«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе
-
14.11.2026Пазнаўшы зайца па губе,
Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
Як Беларусь вы на сябе,
На край літвінаў нацягнулі.
Вы разлучылі дух з крывёю
І, абрусеўшы пад Масквою,
Пад назвай, дадзенай Масквой,
Ня сталі нават маскалямі,
А толькі назваю адной —
І тая назва стала вамі.
Вы — беларусы? Хто такія?
Ёсьць Польшча,
Жмудзь,
Літва,
Расія —
Як вы ўшчыміліся сярод?
Адкуль зьявіліся? З балот?
З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
Такіх падмен,
Такіх падманаў
Ня ведаў ні адзін народ
...Літва! Ад сьлёз у горле горка,
Як назву вымаўлю тваю:
Літва! Па ўсёй зямлі стаю
Я на сьвятых тваіх пагорках.
Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
Надзею голасам крыві?
Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
Калі жывая, дык жыві!
...Скажу адно —
што ў той раз мусіў
Сказаць, але забыўся ў скрусе,
Бо ўжо сівая галава...
Няма ніякай Белай Русі,
А ёсьць Вялікая Літва!
Уладзімір Някляеў -
14.11.2026"Але ў Някляева ўзнікае пытанне: калі ўсё было менавіта так, чаму ў вірах гісторыі само княства губляецца?"
Адказваю. Народ які адрокся ад сваёй саманазвы народу, выракся сваёй роднай мовы, у выніку страціць і сваю гісторыю й сваю зямлю.
Зразумела? -
14.11.2026Вялікіх магчымасцяў у канцы 1980х не было. Усю ўладу трымала пра-маскоўская партыйная эліта, а народ быў амаць цалкам дэнацыялізаваны , плюс чарнобыль і калапс савецкай эканомікі
-
15.11.2026Дональд , Если народ был полностью русскоязычный и денациональный, то какого лешего тогда такие как вы взяли за основу идеологию этнического национализма? Только не вменяемые не понимали, что так к власти не придти.
-
14.11.2026І як мы ўсё гэта прайгралі? Як, па якіх прычынах? Што тут і як адбывалася?» — разважаў Някляеў---зразумела...чарговы =наезд= на З. ПАЗЬНЯКА....А,дзе,у гэты час быу сам някляеу?...Служыу у лукі... А,я вот,быу на дзяды ,на РАДЗІМЕ...у КРЭВЕ...на могілцы сваяго сваяка ксяндза А. СТАНКЕВІЧА....было шмат народы
-
14.11.2026777,
Партвейн у крыві
У галаве туман
З надзеяй жывем
Што Пазьняк мае плян -
14.11.2026Купка беларусаў успомніла, што іх продкі зваліся літвінамі?! Праз 250 гадоў знішчэння Літвы. Успомнілі і ... ўсё. І нічога. Затое пагандлявалі кнігаю, сыгралі імпрэзу і засталіся беларусамі. Нацыянальнае адраджэнне адмяняецца не пачаўшыся. У Маскоўскім Крамлі могуць быць спакойнымі: стагоддзі маскоўскай прапаганды маюць плён. Літвіны больш не вернуцца.
-
14.11.2026І яшчэ---нічога не страчана, зараз народ адчуу сябе нацыяй. У Арлянятах,на магілцы кс.А. Станкевіча ксендз размауляу па беларуску...Крэва адбудоуваецца---каб усе гэта адчуваць ---трэба быць на РАДЗІМЕ.
-
14.11.2026В завершение встречи Некляев прочитал отрывок из «Літвінаў». В нем князь делит города и земли между сыновьями, определяя, что кому достанется в наследство.
Сначала князь делит земли между наследниками, а потом автор книги спрашивает, куда делись ВКЛ? Ну вот туда и делось.
Разделяй и властвуй. Древнеримский принцип. Но кто будет разделять и кто будет властвовать? Древние римляне предполагали, что это будут они в любом случае. В реальности тот князь разделил, а властвовать пришли другие. -
14.11.2026Хаха, "Разделяй и властвуй" дык вы самі сябе падзяляеце, вырыкаючыся роднай мовы. Без прымусу, без вайны, без прыгнёту, самі становіцеся рабамі тых, хто вамі ўладарыць, бо вы размаўляеце на іх мове, на мове тых, хто дзяліў вашую зямлю.
А яшчэ ў антычным Рыме казалі:
"Crede mihi, sacra populi lingua est" - "Павер мне, мова народа — свяшчэнная".
Атрымліваецца, што вы атупелі з часоў антычнасці. Ці што? -
14.11.2026Paemu nie čytaŭ, markuju, što tvor dobty. A voś padadzienyja tut razvahi Niaklajeva - niejkaja sumburnaja, emacyjnaja dryśnia + pylišča.
-
14.11.2026"... заспявалі ліцвінскую вайсковую песню." Гы-гы. Цікава, чаму "свядомыя беларусы" лічаць ВКЛ "сваім", але не называюць Вялікім Княствам "Ліцьвінскім"? Мяркуючы па ўсяму, таму што "ў душы" яны лічаць стваральнікамі ВК Літоўскага "балтов"-"літовцев". Вось і ўся размова пра "беларускую гісторыю".
-
14.11.2026Valadzimir, па іхняй логіцы, калі песні ліцьвінскія, то краіна звалася Ліцьвінія. А мо думалі што Літва, літвін, літоўскія? А калі паляк,то краіна павінна звацца Палякія, а песні іх палякоўскія.
-
14.11.2026Някляеў сапраўдны беларус, тут нават яго "кончаны" не патрэбны.
Па-першае, мае спачуванні
Па- другое, у такім выпадку кажуць: альбо крыжык, альбо майткі. Не мажліва, каб кончаны беларус, быў нацыяналістам. Ды яшчэ які, насамрэч, піша такія вершы, у якіх праўда не схавана.
Патрэбна нешта адно з дзвюх выбіраць.