Комментарии к статье

Женщине, которая организовала в Минске независимое культурное пространство, дали пять лет колонии

  • Імя
    17.11.2026
    А што ёй інкрымінавалі?
  • Вільня
    17.11.2026
    Імя, Па сутнасці - беларускасць. А фармальна - што нехта з-за мяжы дапамог фінансава. Арэнду памяшканняў аплаціць і т.п. Зараз усіх беларусаў, хто "там", назвалі экстрэмістамі. Усе фонды - экстрэмістскімі фарміравяннямі. І любая сувязь з імі ...
  • .
    17.11.2026
    З сайта "Вясны" (Чаму тут няма істотнай інфармацыі?! Хуткага копіпаста недастаткова і такое непрыемна асабліва па адчувальных тэмах рэпрэсій):
    Першапачаткова жанчыну падазравалі паводле
    - ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
    Пазней да абвінавачванняў дадалі
    - ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі),
    - ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі),
    - а таксама ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

    То-бок, толькі як версіі з гэтага: затрымалі па даносу або ў выніку "маніторынга" (падазронай беларушчынай займаецца), пасля знайшлі ў перапісцы дрэннае (= справядлівае) пра Лукашэнку і нейкі эпізод сувязі, не абавязкова фінансавай, з "экстрэмістамі".
  • жах!
    17.11.2026
    Лукашысцкія ман'які, хутка будзе гарэць у вас зямля пад нагамі!
  • Жора
    17.11.2026
    Ніколі да сёння не чуў пра ініцыятыву "Парасон" і ейных дзеяннях па папулярызацыі беларускай культуры і мовы, хоць знаходжуся "у павестцы" і беларускай тусоўцы дзесяцігоддзямі.
  • Праходзіў побач
    17.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Улад
    17.11.2026
    Жора, Я далёкі ад "тусоўкі", але ведаю пра "Парасон". Дзеці маіх знаёмых там займаліся па суботах. Нешта майстравалі, здаецца. У конкурсах удзельнічалі.
  • .
    17.11.2026
    Па-першае, ў СМІ далёка не ўсе ініцыятывы, вельмі шмат чаго проста няма, па розных прычынах. Не генеруюць інфанагод, не так займаюцца піярам, не сябруюць ці нешта іншае. Праблема старая.
    Таму "бурбалкі" асабістыя таксама не ўсё ахопліваюць.

    Па-другое, гледзячы па іх сайту, "Парасон" працаваў з 2024 года. Па зразумелых прычынах пра яго не пісалі ні афіцыёз, ні эміграцыя.

    Па-трэцяе, Вы асабіста любіце абясцэньваць беларусаў, маўляў, нічога не робяць і не вартыя існавання. Памятаю, як я адзначыў, што не ўсё ў краіне яшчэ згублена і знішчана, што людзям важна і цікава проста беларускае, культурнае (размова нават не палітычнае). І як вы з іншымі байцамі агрэсіўна гэта адмаўлялі. Канкрэтных прыкладаў я наўмысна не прыводзіў. Да мэтавых рэпрэсій публічна ж не піярылі, што Цымбераў кнігі выдае, што Чумакоў песні запісвае. А размовы пачынаюцца пасля затрымання.
  • Жора
    17.11.2026
    ., "любіце абясцэньваць беларусаў, маўляў, нічога не робяць і не вартыя існавання" - якое трызненне. Я проста зазначыў, што не чуў пра гэтую ініцыятыву, хоць чытаю НН штодня і манітору сацсеткі, падпісаны на процьму беларускіх паблікаў. [Рэд. Выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • ?
    17.11.2026
    Жора, ну калі б НН напісала аб яе ініцыятыве, то за ёй бы прыйшлі ў той жа дзень. Толькі ў Пазьняка каштоўнае жыццё, а іншых можна не шкадаваць, жора?
  • Жора
    17.11.2026
    ?, трызненне. Прычым тут увогуле Пазняк... абы прыплесці-асацыяваць.
  • Гэта відавочна.
    17.11.2026
    Я калі чую, што рэпрэсіі згарнуліся, рэпрэсіяў меньш стала, таму што ў гомельскім ІК-4 зафіксавана меньшая колькасць людзей, якія сядзяць па палітычным стаццям мне вельмі хочацца плюнуць у твар гэтым людзям, прабачце, але так гавораць, бо яны неразумеюць якога маштабу і вычварэнскіх форм, ізуверскіх, гэтыя рэпрэсіі набылі. Што сама гэтая інфармацыя, пра тое, што рэпрэсіяў стала менш, гэта іх частка, бо увага міжнародных праваабарончых арганізацыяў размываецца, яны надаюць менш увагі рэпрэсіям у Беларусі, палітыкі заходнія купляюцца на ультраправую прапаганду, што з рэжымам можна весці канструктыўныя адносіны, што ён сапраўды хоча замірэння з захадам, мірныя перамовы хоча, а не усех нас знішчыць. Бо калі прызнаць, што нас хочуць знішчыць, сёння выціснуць, заўтра кінуць за краты, паслязаўтра сасыэлаць у Сібір, а потым расстраляць, як гэта робяць расейцы ва Украіне. Гэту пагрозу таксама нельга цалкам адмятаць. Ну а Захад што будзе рабіць? А што ён можа зрабіць? Камунізм не асуджаны.
  • на потребы Лу и Пу
    17.11.2026
    Лу и Пу нужны пьяные, дурные, малообразованные, в состоянии безмолвной скотины и трудовых рабов, те же россияне с отметиной от Лу, но не Беларусы Беларуси....
  • Сумны сарказм
    17.11.2026
    У параўнанні з 1937 (які, мне здаецца, любяць і шануюць "праваахоўнікі" Лу) - гэта гуманна. У Курапаты пакуль не возяць тых, хто падтрымлівае і развівае беларускую культуру.
  • Янка
    17.11.2026
    Гэта генацыд. Пасьля 200 гадоў акупацыі і зьнішчэньня цела Беларусі, рашысты дабіваюць яе душу.
  • %
    17.11.2026
    Турма за беларускасьць
  • Белая Русь
    17.11.2026
    Вось рэпрэсіі супраць беларусаў па нацыянальнай этнакультурнай прыкмеце. Дзе наш "пішу са Швэцыі..."?
  • Подтрымка
    17.11.2026
    Шаноўныя Інга Алег і Сямен.
    Трымайцеся, мы вас чакаем!
    Сіл вам!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць