БЕЛ Ł РУС

Савет Рэспублікі ўхваліў праект бюджэту на наступны год

24.11.2026 / 17:42

Nashaniva.com

Савет Рэспублікі 24 лістапада ўхваліў праект рэспубліканскага бюджэту Беларусі на 2027 год.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле праекта, даходы бюджэту складуць 58,9 мільярда рублёў, выдаткі — 60,8 мільярда. Такім чынам, дэфіцыт запланаваны на ўзроўні 1,9 мільярда рублёў, або 0,5% ВУП.

Выдаткі на ахову здароўя плануюць павялічыць на 11,3%, на адукацыю — на 12%. Фінансаванне аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы вырасце амаль на 11% і дасягне 26,4 мільярда рублёў. На фармаванне сямейнага капіталу прадугледжана больш за 280 мільёнаў рублёў.

На нацыянальную эканоміку плануюць накіраваць больш за 10 мільярдаў рублёў. Выдаткі Рэспубліканскага дарожнага фонду павялічацца на 11% — да 2,5 мільярдаў рублёў. Пры гэтым фінансаванне капітальнага рамонту дарог вырасце ў паўтара раза.

На падтрымку жыллёвага будаўніцтва прадугледжана 1,1 мільярда рублёў, што на 8,1% больш, чым раней. Яшчэ 1,5 мільярда рублёў плануюць выдаткаваць на будаўніцтва дарог і камунікацый да новых жылых раёнаў.

Акрамя таго, на пасяджэнні 24 лістапада Савет Рэспублікі ўхваліў змены ў Падатковы кодэкс на 2027 год і праект бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на наступны год.

Чытайце таксама:

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак

У Беларусі ствараюць адзіны лічбавы рэестр аграэкасядзіб

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы

Каментары да артыкула