Каханне і сэкс2828

Муж Ціманоўскай хутка знайшоў ёй замену. Гэта гарачая ўкраінка, што любіць ню-фота і ненавідзіць Пуціна

У канцы верасня лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што разводзіцца з Арсеніем Зданевічам. Афіцыйна скасавання шлюбу яшчэ не адбылося, але гэта не перашкаджае і Крысціне, і Арсенію актыўна расказваць у сацсетках пра свае новыя стасункі, піша «Трыбуна».

Арсеній Зданевіч. Фота з акаўнта суразмоўцы ў Instagram

Прычым новыя абраннікі ў двух выпадках з Украіны. Ціманоўская расказвала, што адправілася на адпачынак у Грэцыю, дзе пазнаёмілася з Аляксандрам Салонскім, які ўжо некаторы час жыў у Польшчы. Завязаўся раман, пасля чаго хлопец пераехаў у Варшаву дзеля сумеснага жыцця з дзяўчынай, хаця збіраўся перабірацца ў ЗША.

Інстаграм Крысціны Ціманоўскай

Зданевіч, якога Ціманоўская зараз абвінавачвае ў неаднаразовых здрадах, выкладвае фота з новай дзяўчынай. Пра яе вядома зусім няшмат — праз пару тыдняў споўніцца 24 гады, з сацсетак зразумела, што яна з горада Камянец-Падольскі, 97-тысячнага райцэнтра ў Хмяльніцкай вобласці. Дзяўчына стала жыць у Варшаве неўзабаве пасля пачатку вайны.

Некаторыя высновы можна зрабіць па Instagram дзяўчыны, дзе больш за 1200 падпісчыкаў. Яна відавочна дрэнна ставіцца да Расіі і да Уладзіміра Пуціна — пад фота, якія часта выходзілі наогул без подпісу, з'явіліся такія словы.

Па здымках ясна, што дзяўчына любіць татуіроўкі — іх на яе целе нямала. Убачыць гэта лёгка, бо ўкраінка часта выкладвае фота ў стылі ню.

Каментары28

  • Улугбек
    02.11.2023
    Капец, деўка!
  • Кастусь
    02.11.2023
    хтосьцi адкажа на пытаньне што ў ёй такога гарачага
  • гоблен
    02.11.2023
    Да этих все цепляют... Весь Киев объявлениями брачных агенств обклеен... :)

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць