанні".
Чытач
22.11.2026
Спадар Янушкевіч - беларускі чалавек, без сумневу і адданы беларускай культуры. Але ж маркетынг кнігавыдаўцаў вельмі слабы як на мой погляд. Уся Польша шумела пра нетфліксаўскую Ляльку некалькі месяцаў, выставы сукенак у лазенках крулеўскіх, тэма выкручана на максімум. Гатовы пераклад з 2024 года ўжо быў ва ўсіх кнігарнях, бяры ды піяр на сваіх старонках, зрабі рассылку на пошту з запрашэннем купіць. Зрабі стрым на ютуб з перакладчыкам пра тое, што добра, а што кепскага ў экранізацыі. Але ж не, пуста ва ўсіх і ў інстаграме гутэнберга і кнігаўкі, нічога на пошце. У краме таксама далёка не навідавоку ляжыць, у таго ж Янушкевіча, які сам гаворыць, што трэба быць гнуткім і разумець патрэбны момант.
Воцат
22.11.2026
Так не купляюць не только книги на мове. Уверен, что нет спроса на цепы для молотьбы жыта, на керосиновые лампы, на ручные ткацкие станки, на иглы для примусов, на колотую лучину,на кресало и жалейку. Ну не нужно никому.
Жора
23.11.2026
Воцат, на ваш прымітыўны расейскі шавінізм таксама. Але схадзіце ў любую буйную кнігарню ў Вільні, падзівіцеся на колькасць і разнастайнаць выбару кніжак на летувіскай мове - тысячы найменняў на любыя тэмы і прадметныя вобласці. Калі яны змаглі стварыць попыт - пры тым, што іх у 3-4 разы меней за беларусаў, зможам і мы.
Гаюн
23.11.2026
Воцат, Рагатко, ты?
Канешна
23.11.2026
Жора, а вы - нет, не сможете. Пому что идея "отбиться и отмежеваться от вражеской пропаганды, отгородившись языковым барьером", она: a. не работает для белорусского языка - барьер слишком низок b. не работает вообще ни для какого языка в принципе в 21м веке - технологии сделали своё дело В 1990м при определенном уровне насилия - да, смогли бы. В 2026м и далее - нет, никогда больше не сможете. Можно сколько угодно лелеять надежды на карго-культ с повторением чешского опыта, израильского опыта, притягивать за уши литовский опыт, но нет - всё равно не сможете. Товарищ выше с лучиной прав на 100%, на 200. Не покупают и не будут покупать, и насильно не затолкаете.
Воцат
23.11.2026
Гаюн , нет. Я здравый смысл и объективная реальность. Хочешь пруфы? Подойди к банкомату и посмотри, какой нетронутый экран в поле "Беларуская мова". Как с завода.
Руслан
23.11.2026
Я - чалавек, які у Беларусь "панаехаў" . Але у банкамаце заўсёды абіраю беларускую мову. Я вітаю, калі надпісы і назвы, аб'явы розныя - беларускія.
Невырашальнае
23.11.2026
Толькі Архэ ў свой час прыдумалі адэкватны механізм продажу электронных варыянтаў, і Бахарэвіч па-мойму таксама ў свой час так прадаваў. Спадзявацца, што шмат будуць купляць папяровыя, калі вы адрэзаныя ад большасьці аўдыторыі фізічна - паказвае стаўленьне да той самай большасьці. Гэта дабрачыннасьць і адукацыйная справа, як сетка падпольных польскіх школак калісьці - хопіць спадзявацца зарабіць на гэтым
Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка
Я вось не люблю ні Кінга, ні Роўлінг. Прачытаў увесь цыкл Сапкоўскага, калі вучыў польскую, у арыгінале. Бо гэта самая лёгкая проза якая толькі трапілася на вочы - буквальна дзеці далі. Але больш на падобныя жанры не цягне абсалютна.
Але цікавостка, забачыў, што пэўная філасофская класіка не мае польскага перакладу. І любы арыенталізм, арабізм ці індуістыка ў польскай акадэміі слабаватыя ў параўнанні з той жа расейскамоўнай. Зараз падцягваю польскую, каб замахнуцца на старасці гадоў на пару сур'ёзных перакладаў. Калі адважуся, у працэсе і беларускія таксама зраблю.
Хаця ў падобным становішчы ўсе выдавецтвы, і іншыя камунікацыю будуюць інакш.
Ладна, пакпіў трохі. Дзякуй за працу, што не пайшоў у больш відавочны і прыбытковы бізнес.
Мяркую, галоўныя праблемы, што без уласнага жылля матэрыяльныя каштоўнасці як кнігі не вельмі назапасіш (пра гэта ўжо напісалі вышэй) і што "беларускае зямляцтва" амаль не ствараецца, ўсё ідзе да асіміляцыі большасці праз 1-1.5 пакаленні :(
Я ў Беларусі, апошняга выдатнага гары Потэра заказаў праз аднаго знаёмага ў Польшчы, ён перадаў свайму сябру на Грузію, адтуль трэці чалавек прывёз ў Мінск, а чацвёрты ў Пінск. Капец лагістыка.
1. кошт дастаўкі за межы Еўропы, напрыклад, у Амерыку ці Канаду. Ведаю людзей (ды і сам такі), хто не хоча плаціць за перасылку федэксам утрая больш чым каштуе сама кніга. Адзінае вядомае мне выключэнне - гутэнберг, які дае магчымасць выбару дастаўкі рэгулярнай поштай у Канаду (але не ў Амерыку). Вышэй быў прыклад дастаўкі кнігі з Польшы ў Пінск, дадам прыклад дастаўкі з Польшы ў Таронта, а потым у Філадэльфію - таксама вельмі зручна..
2. магчымасць аплаты кніг нейкімі дадатковымі / агульнапрынятымі спосабамі, напрыклад, праз пэйпал ці нешта яшчэ, а не праз нейкія сістэмы, якія патрабуюць дадатковых рэгістрацый, захавання тваёй карткі ці нешта яшчэ.
3. ці ёсць магчымасць выдаваць нешта агульнае для ўсіх незалежна ад узросту і г.д., напрыклад, "Востраў скарбаў"? Не ведаю, ці трэба набыць нейкія правы, ці гэта ўжо паблік дамэйн на тэкст і малюнкі. Можа гэта будзе прадавацца лепш чым Кінг з меншымі ўкладаннямі?
Калі мова не кранаецца практычнага боку жыцця то яна пераходзіць у катэгорыю застарэлай летуценнай лухты якая нікому ў жыцьці не патрэбная. На чорта каму вучыць беларускую калі на ёй каля НУЛЯ карыснай інфармацыі. Беларусы не жывуць у 13 стагодзьзі сярод рыцараў і русалак, яны ў пераважнай большасьці не жывуць у Вільнях, яны жывуць у Беларусі, у 2026 годзе, сярод станкоў зь лічбавым кіраваньнем, электрамабіляў, смартфонаў, плястыкавай каналізацыі, светладыёдных лямпачак, кампутараў, самалётаў... але чамусь ні да беларускіх пісак, ні да друкароў гэта ўсё ніяк не дойдзе.
А так увогуле, з аднаго боку, па фактах, з другога, патрабавальная пазіцыя карыстальніка. "А чаму няма, яны вінаватыя".
Было б шмат чытачоў на ўсе гэтыя тэмы, так рынак вырашыў бы, пайшло б і выданне. А працаваць на 15 (ну няхай 150) чытачоў спецыялізаванай літаратуры можна толькі за ўласны кошт. Жадаючыя напісаць знойдуцца, але вы не здолееце аплаціць іх працу пры такіх тыражах.
Таму ў нармальнай краіне такія выданні павінна спачатку падтрымліваць дзяржава. Або іншыя структуры праз гранты.
У сучасных выданнях "Беларускай Навукі" так і падпісана пра дзяржпадтрымку.
А нам, пакуль нармальнай краіны няма, ёсць варыянт браць электроннае выданне на любой замежнай мове, дынамічна перакладаць праз ШІ, і так чытаць.
Узровень перакладаў зараз не мастацкі, але для разумення сэнсу адэкватны, часам нават лепш, калі чалавек-перакладчык хуценька нахаўтурыў.
У 1920-30-ыя выходзіла шмат беларускай літаратуры, ў тым ліку тэхнічнай і спецыялізаванай. Ацаніць можна па колькасці і шырыні ахопу серыі слоўнікаў Беларуская Навуковая Тэрміналогія.
У час рэпрэсій кнігі знішчалі, аўтараў расстралялі або саслалі.
То-бок, "абнуленне" ўсёй індустрыі ў 1938.
А далей цэнзура. І маем толькі 1990-2010-ыя. Акрамя кароткага першапачатковага перыяду ў 1990-х, без падтрымкі дзяржавы.
Але, вядома, прэтэнзія ствараецца з ілюзіяй, што ўсе 100 год былі ідэальныя свабодныя ўмовы, проста ніхто не пажадаў.
Уверен, что нет спроса на цепы для молотьбы жыта, на керосиновые лампы, на ручные ткацкие станки, на иглы для примусов, на колотую лучину,на кресало и жалейку.
Ну не нужно никому.
a. не работает для белорусского языка - барьер слишком низок
b. не работает вообще ни для какого языка в принципе в 21м веке - технологии сделали своё дело
В 1990м при определенном уровне насилия - да, смогли бы. В 2026м и далее - нет, никогда больше не сможете.
Можно сколько угодно лелеять надежды на карго-культ с повторением чешского опыта, израильского опыта, притягивать за уши литовский опыт, но нет - всё равно не сможете.
Товарищ выше с лучиной прав на 100%, на 200. Не покупают и не будут покупать, и насильно не затолкаете.
Хочешь пруфы?
Подойди к банкомату и посмотри, какой нетронутый экран в поле "Беларуская мова". Как с завода.