Ён разумны ў тэхналогіях, і поўны боўдзіла ў палітыцы. Гэта, нажаль, звычайная рэч для it-шнікаў (людзей тэхнічнага складу розуму)
.
19.11.2026
У тэхналогіях разумныя ягоныя інжынеры, сам ён бізнесмен.
а што не так сказаў?
19.11.2026
Базава - пачынаў ён як чысты it-шнік. Асноўны прынцып, які адрознівае такі падыход. Ты ствараеш тэхналогію (прадукт) - а потым спрабеш яе прадаць. Іншы падыход - ты даследуеш праблемы людзей - і спрабуеш іх вырашыць за кошт тэхналогій. Маск жа - тэхналагічны візіянэр, у яго тэхналогія спачатку, а не наадварот. У шматлікіх выпадках, ягоныя рашэнні аказваліся запатрабаванымі, але ж гэта ўсё-роўна. Бізнэс дзеля бізнэсу ці дзеля ягонага асабістага гонару, а не з матывацыяй дапамагаць дабру перамагаць зло
.
19.11.2026
Што не так? Ну вось гэтае "ўсе айцішнікі такія" ("усе жанчыны такія", "усе беларусы такія" і г.д.). Недахопы Маска ёсць недахопы самога Маска.
Вы кажаце пра Маска як тэхнакрата (падыход, калі тэхнічная эфектыўнасць дамінуе над палітычнай ідэалогіяй). Пры гэтым і тэхнакраты бываюць розныя: напрыклад, Фёдараў. Ёсць розніца паміж тэхнакратамі умоўна "інстытуцыйнымі" (як Фёдараў), якія выкарыстоўваюць тэхналогіі на карысць грамадства, і ўмоўна "карпаратыўнамі" (як Маск), якія ставяць сябе над грамадствам. (У Вас падобны падзел у каментарыі). Таму размова не пра ўсіх людзей тэхнічнага складу розуму, а іх падмноства: тэхнакратаў (у тым ліку, візіянераў), і падмноства гэтага падмноства: тэхнакратаў са слабай этыкай і адказнасцю.
А яшчэ нельга сказаць, што Маск базуецца толькі на тэхналогіях. Ён мае ўласныя палітычныя перакананні, якія не вынікаюць з "тэхнічнага складу розуму" або тэхнакратызму. Якая тэхнічная неабходнасць, рацыянальнасць, каб зігаваць? Сядзіш ты такі, формулы пішаш і чарцяжы малюеш, тут думка "дай-ка зігану"? Не, свае прынцыпы ён набраў недзе сам і яны не абумоўлены прафесійным напрамкам.
Ну во, так і атрымоўваецца, што
19.11.2026
., Шаноўны пане, мабыць Вы сам сябе адносіце да тэхнакратаў, ці што? Бо ў станоўчым прыкладзе прывялі тут Фёдарава. Ён жа таксама абсалютна не разумее ў палітыцы, ён жа і вёў галоўную партыю ў сацсетках, каб прывесці Зяленскага да ўлады, ды й таксама кіраваў бюджэтам у першую чаргу па сваем фірмам... Пэўна ж сярод it-шнікаў павінны дзесці быць выключэнні, але ж Вы толькі падцвердзілі агульнае правіла, нажаль.
.
19.11.2026
Фёдараў падтрымліваў Зяленскага ў 2018-19 гг. Чаму гэта дрэнна і "неразуменне палітыкі"? Як мінімум, вынік таго, што на 2022 г. Зяленскі быў на сваім месцы і трымаў удар. Намёкі на карупцыю ў Фёдарава не знайшлі пацвярджэння і выглядаюць зваротным ударам ад сістэмы, якую ён спрабаваў рэфармаваць для празрыстасці дзяржзакупак. Тое, што ён дзейнічаў ва ўрадзе 7 гадоў і выбудаваў некалькі эфектыўных праектаў, а таксама застаўся ўплывовай фігурай пасля адстаўкі, кажа пра яго разуменне палітыцы.
То-бок, Вы змяшалі некалькі варожых наратываў з суб’ектыўнымі ацэнкамі ("палітык, якога не падтрымліваю" не роўна "палітык, які нічога не разумее"). І нават не спрабавалі разглядзець істотнае. А яно не ва ўсіх нюансах кожнай фігуры, а ў галоўных намаганнях. Маск спрабуе паставіць сябе над дзяржавай і грамадствам, а Фёдараў зрабіць так, каб дзяржава была больш адкрытай для грамадства. І той, і той тэхнакраты, але гэтыя тэхнакратычныя падыходы прынцыпова адрозніваюцца.
Казаць, што я "сам сябе адношу да тэхнакратаў", ёсць маніпуляцыя Ad Hominem. Нібыта чалавек можа казаць "вось гэта няпраўда" толькі па ўласных шкурных інтарэсах.
Нарэшце, ніякія абагульненні нельга даказаць метадам "я так лічу і гэта праўда". Вы не даказалі агульнае правіла "ўсе Х ёсць Y", таму аргумент "A ёсць толькі выключэнне, бо пацвярджае агульнае правіла" - пусты. (Х,Y,C - суадносна, тэхнакраты або айцішнікі (дарэчы, якіх чамусьці прыраўноўваеце), "не разумеюць палітыку", нейкае выключэнне з айцішнікаў).
%
19.11.2026
Бывае, не журысь
.
19.11.2026
Ён расчараваны не таму, што пераглядзеў каштоўнасці, знайшоў памылкі, а таму, што тупа "не пракаціла". Калі б на змену трампістам прыйшлі б яшчэ горшыя, ён бы іх напэўна падтрымаў, з адзінай умовай, каб "акупілася".
Атлант
19.11.2026
Не может самый богатый человек быть дурнем. Этот человек - двигатель прогресса, направляет человечество вперед, и только леваки против него
John Galt
19.11.2026
Атлант, вперед - к политике без принципов и жизни без морали? Когда же он наконец плечи расправит, голову поднимет и сможет по сторонам посмотреть?
Лістапад
19.11.2026
Бывае так, шото пачуцці не падманваюць.
leja
19.11.2026
нічога страшнага, я таксама адчуваю цябе дурнем, Ілан
Американбой
19.11.2026
умный учится на чужих ошибках, дурак не учится даже на своих. Прошлой осенью он вложил 20 млн в выборы судьи верховного суда в Висконсине. Даже приехал сам, надел шляпу в виде куска сыра и прыгал по сцене. Кто хочет найдёт видео. И в результате продул. Довольно консервативный Висконсин выбрал демократа, потому что от тупых мага народ уже устал. Не так страшны трансгендеры как реднеки во власти))
«Я чувствую себя дураком». Илон Маск пожалел о деньгах, которые отдал на поддержку республиканцев
Недахопы Маска ёсць недахопы самога Маска.
Вы кажаце пра Маска як тэхнакрата (падыход, калі тэхнічная эфектыўнасць дамінуе над палітычнай ідэалогіяй).
Пры гэтым і тэхнакраты бываюць розныя: напрыклад, Фёдараў. Ёсць розніца паміж тэхнакратамі умоўна "інстытуцыйнымі" (як Фёдараў), якія выкарыстоўваюць тэхналогіі на карысць грамадства, і ўмоўна "карпаратыўнамі" (як Маск), якія ставяць сябе над грамадствам. (У Вас падобны падзел у каментарыі).
Таму размова не пра ўсіх людзей тэхнічнага складу розуму, а іх падмноства: тэхнакратаў (у тым ліку, візіянераў), і падмноства гэтага падмноства: тэхнакратаў са слабай этыкай і адказнасцю.
А яшчэ нельга сказаць, што Маск базуецца толькі на тэхналогіях. Ён мае ўласныя палітычныя перакананні, якія не вынікаюць з "тэхнічнага складу розуму" або тэхнакратызму.
Якая тэхнічная неабходнасць, рацыянальнасць, каб зігаваць? Сядзіш ты такі, формулы пішаш і чарцяжы малюеш, тут думка "дай-ка зігану"?
Не, свае прынцыпы ён набраў недзе сам і яны не абумоўлены прафесійным напрамкам.
Намёкі на карупцыю ў Фёдарава не знайшлі пацвярджэння і выглядаюць зваротным ударам ад сістэмы, якую ён спрабаваў рэфармаваць для празрыстасці дзяржзакупак.
Тое, што ён дзейнічаў ва ўрадзе 7 гадоў і выбудаваў некалькі эфектыўных праектаў, а таксама застаўся ўплывовай фігурай пасля адстаўкі, кажа пра яго разуменне палітыцы.
То-бок, Вы змяшалі некалькі варожых наратываў з суб’ектыўнымі ацэнкамі ("палітык, якога не падтрымліваю" не роўна "палітык, які нічога не разумее").
І нават не спрабавалі разглядзець істотнае. А яно не ва ўсіх нюансах кожнай фігуры, а ў галоўных намаганнях. Маск спрабуе паставіць сябе над дзяржавай і грамадствам, а Фёдараў зрабіць так, каб дзяржава была больш адкрытай для грамадства.
І той, і той тэхнакраты, але гэтыя тэхнакратычныя падыходы прынцыпова адрозніваюцца.
Казаць, што я "сам сябе адношу да тэхнакратаў", ёсць маніпуляцыя Ad Hominem. Нібыта чалавек можа казаць "вось гэта няпраўда" толькі па ўласных шкурных інтарэсах.
Нарэшце, ніякія абагульненні нельга даказаць метадам "я так лічу і гэта праўда". Вы не даказалі агульнае правіла "ўсе Х ёсць Y", таму аргумент "A ёсць толькі выключэнне, бо пацвярджае агульнае правіла" - пусты.
(Х,Y,C - суадносна, тэхнакраты або айцішнікі (дарэчы, якіх чамусьці прыраўноўваеце), "не разумеюць палітыку", нейкае выключэнне з айцішнікаў).
Калі б на змену трампістам прыйшлі б яшчэ горшыя, ён бы іх напэўна падтрымаў, з адзінай умовай, каб "акупілася".