Грамадства22

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак

З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі павялічацца мінімальны заробак і базавая стаўка, якая выкарыстоўваецца для разліку аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Адпаведную пастанову 23 лістапада падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Месячны мінімальны заробак складзе 964 рублі. Гэта на 106 рублёў, або на 12,4%, больш, чым у студзені 2026 года. Цяпер яго памер складае 858 рублёў.

Базавая стаўка з новага года павялічыцца да 324 рублёў. У параўнанні з 1 верасня 2026 года, калі яна складала 300 рублёў, рост складзе 8%. Калі параўноўваць са студзенем 2026 года, калі базавая стаўка была 297 рублёў, павелічэнне складзе 9,1%.

Да базавай стаўкі прывязаныя стымуляцыйныя і кампенсацыйныя выплаты, таму з 1 студзеня яны таксама вырастуць на адпаведную велічыню.

Каментары2

  • Тыгр Тыгроўскі
    23.11.2026
    Леў Львоўскі, што адбываецца? У Літве бастуюць настаўнікі, каб накінулі капейчыну, а ў Беларусі падвышаюць цалкам мінімалку на 12%! Гэта мы ўжо перамаглі?
  • ч
    23.11.2026
    Ну колькі можна ўжо!? Ну няма мне дзе грошай браць для іх. Перастаньце павышаць!

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну24

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму48

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну24

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць