Грамадства1515

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў

23 лістапада, у дзень 120‑годдзя «Нашай Нівы», платформа Kronika абвясціла пра стварэнне BELIMA — архіва беларускіх незалежных медыя. Ён будзе захоўваць публікацыі ад 1990‑х гадоў да нашых дзён, у тым ліку матэрыялы выданняў, чые сайты ўжо недаступныя. Паўнавартасны запуск запланаваны на 2027 год.

Першымі партнёрамі BELIMA сталі «Наша Ніва», «Еўрарадыё», Buro Media, KYKY.org і The Village Беларусь. Цяпер каманда збірае калекцыі і вядзе перамовы з іншымі рэдакцыямі. Ужо адкрыўся сайт праекта.

Архіў будзе збіраць матэрыялы сайтаў, газет, часопісаў і радыё. Яго задача — захаваць тое, што можа знікнуць праз рэпрэсіі, закрыццё рэдакцый, кібератакі або недахоп грошай на падтрыманне сайтаў.

Гэта ўжо адбываецца. Анлайн-архівы KYKY.org і The Village Беларусь цяпер публічна недаступныя. Пасля разгрому TUT.BY у траўні 2021 года пад пагрозай апынуўся яго шматгадовы архіў. А падшыўкі газет «Имя», «Белорусская деловая газета», «Белгазета» і «Народная воля» засталіся пераважна ў беларускіх бібліятэках і прыватных зборах.

Разам са старымі публікацыямі знікаюць першакрыніцы — магчымасць праверыць, што адбывалася, хто што казаў і як беларусы бачылі сваю краіну ў розныя гады.

«Ва ўмовах несвабоды, гвалту, цэнзуры самае страшнае — гэта цішыня, бязмоўе. Калі закрываюцца рэдакцыі, знішчаюцца медыя, блакуюцца сайты і доступ да інфармацыі — знікае жывая памяць, а не толькі фіксацыя фактаў. Знікае летапіс нашага агульнага мінулага, шматгалосы дзённік нашай няпростай эпохі. Беларускія незалежныя медыя і іх гісторыя — гэта і ёсць жывы архіў незалежнай Беларусі. Наша калектыўная памяць і сведчанне. Нельга дазволіць гэтаму знікнуць, нельга проста так усё гэта страціць — усё гэта частка вялікай і складанай размовы пра тое, хто мы, якімі мы былі і кім сталі, як пісалі і гаварылі пра сябе і сваю краіну», — адзначыла Святлана Алексіевіч, якая падтрымала праект.

Сярод іншых, хто публічна падтрымаў BELIMA, — Марыя Калеснікава, Ірына Халіп, Мікалай Халезін, Аляксандр Фядута і Беларускі ПЭН.

Захаванне матэрыялу, тлумачаць удзельнікі праекта, не будзе азначаць яго неадкладнай публікацыі. Частку архіва адкрыюць для ўсіх з магчымасцю пошуку. Іншыя матэрыялы будуць даступныя толькі правераным даследчыкам і журналістам або застануцца ў закрытым сховішчы. Іх апублікуюць пазней, калі гэта не будзе пагражаць аўтарам, героям ды іх блізкім.

Да праекта могуць далучыцца не толькі рэдакцыі. Каманда шукае людзей, у якіх захаваліся папяровыя падшыўкі, лічбавыя копіі і ўласныя калекцыі беларускіх выданняў. Звязацца з ёй можна праз форму на belima.media.

А яшчэ 3 снежня адбудзецца анлайн-сустрэча «На памяць / By Heart». Пісьменнікі, рэдактары і дзеячы культуры раскажуць пра публікацыі, вокладкі і выданні, якія паўплывалі на іх, але цяпер ужо не знаходзяцца. Напрыканцы каманда раскажа, як уладкаваны архіў BELIMA і як паведаміць пра матэрыялы, якія варта захаваць. Сустрэча пачнецца а 20:00 паводле мінскага часу і працягнецца паўтары гадзіны. Рэгістрацыя — на сайце BELIMA.

Праект стварае Kronika — тэхналагічная платформа, заснаваная Bard College і PEN America для захавання незалежнай журналістыкі, якой пагражае знікненне. Раней яна запусціла аналагічныя архівы расійскіх незалежных медыя і медыя Цэнтральнай Амерыкі.

Каментары15

  • Чытач бел незалежных СМІ
    23.11.2026
    Яшчэ шмат было рэгіянальнай і лакальнай прэсы, гэта таксама добра было б сабраць і захаваць - там сустракаліся на дзіва цікавыя рэчы.
  • Патлумачце
    23.11.2026
    Дапусцім, я чытач, у якога захаваліся папяровыя падшыўкі, лічбавыя копіі і ўласныя калекцыі беларускіх выданняў.

    "Іншыя матэрыялы будуць даступныя толькі правераным даследчыкам і журналістам або застануцца ў закрытым сховішчы".

    Які мне сэнс рызыкаваць сабой, каб перадаць сайту матэрыялы, калі іх усё роўна ніхто не пабачыць?
  • Пытанне
    23.11.2026
    Якім чынам даследчыкі збіраюцца спасылацца на матэрыялы, якія будуць закрытыя ад усіх у сховішчы?
    Як можна будзе праверыць, што аўтары не выдумалі гэтыя крыніцы?

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

Следчы камітэт пацвердзіў смерць мужчыны ў медцэнтры «Ладэ»2

Прэм'ер Латвіі: Вяртанне да нармальных адносін з Расіяй немагчымае, прыйшла новая эпоха12

Ад костачкі да калекцыйных сартоў. Жыхар Смалявічаў расказаў, як разводзіць цытрусавыя1

Беларусу ў Францыі суд дазволіў не плаціць аліменты на дачку — бо ў яго няма грошай16

Выставілі на аўкцыён карціну Шагала, якую перад тым не паказвалі 50 гадоў5

У Магілёве праз «нерэнтабельнасць» збіраюцца закрыць найстарэйшы дзіцячы садок. Бацькі абураныя5

Былы пробашч Чырвонага касцёла расказаў, як моліцца каля «сцяны плачу»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму18

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць