Каментары да артыкула

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты

  • Evroopt
    14.11.2026
    Евроопт нужно громить за повышение цен. 1. Ввели уже электронные ценники, где цена меняется несколько раз в день.
    2. Вчера каша консервированная стоила 3 рубля 90 копеек, сегодня 4 рубля 90 копеек. Кто мне объяснит такой разброс цен?
  • Вот
    14.11.2026
    Evroopt, нужно не магазины громить, а кланы, которые набивают себе карманы.
  • Палескі Кенгуру
    14.11.2026
    Evroopt, цэны павышаюць, таму што яго ўладальнікам трэба ўтрымліваць яхты, а яшчэ і шлёндр, якія ў Манака і на Кіпры шмат бяруць))
  • Ква-ква
    14.11.2026
    І гэтыя нягеглікі будуць нас яшчэ вучыць жыццю. Ды ў Беларусі б за такое разгяльдзяйства даўно б галаву адарвалі. Дырка ў падлозе - гэта нешта ўвогуле з разраду сенсацыі, вартай публікацыі ў СМІ як рарытэт. Цярпілы цярпелі, покуль моладзь не схамянулася. На такіх арыентавацца - сябе не паважаць.
  • Ку-ку
    14.11.2026
    Ква-ква, цікава, што кажа дзяўчына пра дзіркі ў падлозе, а фоткі Парыжа робіць такія цудоўныя. Свенты спокуй з кавай і круасанамі, і ані воднай з дзіравым сарцірам.
  • .
    14.11.2026
    Пра дзірку ў падлозе не ўласны досвед і эмоцыі гераіні, а яна прачытала ў французскіх медыя.
    А там адкуль перадалі, з чыіх слоў, наколькі гэта сістэмная з’ява і г.д.? Статыстыку я сам магу прачытаць, але навошта тады сведка непасрэдна з Францыі?
    Трохі абсурдна такое ўзмацненне дзеля сенсацыйнасці, калі яно нават не з першых вуснаў.

    А далей "Советская Белоруссия" або "Мінская праўда" перададуць, яшчэ больш узмацніўшы пра дзіркі. Тым больш і апазіцыйная прэса не адмаўляе.

    Для параўнання, французскае СМІ выходзіць з загалоўкам пра Беларусь "Там звоняць з міліцыі і пытаюцца, ці вы яшчэ жывы. Расказвае студэнт з Беларусі". Пасля выяўляецца, што ён гэта сам прачытаў у СМІ.

    Здзіўляемся, чаму пра нас мала ведаюць, разважаюць стэрэатыпамі, чаму мы пра суседзяў мала ведаем, разважаем стэрэатыпамі. Ну вось таму, што калі прамых сувязяў паміж людзьмі няма, галоўныя крыніцы ведаў - капіпаст з капіпаста ў медыя.
  • Сергей
    14.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    14.11.2026
    Пры гэтым шмат важнага сказала:
    "Калі цябе выключаць з універсітэта за ўдзел у пратэстах — на наступны дзень уся краіна выйдзе за цябе"
    "Ты можаш абмяркоўваць абсалютна ўсё што хочаш, з кім хочаш і як хочаш, выбіраючы любыя словы. ... Наадварот, лічыцца правільным у першую чаргу гаварыць на складаныя тэмы".
    "ў параўнанні з Беларуссю Францыя мае так званую культуру палітычнай асэнсаванасці. ...Тут сапраўды ўсе гэтым жывуць, усе гэтым цікавяцца."

    А жоўта-карычневая тэма з загалоўка, на мой погляд, другасная ў інтэрв’ю, асабіста мяне спачатку адвярнула ад больш важнага тэксту, часткова абясцэніла яго.
  • Рыгор
    14.11.2026
    ., Згодзен з вамі .Не магу зразумець, чаму вы так агрэсіўна ставіцеся да Амерыкі, яе адміністрацыі. Чаму б і вам не пашырыць крыніцы вашых ведаў, можа трохі б стішыліся, не выяўлялі столькі ненавісці.
  • ..
    15.11.2026
    ., абвяшчаю пра новы нікнэйм і пра выключнае права на яго.
  • .
    14.11.2026
    Сучасная адміністрацыя не эквівалентна Амерыцы, а згодна з апошнімі выбарамі наадварот выключэнне, цёмная старонка гісторыі.
    Распазнаць нізкі этычны і інтэлектуальны ўзровень было нескладана. А каму складана, то апошнія два гады далі магчымасць навучыцца.
  • Рыгор
    14.11.2026
    ., усёж такі заклікаю вас карыстацца не толькі левымі сродкамі прапаганды. Не ведаю наколькі вы валодаеце ангельскай мовай, але зараз не цяжка перакласці беларускаю розныя крыніцы. Наконт выбараў можна узгадаць 20 год а потым 24. І безумоўна у рэспубліканскай партыі ёсць вялікія праблемы ( у сенаце і ў палаце). А Трамп паставіў сабе неймаверна цяжкую задачу па вяртанні амерыканскай і міравой эканомікі да здаровага стану. Робіць тое за што не браліся другія прэзідэнты рэспубліканцы, незважаючы на згубленне папулярнасці сярод выбарцаў.
  • .
    14.11.2026
    Не "карыстаюся" прапагандай, тым больш нейкай "левай". Левае і правае ў вашай прапагандзе значаць не тое, што ў паліталогіі.
    Карыстаемся сваімі глуздамі, глядзім па выніках: амерыканская і міравая эканомікі ў горшым стане дзякуючы Трампу. І зрабіў ён гэта якраз не насуперак выбаршчыкам, а максімальна як папуліст.
    Ну а беларус павінен разважаць у першую чаргу пра свой рэгіён: спытацца, чаму Трамп не дае зброю Украіне і як гэта дапамагае Расеі.
  • Рыгор
    14.11.2026
    ., папуліст не пачаў бы вайну з Іранам, не уводзіў бы тарыфы, не патрабаваў бы ад сяброў НАТА павысіць узнёскі,не пераккрываў бы нэлегальную эміграцыю, не будаваў бы камандны центар пад Белым домам (бальную залю), а жыў бы сабе ціханька. Але Трамп рэфарматар які разумее што калі ён гэта незробіць то ініхто не зробіць. Да ведама, зараз ён робіць тое пра што казаў 30 год таму, глядзіце інтэрвью з ім, зтых гадоў.
  • .
    15.11.2026
    Тое, што Вы сказалі і ёсць зробленае дзеля папулізму і з-за празмернай саманадзейнасці:
    - вайна, якую нібыта хутка скончыць, чым хваліўся загадзя;
    - тарыфы, якія нібыта зробяць цуд для ўнутранай эканомікі;
    - прэтэнзіі да хаўруснікаў НАТА больш чым да ворагаў (Расеі) - бо папулізм разлічаны на амерыканцаў, а еўрапейцы не ягоныя выбаршчыкі.
    Пра зброю Украіне так і не падумалі? А гэта ж ключавое.

    Баюся, Вы мяне падтрымалі па "дзірке ў падлозе", бо вырашылі, што я супраць "няправільных" пратэстоўцаў ва Францыі (на гэтым грае расейская прапаганда і частка псеўдаправых пад яе ўплывам).
    А не так, мне не падабаўся толькі нюанс медыя падачы.
  • Ну
    15.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Рыгор
    15.11.2026
    ., вы паўтараеце усе пункты левай прапаганды, няма сэнсу спрачацца па кожнаму з іх. Ваша памылка у тым што вы лічыце Трампа некампететным, а я вам кажу пра глыбокія прычыны таго што ён робіць. Але бачна што кожны з нас бачыць і будзе бачыць свет па рознаму. Заклікаю вас толькі знізіць градус вашых каментаў, перастаць лаяцца. На гэтым развітваюся.
  • .
    15.11.2026
    Тое, што ён не дасягнуў сваіх абяцаных мэт у вайне ў Іране, Украіне, з тарыфамі - аб’ектыўны факт, а не ацэнка якой-небудзь прапаганды.
    Тым больш гэты факт нельга прызнаць "левым", "правым" - па-першае, ён проста ёсць, па-другое, з ім згодныя і многія рэспубліканцы, аднапартыйцы з Трампам.
    Ваша заўвага пра "глыбокія прычыны таго што ён робіць" не раскрывае самі прычыны. Таму яна не аргумент.

    Добра, што Вы за дыскусіі без лаянкі, аднак я не заўважыў сваёй "лаянцы" тут - увогуле Вы самі прынеслі тэму Трампа.
  • Pavel
    14.11.2026
    Зразумела, што пратэставаць ва ўсёй Еўропе прастацей чым у Беларусі. Але ці можна пратэставаць супраць ўмоўнага Хамас ці іншых мусульманскіх тэрарыстаў?
  • А кто будет
    14.11.2026
    Pavel, в смысле "против", когда они все ЗА? Эти протесты "против дырки в полу" проходят тупо под флагом хамаса.
  • Skarbnik
    14.11.2026
    Нічога не ведаюць пра краіну ў цэнтры Эўропы? Зайздросцяць уласнікам сталічнай нерухомасці? Замест навукі ладзяць карнавал непаслушэнства з рабаваннем крам? Магчыма, дзірка ў падлозе - тое, чаго яны вартыя?
  • Бугага
    14.11.2026
    Skarbnik, я тебе больше скажу, процентов 90 европейцев абсолютно уверены, что центр Европы - это как раз Франция. Всё сходится - слева Испания, справа Германия, а дальше какая-то бесконечная или Сарматия или Тартария и там матрёшки и доступные женщины.
  • Кірыла Заблоцкі
    14.11.2026
    Нейкая лявачка. Сярод гэтых дзясяткаў тысяч што пратэставалі зьмены ў адукацыі патрыбныя сотням чалавек, астатнія выйшлі рабаваць і сьцягамі хамасаўскімі махаць
  • Пытанні, пытанні
    14.11.2026
    А чаму "Марыя" не ўдзельнічае ў пратэстах? Яе ўсё задавальняе? Ці яна там на заданне, агентура, а не студэнтка нават, усё слухае і дакладвае? Ці знайшла які-небудзь салодкага хлопчыка, што не дае ёй удзельнічаць, кожны раз калі яна апранаецца на пратэсты, ён кажа пастой, яшчэ разок, што месяцамі не выходзіць з пакоя?
  • Нехта
    14.11.2026
    Школьнікі і студэнты????
  • імя
    14.11.2026
    Дзяўчына кажа, што тут прынята абмяркоўваць " складаныя тэмы". Але сама з большага нават пра радзіму не кажа, не кажа адкуль яна. З "Усходняй Еўропы". Хм..
    І гэта наша " прагрэсіўная моладзь" , так? У якой НН каментар бярэ, якія потым у офіс і кабінеты " дарадцамі " уладкоўваюцца.
    Вам не сорамна, моладзь? Атрымаць магчымасць на хвалі змагання і ахвяравання іншых атрымаць магчымасць вучыцца, жыць спакайней і цікавей, сытней. І хуценька мімікраваць пад кагосці з " Усходняй Еўропы"?
  • Га-га-га
    14.11.2026
    Аб дзірках яна пачула ад левага агітатара па ТБ, але не пачула чаму трэба граміць малы бізнэс, у якім яна спакойна піе каву і жэрэ круасаны - бо яны ўсе ворагі, класавыя, расавыя, рэлігійныя - выберы свой сырны соўс. Для гэтага ёсць розныя віды агітатараў
    - алжырскі патрабавальнік рэпарацый, альхамдуліла, уся Еўропа будзе шарыя
    - малады перспектыўны малійскі палітык, у якога ўсе французы - расісты
    - хлопчык з багатай сям'і, чые бацькі гарантавалі яму жыццё працай на нацыянальную энэргетыку і абаронку, які за гэта патрабуе зачыніць усе АЭС і ваенныя заводы.

    Усё што застаецца, калі адкінуць агітацыйную мішуру і фры Палестайн, гэта дурное ныццё, што кватэры дарагія. Яны па ўсім свеце дарагія! Чаму? Гэта змова? Не, бо няма роста вытворчай працы апошнія 25 год, ёсць проста перанос вытворчасці з больш дарагіх лакацый у больш танныя. Калі капітал мабільны, тое праца - не. Вось і вынік.

    Ніхто не забараняў левым агітатарам замест універсітэта пайсці на кансервны завод, ён бы можа не зачыніўся і не пераехаў у Тайланд. Замест гэтага выпускаюць масава толькі "эліту", за кошт падаткаў, што характэрна. Але гэтая "эліта" такая ж інфляцыйныя, як і кошты на кватэры! Не ў стане ствараць новыя бізнэсы, новае мастацтва, новы сэнс і новыя формы... Абсалютна непатрэбная нацыянальнай эканоміцы каста жадаючых прысмактацца да бюджэта на ўсё астаняе жыццё.

    І што тады застаецца? Правільна, змагацца з тымі, хто ўжо прысмактаўся. Унутрывідавая канкурэнцыя! Вось і карыстаюць моладзь з прыгарадаў, каб білі бізнэс падаткаплацельшчыкаў. Бо вынікам будзе дастаткова палітычнага бардаку, і каму з іх пашчасціць уладкавацца ў эстэблішмент. А ад гэтага, як яго, народа, іх будуць ахоўваць 6 бусікаў з гайдукамі.

    Пратэст - гэта карпаратыўны прадукт для тых, хто занадта дурны, каб працаваць ў Таталь, Талес, Сафран і Крэды-Агрыколь, але каму амбіцыі не пазваляюць пайсці круціць круасаны і падаваць каву.
  • Рыгор
    14.11.2026
    Га-га-га, дзякуй, асабліва падтрымліваю пра сусветную эканоміку.
  • Юра з агентуры
    14.11.2026
    Добрыя сацыяльныя ідэі становяцца небяспечнымі калі пад іх мімікрыруе мусульманская бедната пад уздзеяннем мулл, якія падпарадкоўваюцца сваім замежным "духоўным" лідарам. гэта натуральна замежныя агенты ў еўропе: мараканскія, алжырскія, турэцкія і інш муллы падпарадкоўваюцца сваім замежным "духоўным" кіраўнікам. (проста загугліце, калі цікавецеся)
    Уявіце сабе рпц-эшнікаў, якія выводзяць на вуліцы напрыклад Берліна былых эмігрантаў з расеі і інш - same shit
    а так студэнцкія патрабаванні гучаць справядлівымі
  • Расист
    14.11.2026
    Юра з агентуры, А в указанное вами понятие "same shit" беларусы включены? Или там только недостойные представители белых наций?
  • Лайдак
    14.11.2026
    Ух як дэмакратычных беларусаў трыгераць французскія і прапалестынскія пратэсты! Правільна, толькі беларусам можно было на пратэсты выходзіць, астатнія хай дома сядзяць і круасаны ядуць.
  • Тетя Песя
    14.11.2026
    Лайдак, ну ты действительно лайдак, потому что нет на протестах несчастных палестинцев, а есть шариатцы, которым нужна европа под флагом мулл. А с протестами студентов Франция без тебя раберется дарагой таварыш у пагонах
  • Лайдак
    14.11.2026
    Тетя Песя, прачытай тлумачэнне слова лайдак спачатку
  • Ганка
    14.11.2026
    Нешта ўсё гэта падазрона. Вельмі шмат паўсюль пішуць пра кепскі стан школаў у Францыі, але нідзе ніводнае фоткі я ня бачыла, якія пацьвярджалі б гэты кепскі стан.
  • Рыгор
    14.11.2026
    Ганка, нават дзесьці бачыў інфармацыю што менавіта Францыя выдзеляе больш за усіх грошай на адукацыю.
  • Джордж
    14.11.2026
    "Калі ты студэнт, то ў цябе няма грошай, табе няма на што жыць"
    А працаваць? А працаваць і вучыцца цяжка :) Затое не вучыцца і не працаваць месяцамі - добра.

    "выходзіш на рынак працы, а цябе ніхто не хоча браць"
    Больш сацыялізму. Працу трэба гарантаваць усім, асабіста магістрам ЛГБТ танцаў.

    Карацей у левакоў грошы капіталістаў скончыліся, паглядзім як сацыялісты цяпер жыць будуць.
  • Вой вой
    14.11.2026
    Бедная бедная беларуска, закончит учебу во Франции, и окажется ненужной на рынке труда. Так давай домой в Беларусь, будет тебе и высокоплачиваемая работа, и какава с чаем, и драник
  • Веч
    14.11.2026
    Класны аповед. Выглядае што студэнцкая супольнасць Францыі патрымлівае традыцыю адстойвання правоў. Шкада што такія вялікія эканамічныя праблемы
  • Хэх
    14.11.2026
    Про дырки в полу. Может, Франции следовало напасть на цивилизованную Украину и отобрать у них унитазы?
  • Хэх
    14.11.2026
    Если громить школы и университеты, избивать преподавателей, то качество образования безусловно повысится.
  • Лол
    14.11.2026
    Дык а хто ратушу спаліў ? Школьнікі незадаволеныя дзіркай у туалеце?
  • Под маской
    16.11.2026
    На волне протестов студентов как обычно вылезло Исламское государство и рожки РФ. Вот они и раскачали социальный протест до уровня погромов и если посмотреть на состав толпы, громящей магазины и поджигавшей ратушу, там французов 5%. Французам это на*** не надо. И уже слили данные о конкретно работе российских спецов, которые эти протесты подогревали в выгодном для рф направлении

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць