Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі
-
23.11.2026Ого! Отэтада!
Нешта ў лесе здохла?
"Сярод іншых мер — забарона на ўезд у ЕС для былых расійскіх удзельнікаў баявых дзеянняў"
Да вы што? Яны да сіх пор спакойна ездзяць па ЕС? На 13м годзе вайны РФ супраць Украіны?
"Фон дэр Ляен патлумачыла гэтую прапанову ўзмацненнем нетрадыцыйных і сілавых аперацый расійскіх агентаў у Еўропы. Паводле яе слоў, былыя камбатанты могуць пагражаць бяспецы еўрапейскіх краін, таму ім не павінны дазваляць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза".
Гэта яшчэ і тлумачыць трэба? Еўрапейцы гэтага не зразумелі яшчэ? Да сіх пор?
"Таксама плануецца забараніць грамадзянам краін ЕС займаць кіроўныя пасады ў кампаніях, якія працуюць у Расіі".
А яны займаюць? Грамадзяне ЕС дапамагаюць Расеі зарабляць грошы на вайну, займаючы кіроўныя пасады ў кампаніях, якія працуюць у Расіі?
Отэтада! 2026ты год на двары... Расейскія ракеты з дронамі ўжо ў Польшчу з Літвой залятаюць, а расейскія акупанты з фронта прама ў Еўропу едуць. А грамадзяне ЕС кіроўныя пасады займаюць у кампаніях, якія працуюць у РФ.
І толькі зараз еўрапейскія палітыкі гэта нарэшце заўважылі...
Занавес.