Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы не знайшлі ў грабніцы Тутанхамона ніякіх патаемных пакояў

Улады Егіпта вырашылі спыніць пошукі схаваных памяшканняў у грабніцы фараона Тутанхамона. Даследчыкі правялі сканаванне сцен грабніцы, якое паказала, што ў сценах няма пустэч, паведамляе BBC.

Пошукі сакрэтнага памяшкання пачаліся пасля таго, як брытанскі археолаг Нікалас Рыўз, які вывучаў здымкі грабніцы ў высокім разрозненні, выявіў пад тынкоўкай нешта, што ён палічыў размытымі абрысамі дзвярэй.

У сваім артыкуле «Пахаванне Неферціці» навуковец сцвярджаў, што параўнальна невялікая пахавальня першапачаткова прызначалася менавіта для Неферціці — жонкі фараона Эхнатона, бацькі Тутанхамона, і што яе парэшткі могуць знаходзіцца ў глыбіні грабніцы да гэтага часу. Паводле тэорыі Рыўза, калі Тутанхамон раптоўна памёр у маладым узросце, яго прыйшлося паспешна хаваць у знешняй камеры грабніцы Неферціці ў даліне Каралёў на поўдні Егіпта.

«Напэўна, некаторых расчаруе тое, што за сцяной грабніцы Тутанхамона нічога не аказалася. Але з іншага боку, у гэтым і ёсць сапраўдная навука», — адзначыў кіраўнік італьянскай даследчай групы доктар Франчэска Парчэлі.

У выніку прадстаўнікі міністэрства культурнай спадчыны Егіпта пагадзіліся з канчатковай высновай італьянскіх навукоўцаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць