Каментары да артыкула

На некаторых Android-прыладах у Беларусі выявілі шкодную праграму RatHat са штучным інтэлектам — расійская кампанія

  • .
    24.11.2026
    Што хаваецца пад навінамі пра бяспеку беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў? Не першы раз: Касперскі, F6 нешта знайшлі.
    Гэта расейскія кампаніі. Нават калі глядзець строга фармальна, яны працуюць у прававым полі Расеі, і, як вынік, ўсе інцыдэнты павінны паведамляць у службы, звязаныя з ФСБ.
    Касперскі можа ведаць пра шкодныя праграмы ад свайго антывіруса. А F6 адкуль? Яны прадаюць рашэнні па бяспецы кампаніям. У тым ліку дзейнічае AntiFraud Club, у якім 9 беларускіх банкаў.
    Расейская кампанія дапамагае беларускім банкам і іх кліентам папярэдзіць кіберзлачынствы, аднак у той жа час збірае для гэтай мэты інфармацыю аб плацяжах і геалакацыі карыстальнікаў.
    Рашэнні антыфрод таксама манітораць IP-адрасы, могуць улічваць склад інсталяваных на тэлефоне праграм, выхад у VPN і іншыя рэчы.
    А стратэгічна калі суседняя краіна дэталёва ведае профіль бяспекі кампаній і грамадзян, пры неабходнасці яна можа выкарыстаць слабыя месцы ўжо для планавання атак, у тым ліку, кропкавых.
    Як кажуць, "хто што ахоўвае, той тое і мае".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць