120 гадоў знішчэння нашае гістарычнай памяці аб Літве, каб замацаваць імперскі міт аб Белай Русі, аб трыядзіным рускім народзе.
Дзякуй Богу за інтэрнэт
23.11.2026
На мапах ХV стагодзьдзя Фра-Маўро (1459), Кардынала з Кузы (1460) ды іншых аўтараў пад назовам «Белай Русі» выступала Маскоўшчына. Манах Сымон Суздальскі, які асабіста быў на Флярэнтыйскім саборы ў 1439 годзе і апісаў гэты сабор, у адпаведным сваім нарысе Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю». Маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ ў сваёй грамаце 1469 году да папы Паўла ІІ тую ж Маскоўшчыну называе «Белай Русьсю» («Moscovia sive Alba Russia»), і ў пасольстве 1472 году да Рыму ён таксама выступае як «князь Белай Русі» («послы государя Белой Руси»).
«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму