Няма на іх Ярмошынай. Тая абвяшчае канчатковыя вынікі ўжо а 10-вечара асноўнага дня галасавання, праз 2 гадзіны пасля закрыцця ўчасткаў. А ў гэтых галасаванне прайшло 3 лістапада, а яны ўжо 20 дзён ніяк палічыць не могуць, ды яшчэ і, маючы ўсяго дзве партыі, нейкія другія туры арганізоўваюць.
Была б толькі ад гэтага карысць.
23.11.2026
Спадзяюся гэта дапаможа павялічыць падтрымку Украіны.
Янка
24.11.2026
У Трампа не атрымалася iстотна паўплываць на падлік галасоў, бо выбары федэральнай улады ў ЗША праводзяцца децэнтралізавана - на ўзроўні штатаў. Але ён відавочна рыхтуецца да сілавога супрацьстаяння з кангрэсам. Ключавыя чальцы адміністрацыі Трампа і найбольш адыёзныя міністры ўжо пераязджаюць бліжэй да вайсковых баз пад абарону Хегсэта нібыта з мэтаў бяспекі ад іранскіх атак, а насамрэч - каб ігнараваць выклікі кангрэсам на слуханні па антыкарупцыйным раследванням. У выпадку няяўкі выкліканай асобы на слуханні кангрэс павінен звярнуцца ў міністэрства юстыцыі, якое павінна забяспечыць прымусовую яўку выкліканай асобы праз паліцэйскі канвой. Але дзейнае кіраўніцтва мінюста таксама прызначанае Трампам і яно хутчэй за ўсё будзе сабатаваць выклікі кангрэса. Тады ў кангрэса застанецца апошні сродак прымусу - служба маршалаў кангрэса, але невядома, што адбудзецца ў выпадку канфлікта гэтай службы з сілавікамі, якіх кантралююць прызначэнцы Трампа. Падзеі ўсё больш пачынаюць нагадваць сцэнар 1993 года ў Расеі.
Демократы получили крупнейшее большинство в Палате представителей США с 1992 года