Грамадства1313

Паліна Шарэнда-Панасюк выехала з Беларусі

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў суботу, выехала з Беларусі і хутка сустрэнецца з блізкімі.

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота з сацыяльных сетак

«Паліна ў бяспецы! Сёння будзем яе сустракаць!», — напісаў яе муж Андрэй Шарэнда ў фэйсбуку.

У бліжэйшыя гадзіны яна сустрэнецца з мужам і дзецьмі.

1 лютага стала вядома, што Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю пасля заканчэння чацвёртага тэрміну. За кратамі яна правяла чатыры гады і адзін месяц.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года і ў чэрвені прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт.364, 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, гвалт у дачыненні да міліцыянта). Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 У Гомелі.

Яна павінна была выйсці на волю ў 2022 годзе, але ёй двойчы дадавалі па году калоніі.

Паліну чакаюць двое сыноў — Славамір і Стах.

@nashaniva Паліна Шарэнда-Панасюк ўпершыню за чатыры гады абняла мужа: «Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду» #беларусь #новостибеларуси #жывебеларусь #навіны #белорусы #политзаключенные #бчб ♬ Life is Beautiful - Verbovets

Каментары13

  • Кек
    06.02.2025
    Кто-то может сказать чем она знаменита,что про неё столько пишут? Судя по количеству упоминаний в НН это значимая фигура . Поэтому так удивительно,что она смогла так свободно выехать. Может это такой "троянский конь"? Сейчас вместо борьбы с лукой будет бороться за первое место в оппозиции.
  • ура
    06.02.2025
    Вось цяпер - з сапраўдным вызваленнем, спадарыня Паліна! Дай бог Вам хутчэй ачуняць ад жаху лукашысцкіх засценкаў.
  • чебурек
    06.02.2025
    Спадар, праверце, калі ласка, ці добра ў вас усё з галавой.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА59

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным10

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу9

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА59

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць