Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя
Сёння ў Мінску падаражэў праезд. Цяпер талон на адну паездку ў наземным грамадскім транспарце каштуе 1,20 рубля (пры куплі ў кіроўцы — 1,25 рубля), а жэтон у метро — 1,25 рубля. Жэтоны засталіся тыя ж самыя, а вось талоны на праезд надрукавалі новыя. Яны ўжо ёсць у касах, піша Blizko.by.
Дызайн талона застаўся такім жа, якім ён стаў у маі 2023 года.
Памер талончыкаў застаўся ранейшым: 74 × 35 мм.
Шэрае поле на адваротным баку з ледзь адрознымі літарамі «КО» («контроль оплаты» — кантроль аплаты) таксама на месцы.
Мяркуючы з выходных звестак, талоны надрукаваныя ў Бабруйскай узбуйненай друкарні імя А. Т. Непагодзіна, наклад нашай серыі складае 7 200 000 асобнікаў.
QR-код па-ранейшаму вядзе на галоўную старонку Minsktrans.by (хоць лагічней было б адразу на раздзел з тарыфамі і відамі білетаў).
Старыя талоны (наміналам 1,10 рубля і 1,15 рубля пры куплі ў кіроўцы) будуць сапраўдныя на працягу 30 сутак пасля ўвядзення новага тарыфу.