Каментары да артыкула

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства

  • gf dgdg f
    09.11.2026
    ну Кныровічы з Польшчай сувязі з 90-х маюць. Адтуль яны ў свой час і тэрмашубу прыперлі, і пенапласт з антыпірэнамі.
  • Лол
    09.11.2026
    То спадзяваймася, што гэта апошняя навіна пра яго.
  • Прывітанні
    09.11.2026
    Лол, дзе ж апошняя навіна , калі ён афіцыйна працуе на Белсаце. Карацей навіны пра Беларусь робяць зараз былыя беларусы
  • Цикава
    09.11.2026
    Прывітанні ,дарэчы, а хто яшчэ з белсатауских мае польскае грамадзянства?
  • Кнораз
    10.11.2026
    Цикава, амаль усе маюць.
  • Ну все
    09.11.2026
    Можно набирать подряды от польских госконтор. Схема налажена.
    Следующий этап - "ой, а вы ж знали, что я всю жизнь изучал Священную Тору" ?
  • вопросики
    09.11.2026
    простите, а какой у кныровича бизнес, что его продолжают называть бизнесменом? унаследовал бизнес от папы, построил себе имидж современного бизнесмена, после посадки и эмиграции прошло почти 5 лет, где его бизнес? было бы правильнее позиционировать его как блогера
  • Рог
    09.11.2026
    вопросики, тое ж самае паўтараю ужо гады 4. Які ён бізнесмен? Блогер які уласна запісаўся ў белсатаўскую

    [Зрэдагавана]
  • Бізьнесьменчык ён
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Штырліц
    09.11.2026
    Калі ласка, дайце спасылку на яго РАСЕЙСКАМОЎНЫ допіс, дзе ён НА РАСЕЙСКАЙ МОВЕ піша, што ён ПАЛЯК.
  • Tak не да
    09.11.2026
    Але Кныровіч разумее, што ён не стане палякам для палякаў, калі далей будзе трымацца сваёй расейскасці? У Беларусі можна быць фактычна рускім і клікаць сябе беларусам, але польскі выпадак зусім не такі.
  • Невероятны выпадак
    09.11.2026
    Беларуская апазіцыя папоўнілася "палякам", які апошнія гады зацята бараніў расейскую культуру.
  • Янка
    09.11.2026
    Невероятны выпадак , я не заўсёды пагаджаюся з палітычнай пазіцыяй спадара Кныровіча, але паважаю яго за тое, што ў выгнанні ён палепшыў беларускую мову да ўзроўня, які дазваляе бегла размаўляць, весці стрымы і даваць інтэрв'ю, і нават адразу ж выпраўляецца ў большасці выпадкаў, калі у яго выскокваюць русізмы. А атрыманне грамадзянства дэмакратычных краін - звычайная з'ява для палітычных уцекачоў, асабліва з краін, калабарацыянісцкія рэжымы якіх пераследуюць за праявы ўласнай нацыянальнай ідэнтычнасці.
  • Ооо
    10.11.2026
    Янка, Адна справа, калі атрымліваеш грамадзянства шляхам натуралізацыі. А зусім іншая — калі "па форме чэрапа" і лічыш сябе кімсьці іншым. І да чаго тут ягоны "высер" пра Буг?! Другую Рэч Паспалітую Пілсудскага сабраўся будаваць?! У беларусы яго дакладна цяжка залічыць. Альбо рускі, альбо паляк.
  • Имя па батьку
    09.11.2026
    Съезжайте Александр на Радзивилов,которые осели в Польше,говорят по польский,но определяют себя литвинами:).
  • Цікаўны
    09.11.2026
    Цікава, які гэта бунт напісаць "паляк", калі перабудова была поўнай хадой.
  • Стыдно і больно
    09.11.2026
    Які ён бізнэсмэн, калі сядзіць на грантах на белсаце і вярзе нейкую лухту нібыта пра эканоміку? Даўно ўжо не гляджу гэта канал менавіта з-за такіх ляпалаў, якія нясуць поўную ахінею пра нашую краіну, а зараз з польскім грамадзянствам і ўвогуле адказваць перад беларусамі за сваё трызненне не павінныя.

    [Зрэдагавана]
  • штучны піяр
    09.11.2026
    Стыдно і больно, сеткі апазіцыйных каналаў зрабілі з яго "эксперта".
  • тэст на літару r
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Правильный руски
    09.11.2026
    Когда будуць навины , напрыклад, што закончилась пайебень с картами побыта, с блокадой всех счетов всем беларусам в польше, независимо сколько ты в польше , или это вообще не так важно
  • Виола
    09.11.2026
    Правильный руски, да пусть едут? Какая проблема? Если человек не может жить из-за преследований в родной стране, ищут корни или способы, чтобы стать гражданином другой. Стобы реализоваться как человек, не бояться, что умрешь от голода или будешь морально убит и повесишься где. Сколько не могут работу найти з-за разных списков? Учителю кем быть на старости? Дворником? Вахтером? Комплектовщиком? Просто потому что законно подписался за кандидатов других? Даже ИП не регистрируют, везде негласное разрешение от гэбни. Если есть возможность, надо дать людям уехать спокойно.
  • Антон
    09.11.2026
    Виола, да, пусть лучше работают и платят налоги в спокойной стране. И у них получится! Перемен желают только разумные и сильные люди. Болото пусть молится на судьбу.
  • Сяржук Каляда
    09.11.2026
    Чарговы "паляк". А разгавораў то было. І безумоўна, стаўшы палякам, пачаў вучыць польскую мову. Беларускую ведаць жа няма неабходнасьці. Такое стаўленне ў белых русскіх да роднай мовы.
  • В1
    09.11.2026
    Сяржук Каляда, Вы тут памыляецеся.
  • %
    09.11.2026
    Дзеля праўды адзначыць трэба - мову ен ведае, і карыстаецца ей даволі бездакорна калі тое патрабуе праца на экране. Але вось ці паважае - пытаньне. Што да паляцтва, то нагадаю - у свой час на тэрыторыі Беларусі ці як там яшчэ нас называлі - былі папулярныя дзьве нацыі рускі і паляк. Калі каталік - паляк, праваслаўны - ну хто як не рускі.
    Дарэчы сеньня вышэй НН публікавала артыкул па дзялежку нашай краіны, і як маніпулявалі лічбамі нацыянальнасьці
  • аааа
    09.11.2026
    Сяржук Каляда, з увагі на яго выказванні, думаў, што Кныровіч ўвогуле рускі.
  • С больной головы на здоровую
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Шляхта с хутора
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Генры
    09.11.2026
    Сяржук Каляда, дык ён сам жа пiша што польска-расейскае паходжанне мае. З беларускага ў яго толькi пашпарт
  • И что с того?
    10.11.2026
    Сяржук Каляда, А она им давно не родная, как и мне. Можете называть меня русским. Плевать.:)) Нас тут таких большинство. И без нас никакие перемены невозможны.
  • Кнур
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • не беларус
    10.11.2026
    %, а што, беларусы сабе за рускіх да падзелаў не ўважалі? Тады распаўсюджванне цяперашняй назвы было толькі ў працэсе. Ці вы забыліся, што ад часоў хрысціянізацыі назвалі сябе рускімі? Як карабель назавеш, як кажуць.
  • Крынж
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Суседзі
    09.11.2026
    А мяжа па Бугу будзе, як у добрага гаспадара плот.
  • .
    10.11.2026
    Суседзі, у добрых гаспадароў і сёння плот, а ў беларусаў тыя, хто той плот калечыць
  • Мойша К.
    09.11.2026
    А што, спрауку аб несудзимасци ужо не патрабуюць? Ен жа сядзеу.
  • Таварышч маёр
    09.11.2026
    Чакайце, а як ён стаў палякам без мовы? І без спраўкі аб несудзімасці?
  • ,
    09.11.2026
    Таварышч маёр,

    А там B1 дастаткова? Дык гэта ўзровень любога, хто запчасткі ў Беластоку набываў.
  • Кныровіч - паляк, Вячорка - літовец?
    09.11.2026
    Таварышч маёр, мову ён вывучыў і здаў, палякам запісаны ў пасведчанні аб нараджэнні - ну ўсё ж напісана, ці вы не прачыталі?

    [Зрэдагавана]
  • .
    10.11.2026
    Таварышч маёр, прыкмет нацыянальнасці некалькі. Мова важная, але не адзіная прыкмета, тым больш, мову польскую ён ведае.
  • Отстаньте от него
    10.11.2026
    ., Да пусть он хоть марсианин по национальности. Вам то что с того? Прицепились к человеку.
  • .
    10.11.2026
    Отстаньте от него, я яго абараняю
  • Кірыла Заблоцкі
    09.11.2026
    Вялікі ж бунтаўнік, пазначыць сябе "палякам" у 1989-м! Напэўна, спадзяецца, што моладзь і так ня ведае і мяркуе, што ў 1989-м было як у 1930-я. Атрымаў і атрымаў, віншую, толькі ня трэба цяпер усім апавядаць пра польскія сямейныя традыцыі, якіх у 90% самаабвешчаных "палякоў" ніколі не было, бо была бальшыня зь іх БЕЛАРУСАМІ, ну альбо зьбеларушанымі палякамі, якія карысталіся польскай мовай толькі ў местачковым касьцёле, і валодалі гэтай мовай досысць сярэдненька.
  • .
    10.11.2026
    Кірыла Заблоцкі, лепей быць у нейкай ступені абеларушаным палякам і імкнуцца да польскай мовы і хадзіць у касцёл, чым быць русіфікаваным беларусам і мець агіду да беларускай мовы і хадзіць на Каржа.
  • Расейскамоўны паляк?
    09.11.2026
    Калі ласка, напішыце, што гэта допіс з яго фейкбук старонкі, і ўвесь на расейскай мове.
  • Высновы
    09.11.2026
    Карацей, справа зразумелая: пачалі высаджвацца выпадковыя пасажыры цягніку 2020. У выніку, вялікая верагоднасць, высадзяцца і астатнія лідаркі і лідары, у якіх і дзеці ніколі не былі ў Беларусі ды і па-беларуску ні бэ, ні мэ (імёны ўсіх "свядомых" выдомыя аж да галоўнай чаліні). Таму застанемся толькі з сапраўднымі рухавікамі беларускага супраціву: Сяргеем Ціханоўскім, Зянонам Пазняком і Нашай нівай. Таму хопіць муціць шуры-буры і наганяць лабуду адно на аднаго, хлопцы. Здрайцы адпадаюць - толькі нам з вамі ваяваць у выніку за родны край!
  • Беларус
    09.11.2026
    Вось і добра. На аднаго сумнеўнага дзеяча меньш. Бо ў паляка няма аніякіх падстаў (ды і маральнага права) нешта там тлумачыць беларусам у вырашэньні беларускага пытаньня. Паляк у Польшчы і беларус у Польшчы - гэта абсалютна розныя прававыя і побытавыя рэчаіснасьці. Асабліва, калі гэта датычыцца асобы, што прэтэндуе на нейкі публічны ды палітычны аўтарытэт. Таму бывайце, спадар Кныровіч. Добра, што ўсё вырашаецца так відавочна.
  • Lunny
    09.11.2026
    Атрымаў і атрымаў, прасцей жыць будзе на Захадзе. Але выракацца беларушчыны, не разумець важнасці адраджэння, будучы інфлюенсерам і вядоўцам на белмоўным канале, гэта нейкі крынж
  • .
    10.11.2026
    Lunny, усе ўсё даўно зразумелі пра беларускае адраджэнне.
  • Алесь.
    09.11.2026
    Кныровіч - крымінальнік. Сам прызнаў віну і яго артыкул аніякага дачынення да палітыка ня меў. Але, як у Польшчы ў яго ўсё класна атрымалася. Зрабіўся і апазіцыяй, і экспертам на БелСаце, а цяпер яшчэ і палякам. Растуць людзі. І адразу прыгадваецца грамадзянка Польшчы і кіраўніца каардыцыйнай рады Анжаліка Мельнікава.
    Палякі свядома падтрымліваюць такія кадры? Ці гэта збег абставінаў?
  • Ян
    09.11.2026
    Алесь., усе ведаюць, як у Беларусі робяць крымінальнікаў. Таму схлопні ляпу.
  • Спалился!
    09.11.2026
    Алесь., да, да, да! Кныровіч - крымінальнік! Только я достоин стать поляком! У меня тоже часы с Пилсудским!
  • Алесь.
    10.11.2026
    Ян, крымінальнікаў і ў Беларусі, і ўва ўсім свеце робяць па рознаму. Што не дае Вам права хаміць, нават калі Вы калега Кныровіча. Акрамя палітычных артыкулаў у Крымінальным Кодэксе шмат іншых, як ува ўсім свеце, дарэчы. І на палітычныя рэпрэсіі артыкулы па якім асуджаны Кныровіч не спісаць. Нават пад байку, што "змагаўся, як мог".
  • Ооо
    10.11.2026
    Ян, Да яго двойчы былі прэтэнзіі: у 2008 і 2017 (ці 2018) гадах. Ён нават свайго тэрміну не адседзеў. Сядзеў за ХАБАРЫ, а не за палітыку.
  • Воркаут
    10.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Маё меокаванне
    09.11.2026
    Паставіў рэакцыю клована. І я не бот. Бо лічу многія выказванні і дзеянні Кныровіча клоўнскімі ці як мінімум крывадушнымі.
  • Лол
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • хаха
    09.11.2026
    Мужык, які так зацята бараніў расейскае і дзе толькі не ўстаўляць расейскі кантэкст - паляк. Камедыя нейкая.
  • Пошел за попкорном
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Адептам польского мира
    09.11.2026
    Прочел этот поток яда. Вам за себя не стыдно?
  • Законы саванны
    09.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Брухан Кнурович
    09.11.2026
    Совесть бы имел.
  • Войцех
    09.11.2026
    у 20 ст палякамі у Беларусі называлі каталікоў, а у часы Рэчы Паспалітай палякамі называлі правячы клас (як камуніст у СССР, камуністам мог быць і рускі і казах, так і палякам -і літвін і мазур). Таму усялякія Радзівілы ліылі сябе палякамі. У сэнсе нацыянальнасці агульна да усяго назву народу сталі ужываць у канцы 19ст. Вялікіх міграцый з этнічнай Польшы да нас не было, але нашы увесь ехалі на Захад. Тутэйшы люд адрозніваў мясцовых палякаў і сапраўдных этнічных. У этнічных іншы моўны апарат , асабліва у тых у Малапольсцы
  • не беларус
    10.11.2026
    Войцех, тутэйшыя палякі - пераважна былыя літвіны (літоўцы), якія не хацелі стаць праваслаўнымі белымі русамі. А міграцыі ад 15 стагоддзя былі. Справа ў часе а ў не ў аднаразовай акцыі перасялення.
  • .
    10.11.2026
    Войцех, вы тут абураецеся на сваю ў нейкім значэнні рускасць, але карыстаецеся расійскімі наратывамі на беларускай мове.
  • Не поляк
    10.11.2026
    не беларус, белорусские поляки — это местное население, чья польская идентичность сформировалась в результате постепенного отхода от своих исторических корней в пользу костёла. На северо-западе этот процесс начался ещё с крещения язычников-литвинов в католичество в XIV–XV веках. В центральных же и западных регионах имело место осознанное отступление от восточнославянского духовного наследия: сначала православная знать ради сословных привилегий и сближения с Варшавой оставила веру предков, а в последующие века её примеру последовала и часть простого народа.
    Т.е. если очень сильно упростить - ни какие они не поляки!
  • Ассимиляция и что
    10.11.2026
    Не поляк, А что нельзя поменять " духовное наследие"? В чем преступление?
  • Ооо
    10.11.2026
    ., Трохі асабістай гісторыі: мая бабуля лічыла сябе полькай. У прабабулі было літоўскае прозвішча, хоць яна таксама лічыла сябе полькай. Пажыўшы ў Польшчы, магу з упэўненасцю сказаць: яны не былі полькамі. Яны былі беларускамі. Проста час, калі яны фармаваліся як асобы, прыпаў на перыяд акупацыі 2 РП.
  • Какие вы предлагаете выводы?
    10.11.2026
    Ооо, И что с того? Вы их считаете белоруска и. Они себя считали польками. И что? Какие выводы?
    "Але, это прачечная?
    - ****ячечная. Министерство культуры!" :))
  • .
    10.11.2026
    Ооо, пра што я і кажу, тутэйшыя палякі да беларусаў маюць малое дачыненне. Гэта, пераважна, ў мінулым літоўцы, якія змянілі ідэнтычнасць. Даследванні па тэме пра гэта прама кажуць і Карскі адзін з першых, каментуючы сваю мапу.
    Мае да рэвалюцыі яшчэ ўсведамлялі. І яны самыя сапраўдныя віленскія палякі - яскравы жывы помнік першай Рэчы Паспалітай.
  • Кнораз
    10.11.2026
    Ооо, у мяне такая самая гісторыя. Родныя зрабілі карты паляка, хаця яны 100-адсоткавыя беларусы з Гарадзеншчыны. Па польску прабабуля магла толькі маліцца, прадзед размаўляў лепш, бо служыў у польскім войску, але дома - чыстая, нават літаратурная беларуская мова. Прычым яны ўсе запісаныя беларусамі акрамя "пагаспадарчай кнігі" з сельсавета, якая і стала вырашальнай. Прычым я ведаю як тое рабілася - сакратар сельсавета ўсіх каталікоў запісаў "палякамі", а праваслаўных - "беларусамі". То бок гэта аніякія не палякі.
  • Кнораз
    10.11.2026
    . , былыя літвіны - паганцы жылі на поўнач ад Навагародка, на захад ад Будслава і далей на Вільню. Большасьць беларускіх палякаў - гэты былыя русіны-уніяты, якія пайшлі ў рыма-каталікі ўжо за часам Расейскай імперыі.
  • Финкари помнят Сармат
    10.11.2026
    Поляки - молодцы! Дали гражданство самому честному бывшему бизнесмену Беларуси 🤣
  • Уксус
    10.11.2026
    Финкари помнят Сармат, Куда смотрела ABW при проверке кандидата на гражданство? 🤔 Были известны случаи, что людям отказывали и на побыт очередной и на гражданство по формальным основаниям, что где-то у них когда-то был небольшой административный штраф, например, за безбилетный проезд в общественном транспорте, а тут такое былое у этого кандидата и все прокатило... 😯
  • На обиженных воду возят
    10.11.2026
    Представляю сколько будет обид от "эталонных" беларусов, когда они ещё и не попадут на ежегодное мероприятие по лизанию дупы польского президента.
  • Кнораз
    10.11.2026
    Любому беларусу за мяжой трэ вырашаць праблему з легалізацыяй. Але тут трохі іншы аспект - пан Кныровіч пазіцыянуецца як беларускі грамадскі дзяяч, нават палітык. У такім выпадку прыдбанне польскага грамадзянства, ды яшчэ па "карце паляка" выглядае вельмі сумніўна. Лідары пратэсту мусяць заставацца грамадзянамі РБ! Гэта мае важны палітычны і нават сімвалічны сэнс.
  • Влад
    10.11.2026
    С нетерпением ждём новость про получение израильского паспорта и обрезание.
  • Vad
    10.11.2026
    Такой себе каминг-аут. Таких "поляков" как он в Беларуси миллиона два наберётся точно. Довольно стандартная история: жители западной Беларуси, записанные когда-то поляками. Причем ещё вероятне всего с балтскими генами. То что он ссылается на тест ДНК - это вообще смешно. Если он сделает и 4 теста в разных компаниях, то ему там нарисуют совершенно разную картину. А то что на В1 язык еле сдал - это позорище. Человек живущий 5 лет в Польше должен идеально говорить, если он себя как поляк позиционирует.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць