Комментарии к статье

«Флюгерный союз конъюнктурщиков». Известный архитектор заступился за автора «Быховской мадонны», вспомнив Родена и Малевича

  • Пачакаем
    24.11.2026
    Я ведаю, хто ўсё вырашыць і паставіць кропу.
  • Конечно, Александр Григорьевич
    24.11.2026
    Прызнаёць только реализьм, а не всякие символизмы, кубизмы, сюрреализмы и, как следствие, институции типа НЦСМ.
    Но в Быховской мадонне (позвольте пылиночку с рукава стряхнуть) даже он засомневался бы.
    Лажанулся автор, так признался бы сразу.
  • не не
    24.11.2026
    ну не вінаваты ён.. проста не далася яму беларуская Жанчына
  • як худ худу
    24.11.2026
    прафаб'яднанне мастакоў? саўдэпаўскае?
    ну выключылі і выключылі.. грошы за выключанага паміж сабой падзеляць
  • на першае фота гляджу...
    24.11.2026
    нехта хацеў ад мінькова скульптуру саміведаецекаго... дык вось жа ўжо... глядзіця - выліты бацка. вусоў толькі не хапае
  • дадам
    24.11.2026
    на першае фота гляджу..., і на апошнім ён. Праўда, без белага калпака на галаве.
  • Зайка норм
    24.11.2026
    Зайка норм і армянская скульптура нічога. Трэба было і для Быхава гэтак зрабіць. Не паставілі б, канешне, але застаўся б верным сабе... і без пазыкаў.
  • Морці
    24.11.2026
    Зайка норм, а ў выканкаме сядзіць баба з магілёўскага ПВТ, якая даведалася як рабіць карцінкі на заданую тэму ў ШІ. І інакш як яна хоча - не будзе!
  • дык гэта ж не саюз мастакоў
    24.11.2026
    а барак мастакоў.
    нічога, на волі не застанецца, кавалак падлогі ў агульным знойдзецца.
  • пад іншым кутом
    24.11.2026
    Атрымаўся помнік расейскаму сінематографу: маці - пакойны Андрэй Панін з твару, сын - рашыст Віцёк Сухарукаў. Паказана сцэна з якога-небудзь бандыцкага серыяла "брат у брыгадзе". Не страляйце ў піяніста, ён лепіць як умее. Саюз бракаробаў толькі асобны для такіх стварыць - і свабода аўтарскага бачання будзе гарантаваная.
  • Ё
    24.11.2026
    Кейс Мінькова толькі падцвярджае залатое правіла: у сучаснай скульптуры працаваць куды прасцей, чым у скульптуры класічнай. У сучасным мастацтве ад цябе не патрабуецца амаль ніякіх мастацкіх навыкаў, бо сучаснае мастацтва гэтага не патрабуе ад мастака. А вось праца ў класічнай скульптуры - патрабуе ад мастака прафесійных навыкаў. Пакуль Мінькоў рабіў незразумелыя скульптуры, усім было фіялетава. Ну зрабіў нешта і годзе. Але як толькі Мінькоў звязаўся з класічнай скульптурай, дзе ад яго патрабаваўся мінімум, - зрабіць аблічча любячай матулі, тут та Мінькоў і пасыпаўся, бо навыка ня мае і рабіць абліччы ня ўмее. Пытанне, навошта ты бярэшся за тое, за што ня ўмееш? Ды яшчэ на ўсю краіну. А Караняўскаму таксама мінус. Усе пералічаныя ім скульптары ўмелі рабіць класічную скульптуру. Гэта былі прафесіяналы. Абарано Карняўскім Мінькова нагадвае другі сумны выпадак, архітэктурны. Калі архітэктар пачварнага “Дома у Троіцкого” Ладкін пасля крытыкі хваліў сам сябе, распавядаючы ў інтэрв’ю, што дом пакуль не ацанілі, але ацэняць у будучыні і Дом у Троіцкого” стане побач з вежай Эфеля ў Парыжы.
  • .
    24.11.2026
    Каравянскі вядомы спрэчным азеляненнем маскоўскага ВДНГ (у той час крытыкавалася за вырубкі елак) і нерэалізаваным праектам мінскага Севастопальскага парка, ў якім, акрамя самога парка, легалізавалася старая ідэя мінскіх горадабудаўнікоў правесці праз парк 3-яе транспартнае кальцо. Што сустрэла супрацьстаянне мясцовых жыхароў. Адзін з вядомых горадабудаўнічых канфліктаў таго часу (дарэчы, кальцо так і не замкнулі дагэтуль).
    Каравянскі не вытрымаў, кінуў і з’ехаў у Маскву. Наўздагон пакінуў шэраг зняважлівых каментарыяў пра мясцовых баявых пенсіянерак, узроўню чыноўніцкага цынізму пра народзец.

    У каментарыях да свайго допісу зараз ставіць Саюз Архітэктараў у прыклад. Няма чым ганарыцца. Нічога не зрабіў той Саюз у апошнія дзесяцігоддзі паступовага разбурэння вобліку Мінска горадабудаўнічымі злачынствамі. Адзінкавыя публічныя выказванні пра некаторыя аб’екты, якія нічым не працягваліся. Не адчувалася, што ў "майстроў" хаця б душа баліць.

    Канкрэтна па гэтай скульптуры. Яна не абстрактная, таму параўноўваць і ацэньваць яе ў сваім жанры. І не кожны выключаны ёсць аўтаматычна рэпрэсаваны.
  • Приключения обезьян
    24.11.2026
    В постановлении ЦК говорилось, что автор изображает советских граждан «примитивными, малокультурными, глупыми».
    А может скульптура именно так и задумывалась?
    В любом случае скульптору ( плохой/хороший-?) придется переквалифицироваться в домуправы, иначе будет тунеядцем.
    Альбер Камю- «без свободы нет искусства; искусство живет только теми ограничениями, которые накладывает на себя само, и умирает от всех остальных».
  • Hans
    24.11.2026
    А дзе фота скульптуры з гною?
  • Мастацтвазнаўца
    24.11.2026
    Малайчына Каравянскі! Не падабаецца заказчыку няхай вяртае, але пры чым тут выключэньне з Саюза мастакоў?
    Мне сорамна чаму раней не напісаў у абарону скульптара.
    Як па мне нармальная скульптура. Асабліва першы варыянт.
    Пры ўсёй банальнасьці сюжэту. Вельмі пяшчотна атрымалася. Хлопчык з нейкай дзіцячай адкрытасцю глядзіць на маці і нібыта з надзеяй просіць ,,мама, паехалі ў сталіцу ў мастацкі музэй". А тая , стомленая ад цяжкай паўсядзённасьці, яму нібыта адказвае "так, сынок, паедзем, вось толькі атрымаю зарплату".
    Пры гэтым неяк верыш гэтай простай жанчыне, чый вобраз не папсаваны топ-мадэльнай знешнасцю.
    Можна нават , калі замарочыцца, прыдумаць назву такому стылю, напрыклад, местачковы рамантарэалізм
  • Імя
    24.11.2026
    Цікава, чаго гэта "быхаўская мадонна" так усхвалявала чыноўнікаў. Ад дзяржаўнай эстрады вушы ў трубачку скручваюцца, архітэктура ад Мінска да апошняга аграгарадка - абняць і плакаць, і ўсім нармальна. А тут і піліць прымусілі, і аж з саюза выкінулі лічы ў 24 гадзіны. Няўжо нечая жонка сябе пазнала? :))
  • .
    24.11.2026
    Артэфакты, апошнія выпадкова магчымыя выпадкі ўплыву грамадскага меркавання на ўладу.
  • ЯНКА
    25.11.2026
    Яшчэ зусім нядаўна ў «арцікулах» і ў камэнтаро́х бэсьцілі гэтага скульптара, цяперака за яго быццам заступаюцца. Флюгеры!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць