Комментарии к статье

Только язык нас связывает

  • Разам не вместе
    23.11.2026
    Трагічную сітуацыю беларускага руху адлюстроўвае, што нават такія відавочныя рэчы трэба паўтараць. Усе суседзі гэта разумеюць, але сярод беларусаў хапае абруселых, розных лукашэнкаўцаў, невероятных і тожебелорусов, якія з пенай у рота будуць адстойваць сваю расейскую мову і яшчэ абзываць беларусаў калі тыя пішуць аб важнасці роднай мовы.
  • 146%
    23.11.2026
    Так, родная расесйкая мова аб'ядноўвае лукашыстаў і невероятных бабарыканцаў з расейцамі.
  • З другога сусвету
    23.11.2026
    146%, да вы што?! А так, увесь народ размаўляе на роднай мове?!
  • Але
    24.11.2026
    З другога сусвету, дык той "весь народ" у маскоўскім рабстве і жыве. Які ваш аргумент-та? Апеляцыі да большасці як да нейкай нормы? Дык не, гэта "норма" толькі сярод манкуртаў. У нармальных грамадствах не так.
  • Пытанне
    23.11.2026
    Большасць беларусаў звязвае расейская мова. Калі не лічу расейскую сваёй і ёй не карыстаюся штодзённа, значыць, не беларус?
  • рускі = смяротнік
    23.11.2026
    Пытанне , некаторых расейская не проста звязвае (літаральна), але таксама вярбуе, адпраўляе на штурм малых такмачак, вяртае назад толькі у чорным падарункавым пакеце з сертыфікатам аналізу ДНК ці ў лепшым выпадку з даведкай ад псіхіятра аб ПТСР. Нафіг з такога суіцыдальнага сродку рабіць другую дзяржаўную?! На галаву не налазіць. Хто так зрабіў праз незаконны рэферэндум, той вораг і злачынец.
  • Пытанне
    23.11.2026
    Хто такі "эканаміст Міхась Яснотка" і дзе можна пачытаць ягоныя даследванні і працы на беларускай мове?
  • Filipp
    23.11.2026
    "Толькі мова нас звязвае"©
    Цікава, каго гэта "нас"?
    З ўпэўненасццю мога сказаць, што беларусаў у Беларусі звязвае не столькі мова, ці не мова ў вогуле.
  • А почему только там?
    23.11.2026
    Filipp, в эмиграции разве процент беларускамоуных намного выше?
  • Filipp
    23.11.2026
    А почему только там?, Цяжка даць на гэта адказ, я ж ўнутры краіны. Але, як па мне, менавіта так. Амаль усе беларускамоўныя былі супраць Лукі ў 20, і амаль ўсе яны ўжо былі вымушаны зьехаць. Засталіся яшчэ тыя ў краіне, хто валіць на трасянцы, але на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці не размаўляюць нават настаўнікі беларускай мовы.
  • Ну
    23.11.2026
    Filipp, хапае ў краіне тых, хто размаўляе на беларускай. Я на многіх з іх, прычым пераважна маладых, падпісаны ў сацсетках.
  • Ну
    23.11.2026
    На небяспечную сцежку вырашыў ступіць яшчэ адзін аўтар. Верагодна (і нажаль), гэта будзе вечная тэма для беларусаў: месца беларускай мовы ў жыцці сучасных беларусаў.
  • ..
    23.11.2026
    "Перапіс 1897 году і этнаграфічныя мапы Яўхіма Карскага давалі адзіны крытэрый для вызначэння этнасу ці народа — моўны."

    "Основой для опредѣленія границь Бѣлорусской области служить у насъ исключительно языкъ; вослѣдствіе этого, напр., тѣ литовцы Виленской губерніи, которые въ настоящее время говорять только по-бѣлорусски, у насъ отнесены къ бѣлоруссамъ, а тѣ обитатели калужскаго и орловскаго Полѣсья, которые говорять по-южновеликорусски, отнесены къ южновеликоруссамъ, хотя предки ихъ, несомнѣнно, были бѣлоруссы. Такимъ образомъ, очерченная ниже область скорѣе принадле жить бѣлорусскому нарѣчію, нежели племени."
    Том 1, пачатак 1 раздзелу.
  • %
    23.11.2026
    Менавіта так.
  • на першае фота гляджу...
    23.11.2026
    заручальныя пярсцёнкі? гм
    па ходу ў нашай першай.. першы.. гхм.. т.зв. муж.. будзе зусім не тый, на каго ўсе думалі
  • Жора
    23.11.2026
    Грамадзяне Беларусі без ведання беларускай мовы (а таксама беларускай гісторыі, літаратуры, са змененымі культурнымі традыцыямі і імплементаванымі чужымі культурнымі кодамі) - гэта субстрат для пераходу ў іншую нацыянальную ідэнтычнасць. Усе гэтыя змены ажыццяўляліся расейцамі гвалтоўна, свядома і паслядоўна - у Расейскай імперыі, СССР, у сучаснай РБ праз свайго васала-Лукашэнку. Канечны прадукт і мэта такіх змен - людзі з расейскай і імперскай свядомасцю. Працэс завершаны не быў, але большая частка з ачысткай ад нацыянальна-беларускага пройдзена. Адсюль і слабасць дыяспары, калі ў Польшчы 500 тысяч, а на Дзень волі прыходзіць, як і ў Менску некалі, 100-200 чалавек. Адсюль і слабасць у абароне свайго, калі рэжым літаральна вынішчае беларускія кніжкі, а яму ніхто не адказвае з пазіцыі сілы і большасці. І дарэчы, на гэтакае падрыхтаванае чыстае палатно вельмі добра кладуцца і любыя іншыя ідэнтычнасці - беларусы вельмі добра апалячваюцца, анямечваюцца, робяцца выдатнымі амерыканцамі, канадцамі - кім заўгодна, але беларусамі ў апошнюю чаргу.
  • Лістапад
    23.11.2026
    Жора, першы перраход у іншую нацыянальную ідэнтычнасць пачаўся яшчэ за часам ВКЛ, калі беларуская шляхта пачала апалячвацца. Ну і далей.
    Напэўна так, згодзен, бяда нашай, безумоўна цудоўнай беларускай мовы - але адначасова і яе перавага - што яна блізкая і да польскай, і да расійскай, і да ўкраінскай.
    Але генетычную памяць народа не так легка звязці. Нават у самыя цемныя часы наша мова захоўвалася - захаваецца і цяпер.

    М. Багдановіч (1911 год)
    Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
    Над хвалямі сінеючаго Ніла,
    Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
    Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.
    Хоць зернейкі засохшымі былі,
    Усё ж такі жыцьцёвая іх сіла
    Збудзілася і буйна ўскаласіла
    Парой вясеньняй збожжа на ральлі.

    Вось сымбаль твой, забыты краю родны!
    Зварушаны нарэшце дух народны,
    Я верую, бясплодна не засьне,
    А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
    Каторая магутна, гучна мкне,
    Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
  • Эканамiст?
    23.11.2026
    Калі "эканаміст" лезе ў антрапалогію - гэта проста жах. "Калі мы спрачаемся пра тое, як уладкаваныя грамадствы, дзяржавы і цывілізацыі, навука не надта трывалы грунт..." Далей можна не чытаць. Чалавек з-за нізкага інтэлектуальнага ўзроўню, не разумее канцэпцыі навукі, не ведае антрапалогіі і сацыялогіі. Калі прачытаеце крыху больш, то ўбачыце банальныя выказванні, нявызначаныя наборы слоў ці адкрытыя дурасці. Акрамя таго, паняцце "этнас" навукова нявызначана. Вядома, калі навука не падабаецца, то можна карыстацца такім паняццем.
  • Сяржук
    23.11.2026
    Ёсць падвойная беларуская шызафрэнія. Чалавек бывае адначасова і рускі і беларус. Як гэта працуе для мяне шмат гадоў загадкa. То бок чалавек мае беларускае прозьвішча гаворыйь на трасянцы няблага ведае беларускую мову. Але калі бачыць шмат замежнікаў асабліва паўднёвых нацыянальнасцяў - ён аўтаматычна становіцца рускім. Абураецца маўляў ізноўку панаехала гэтвых нярускіх. З ноткамі грэблівасці.То бок не тоу што ён забыўся на сваю сапраўдную нацыянальнасць, а яшчэ падзяляе людзей на рускіх і астатніх як другасны гатунак што агідна. Калі нехта з габрэйскім прозьвішчам - распытвае знаёмых ці ён яўрэй ці з нашых РУСКІХ (!!!) Раскажыце як гэта працуе? Дзьве душы ?
  • дзівак
    24.11.2026
    Сяржук, дык рускі/русін вашая прамая папярэдняя ідэнтычнасць. У культурным кодзе ад ізяславічаў.
  • Усё проста
    24.11.2026
    Сяржук, дык гэта стандартная губенская ідэнтычнасць і ёсць. Накшталт, я - варонежскій і адначасова русскій чылавек. З гэткімі жа комплексамі правінцыяла і нянавісцю да начальства і масквічоў. Хаця б пачытайце каментары рускамоўных тут.
  • Шматслоўнае ніабчым
    24.11.2026
    Ужо пачатковы пасаж пра немагчымасць аб'ектыўнага параўнання капіталізму і камунізму патыхае нейкай кропкаўшчынай. І далей не лепш.

    Усё пасланне можна ўмясціць у адзін сказ: як не хочаце вечна быць халопамі смярдзючай рашкі (ці каго іншага) - паклапаціцеся пра атрыманую ў спадчыну адметнасць. Усё.
  • .
    24.11.2026
    "Толькі мова звязвае" нават ботаў-беларусафобаў з беларусамі!
    Бо фармулююць свае расісцкае "Беларусь не жыве", "беларусы - рускія", "беларусы - нелюдзі" таксама на беларускай.
  • дзівак
    24.11.2026
    ., Хто вінаваты, што такая саманазва была да "беларусаў"? Ды і цяпер вы за "белай" прыстаўкай сваю русь не бачыце? Трэба было заходні хрысціянскі абрад прымаць, іншы быў бы лёс, іншая саманазва.
  • .
    24.11.2026
    Заўважце, уласныя расізм і беларусафобію не аспрэчваеце, наадварот, прыводзіце дадатковыя аргументы на іх карысць.
    Русь не толькі Маскоўская была. Полацкая, Кіеўская. Чаму да іх не прыраўноўваеце? Вы заходнерусіст, маскоўскі імперац, калі лічыце, што толькі ў іх сапраўдная "руская" ідэнтычнасць і па ёй трэба мераць астатніх, хто меў "Русь", "рускае" ў сваёй гісторыі?
  • Ежики в тумане
    23.11.2026
    Глубокое заблуждение. Если бы нас связывал только язык, мы бы давно прекратили свое существование, потому как на белорусском языке мало кто говорит уже на протяжении многих десятилетий. Тем более это касается руководителей всех рангов и мастей, т.е. тех, кто принимают решения в разных областях экономики, культуры, госуправления.
  • служкі імперыі
    23.11.2026
    Ежики в тумане, расейскі язык наш галоўны вораг . Таму я cупраць "калгаснікаў " ва уладзе нічога не маю , таму што я ведаю добра 18с гісторыю ВКЛ, і не беларусафоб як вы расейскамоўныя служкі імперыі неверагодныя
  • Ёжики в тумане
    24.11.2026
    служкі імперыі , ты ошибаешься, что я белорусофоб, ошибаешься, что я прислужник империи, и, экстраполируя, далее можно утверждать, что ты ошибаешься во всём, даже в том, что хорошо знать историю ВКЛ достаточно для того, чтобы делать правильные выводы.
  • Паток свядомасці
    24.11.2026
    Я нічога не зразумеў, не налівайце больш гэтаму філёзафу
  • Шпак
    24.11.2026
    "Беларусь узнікла там"- калі ўзнікла і чаму, на нашае зямлі неўзабаве ўзнікла Беларусь? А да таго часу на нашае зямлі была белая пляма ці людзі якія на ёй жылі маўчалі як рыбы?
    Вучы гісторыю, аўтар.
  • дзівак
    24.11.2026
    Шпак, Беларусь, скажам так, узнікла на гэтай тэрыторыі з падачы кіраўніцтва Рускага царства і часовай эйфарыі тутэйшых рускіх, не згодных з брэсцкай уніяй, падчас і пасля акупацыі сярэдзіны XVII ст. Да гэтага была Русь/Літоўская Русь.
  • У гуглу забанілі?
    24.11.2026
    дзівак, да гэтага была Літва. Дзяржава Літва, з гербам "Пагоня", з Літоўскім Статутам, з дзяржаўнаю рускай моваю, з літвінамі і русінамі, як народам Літвы. А Русь, як і Палесьсе, Валынь, Галіцыя - гэтае тэрыторыі, якаі была неад'емнаю часткаю Літвы. Вывучайце.
  • тэрыторыя, прававыя традыцыі і культурная спадчына Вялікага Княства Літоўскага.
    24.11.2026
    У гуглу забанілі?, Беларусь па сутнасці — гэта Старая Літва, якую вызначаюць тэрыторыя, прававыя традыцыі і культурная спадчына Вялікага Княства Літоўскага. Блытаніна шмат у чым паходзіць ад назвы. Назва «Беларусь» стала агульнапрынятай пасля мангола-маскоўскай акупацыі і наступнага перайменавання. Тое, што было перайменавана аднойчы, у прынцыпе, можа быць перайменавана назад
  • ух ты
    24.11.2026
    як свяжо
    дзякуй а то не ведалі, только на нашай ніве пра тое і даведаешся

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць