Каментары да артыкула

Перавыдадзена кніга Сяргея Навумчыка «Сем гадоў Адраджэння альбо Фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)»

  • Файны
    20.11.2026
    Камунікат👍
  • .
    20.11.2026
    «Навумчык аспрэчвае пашыранае ўяўленне пра паразу нацыянальна-дэмакратычных сілаў і паказвае, што менавіта аднаўленне незалежнасці стала іх найвялікшай гістарычнай перамогай»

    Камуніст Козік сам першы звяртаўся да Пазняка з просьбай падтрымаць ідэю суверэнітэту ў Вярхоўным Савеце, пра што сам Пазняк неаднойчы расказваў, апошні раз у інтэрв’ю на Польскім Радыё 25.08.2026.
    Камуністы тады працавалі па плану Гарбачова, па якому незалежнасць была патрэбна для наступнага аб’яднання ў новы Саюз.

    Таму, калі глядзець аб’ектыўна, незалежнасць не ёсць толькі вынік перамогі нашых сілаў, а вынік сітуацыйнага супадзення інтарэсаў розных сілаў, у тым ліку, прабачце, камуністаў і наменклатуршчыкаў.
    (Мабыць, і добра, што так склалася, бо інакш і той незалежнасці не было б).


    Не разумею вось гэтае адвечнае "мы перамаглі", што ў 1991, што ў 2020. Сітуацыю трэба ацэньваць цвяроза.
    І было б добра, каб іншыя ўдзельнікі падзей расказалі свае ўспаміны. Пакуль шчэ памяць ёсць. Не дастаткова, калі "ў маналіт" фіксуецца толькі адна інтэрпрэтацыя.
  • Суботнікі
    20.11.2026
    ., Алесь, розніца такая, што ў 1991 г. Беларусь атрымала незалежнасць, а ў 2020 моцна яе абмежавала. Можна сказаць, што Беларусь і беларусы дэградавалі за 30 гадоў.

    У 1991 г. дапамог развал саўка, але таксама жаданні іншых ў сацыялістычнай турме, каб вырвацца, у Беларусі толькі БНФ моцна хацеў. А вось у 2020 гаворка была не пра змену геапалітычнага месца, а змену лакальнага сатрапа, большасць беларусаў была супраць Лукашэнкі, але за Расію, так што па сутнасці абое рабое.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць