Лепей ня будзе, как ты был вареником так и остался, сиди дальше в своей кастрюле
Чытач бел незалежных СМІ
23.11.2026
Яшчэ шмат было рэгіянальнай і лакальнай прэсы, гэта таксама добра было б сабраць і захаваць - там сустракаліся на дзіва цікавыя рэчы.
Нажаль
23.11.2026
Чытач бел незалежных СМІ, там пералічана толькі 5 сайтаў, з якімі ідзе супраца: Наша Ніва, Еўрарадыё, Куку, Вілэдж, Бюро.
Патлумачце
23.11.2026
Дапусцім, я чытач, у якога захаваліся папяровыя падшыўкі, лічбавыя копіі і ўласныя калекцыі беларускіх выданняў.
"Іншыя матэрыялы будуць даступныя толькі правераным даследчыкам і журналістам або застануцца ў закрытым сховішчы".
Які мне сэнс рызыкаваць сабой, каб перадаць сайту матэрыялы, калі іх усё роўна ніхто не пабачыць?
Менавіта так
23.11.2026
Патлумачце , згода. цудоўнае пытанне. Чаму даступнымі зробяць не ўсе матэрыялы
.
23.11.2026
Мяркую, даступнае не ўсё, бо публікацыя некаторых матэрыялаў можа спрыяць новым крымінальным справам. Напрыклад, старыя каментарыі НН не паказваюцца па той жа прычыне. Калі гляджу на расейскі RIMA на той жа платформе, там недзе адсутнічаюць прозвішчы аўтараў. Але хацелася б, каб аўтарамі праекта былі агучаныя крытэрыі "публічны" -"не публічны".
З "Патлумачце" часткова згодны, хаця "ніхто не пабачыць" не верна, пабачаць выбраныя людзі. Дадаткова: кожная "верыфікацыя" гэта двухбаковы працэс. Калі рэдакцыя архіва не публічная, хто яе верыфікаваў? Ці можа там быць "крот", застацца след ад верыфікацыі. І так, ёсць праблема, што незалежны архіварыюс-даследчык без знаёмых у індустрыі дапамагчы можа, але атрымаць доступ да такіх жа матэрыялаў ад такіх жа памагатых ужо не.
Пытанне
23.11.2026
Якім чынам даследчыкі збіраюцца спасылацца на матэрыялы, якія будуць закрытыя ад усіх у сховішчы? Як можна будзе праверыць, што аўтары не выдумалі гэтыя крыніцы?
Хто стаіць за BELIMA?
23.11.2026
Хто стаіць за BELIMA? Kronika — тэхналагічная платформа, заснаваная Бард-каледжам і PEN America для захавання незалежнай журналістыкі, якой пагражае знікненне, і абароны грамадскай памяці ад цэнзуры, сцірання і лічбавага забыцця.
У 2023 годзе Kronika запусціла Russian Independent Media Archive (RIMA), а ў 2025-м — Central American Independent Media Archive (CAIMA).
барадзед
23.11.2026
даведайцеся куды знік august2020.info
Чакаем
23.11.2026
[Рэд. выдалена]
Бібліятэка надзейней
23.11.2026
Бібліятэка - наша ўсё. Толькі б ўсялякія гігіны не павыкідалі на сметнік.
Пытанне
23.11.2026
Знікаюць газеты, знікаюць сайты...А што будзе, калі і сайт па зборы зніклых сайтаў таксама знікне?
Гэта
23.11.2026
Добрая справа
Ян
23.11.2026
Газэту "Свабода" трэба у́ спіс дадаць...
Даследчык
23.11.2026
А чаму ў закрытым сховішчы? Калі гэта публічна выдавалася, то які сэнс зараз хаваць? Трэба каб было даступным як на тым Камунікаце.
.
23.11.2026
Даўно патрэбная задача. Звычайна, калі праект/сайт запускаецца і працуе, ніхто не плануе выдаткаў на вывад у архіў.
Былыя рэдакцыі KYKY.org і The Village Беларусь яшчэ захоўваюць свае архівы? Аналагічнае пытанне да TUT.BY. Ён прыгаданы ў анонсе, хаця пакуль не як партнёр. Недзе можа існаваць і археалагічны слой форумаў. Наша Ніва мае свой непублічны архіў? Летам шукаў першыя нумары выдання 1991 г.: на сайце pdf версіі толькі з №5 за 2003 год, а ў тэкставым выглядзе артыкулы з 12.01.1998.
Ці ўсё гэта будзе падымацца з Internet Archive?
Каманда непублічная? І наколькі незалежная? Якую ролю ў яе працы будзе гуляць каманда ўжо зробленага расейскага архіва RIMA?
Наколькі ўстойлівым будзе такі архіў? Падыдзем аналагічна як да выдання/сайта: кожны праект не вечны, мае свой жыццёвы цыкл. Плануем лепшае, але бывае рознае: скончылася фінансаванне, каманда занялася іншым або сайт узламаны і выдалены. Што будзе з сабранымі данымі? Магчыма, ужо спачатку трэба думаць пра захаванне захаванага, напрыклад, праз публічны торэнт.
І вышэй напісаў пытанні па адкрытай праблеме "публічнасць"-"не публічнасць".
У загалоўку "запусцілі", на сайце BELIMA "запуск у 2027 годзе". Перачытаў двойчы, ўсё ж пакуль не запусцілі. Анлайн-прэзентацыю паглядзім.
У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў
"Іншыя матэрыялы будуць даступныя толькі правераным даследчыкам і журналістам або застануцца ў закрытым сховішчы".
Які мне сэнс рызыкаваць сабой, каб перадаць сайту матэрыялы, калі іх усё роўна ніхто не пабачыць?
Калі гляджу на расейскі RIMA на той жа платформе, там недзе адсутнічаюць прозвішчы аўтараў.
Але хацелася б, каб аўтарамі праекта былі агучаныя крытэрыі "публічны" -"не публічны".
З "Патлумачце" часткова згодны, хаця "ніхто не пабачыць" не верна, пабачаць выбраныя людзі.
Дадаткова: кожная "верыфікацыя" гэта двухбаковы працэс. Калі рэдакцыя архіва не публічная, хто яе верыфікаваў? Ці можа там быць "крот", застацца след ад верыфікацыі.
І так, ёсць праблема, што незалежны архіварыюс-даследчык без знаёмых у індустрыі дапамагчы можа, але атрымаць доступ да такіх жа матэрыялаў ад такіх жа памагатых ужо не.
Як можна будзе праверыць, што аўтары не выдумалі гэтыя крыніцы?
Kronika — тэхналагічная платформа, заснаваная Бард-каледжам і PEN America для захавання незалежнай журналістыкі, якой пагражае знікненне, і абароны грамадскай памяці ад цэнзуры, сцірання і лічбавага забыцця.
У 2023 годзе Kronika запусціла Russian Independent Media Archive (RIMA), а ў 2025-м — Central American Independent Media Archive (CAIMA).
Звычайна, калі праект/сайт запускаецца і працуе, ніхто не плануе выдаткаў на вывад у архіў.
Былыя рэдакцыі KYKY.org і The Village Беларусь яшчэ захоўваюць свае архівы?
Аналагічнае пытанне да TUT.BY. Ён прыгаданы ў анонсе, хаця пакуль не як партнёр. Недзе можа існаваць і археалагічны слой форумаў.
Наша Ніва мае свой непублічны архіў? Летам шукаў першыя нумары выдання 1991 г.: на сайце pdf версіі толькі з №5 за 2003 год, а ў тэкставым выглядзе артыкулы з 12.01.1998.
Ці ўсё гэта будзе падымацца з Internet Archive?
Каманда непублічная? І наколькі незалежная? Якую ролю ў яе працы будзе гуляць каманда ўжо зробленага расейскага архіва RIMA?
Наколькі ўстойлівым будзе такі архіў? Падыдзем аналагічна як да выдання/сайта: кожны праект не вечны, мае свой жыццёвы цыкл. Плануем лепшае, але бывае рознае: скончылася фінансаванне, каманда занялася іншым або сайт узламаны і выдалены. Што будзе з сабранымі данымі?
Магчыма, ужо спачатку трэба думаць пра захаванне захаванага, напрыклад, праз публічны торэнт.
І вышэй напісаў пытанні па адкрытай праблеме "публічнасць"-"не публічнасць".
У загалоўку "запусцілі", на сайце BELIMA "запуск у 2027 годзе". Перачытаў двойчы, ўсё ж пакуль не запусцілі.
Анлайн-прэзентацыю паглядзім.