Пенсіі ў наступным годзе павялічаць на 10%
У Беларусі ў 2027 годзе пенсіі па ўзросце плануюць павялічыць у сярэднім на 10%. Пра гэта паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
На выкананне сацыяльных абавязацельстваў у наступным годзе плануюць выдаткаваць 42,3 мільярда рублёў — на 4,6 мільярда больш, чым у 2026 годзе.
З гэтай сумы 34,1 мільярда рублёў прадугледжана на выплату пенсій. Гэта больш за 80% усіх выдаткаў фонду і на 3,8 мільярда рублёў перавышае сёлетнія асігнаванні.
Чытайце таксама:
Савет Рэспублікі ўхваліў праект бюджэту на наступны год
У Мінску жыхары ўсё часцей адмаўляюцца ад папяровых жыровак
У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд