Вайна1717

Украіна ўпершыню ў гісторыі збіла ў баі рэактыўны дрон пры дапамозе лазера

Украіна ўпершыню ў свеце збіла ўдарны беспілотнік з рэактыўным рухавіком пры дапамозе баявога лазера. Гэта адбылося падчас абароны аднаго з аб’ектаў крытычнай інфраструктуры. Для гэтага выкарысталі лазерную ўстаноўку Blysk, распрацаваную кампаніяй Carmin Sky.

Фота ілюстрацыйнае

Пра паспяховае прымяненне тэхналогіі паведаміў у фэйсбуку дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага па развіцці тэхналагічных напрамкаў абароны Сяргей Бяскрэснаў, вядомы пад пазыўным Флэш.

Паводле яго слоў, лазерныя сістэмы супрацьпаветранай абароны Blysk ужо дэманструюць першыя вынікі ў баявых умовах. У прыватнасці, адна з іх знішчыла рэактыўны беспілотнік «Герань».

Распрацоўка лазерных сістэм СПА вядзецца ў межах дзяржаўнай праграмы «Прыватная СПА» пры падтрымцы кластара абаронных тэхналогій «Брэйв-1». У гэтай галіне ва Украіне працуюць некалькі кампаній.

Бяскрэснаў адзначыў, што лазерныя тэхналогіі складаныя і патрабуюць значных фінансавых выдаткаў. Пры гэтым ён заклікаў пакуль не гаварыць пра серыйную вытворчасць такіх установак: цяпер працягваюцца выпрабаванні, падчас якіх лазерныя сістэмы выкарыстоўваюцца для абароны аб’ектаў крытычнай інфраструктуры.

Раней лазерную зброю ў рэальных баявых умовах паспяхова ўжываў Ізраіль. У 2024 годзе ізраільскія вайскоўцы збілі дзясяткі беспілотнікаў «Хезбалы» з дапамогай эксперыментальных лазерных установак. У снежні 2025 года армія атрымала першую паўнавартасную лазерную сістэму Iron Beam.

Вялікабрытанія таксама ў лістападзе 2025 года паведаміла пра паспяховае перахопліванне хуткасных беспілотнікаў лазернай устаноўкай DragonFire. Аднак гэта адбылося падчас выпрабаванняў на палігоне.

Асаблівасць украінскага выпадку — у тым, што ўпершыню заяўлена пра паспяховае знішчэнне рэактыўнага ўдарнага беспілотніка баявым лазерам непасрэдна ва ўмовах рэальных баявых дзеянняў.

Каментары17

  • %
    25.11.2026
    О, такім чынам і Украіна і Лукашенка аданчасова вынайшлі такі гіпербалоід Гарына. Фантастыка пачатку 20 стагоддзя пераўтварылась у рэальнасьць напачатку 21 стагоддзя. Ну ўсе, трэба тэрмінова вяртацца да ідэяў, добрай памяці Рональда Рэйгана, зорных войнаў і рэалізоўваць ідэю, якая калісьці пахавала СССР. Ну двіжуха пачнецца зараз
  • История повторяется
    25.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Юра з агентуры
    25.11.2026
    Лазеры для дронаў і балістыкі - гэта як ровар і аўтамабіль
    Вельмі розныя павінны быць і моц і механічны прывад таго лазера каб ён здоліў трымаць балістычную цэль, якая ляціць з гіпергукавой хуткасцю на вышыні па-за аблокамі ці па-за таўстым слоем паветра, якое напрамую ўплывае на моц выпраменьвання
    Пакуль такога няма нават у амерыкі ці кітая.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

У «Еўраопце» знайшлі распушчальную каву, якая каштуе больш за 450 рублёў за кілаграм2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць