Грамадства2323

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti

«Мінчане не бяруць адгул, каб гуляць у GTA. Мінчане бяруць адгул, каб паспець на распродаж у Zara ды пастаяць у чарзе», — жартуюць у сацсетках.

Фота: Threads/minska4ch

У Чорную пятніцу Мекай для мінчан і гасцей стаў гандлёвы цэнтр Dana Mall, дзе Zara ды Massimo Dutti прапаноўвалі зніжкі да 40%.

Людзі сабраліся перад дзвярыма Zara яшчэ да яе афіцыйнага адкрыцця а 10‑й раніцы. Але выглядала ўсё цалкам прыстойна: ніхто не штурхаўся, не ляцеў. Праўда, прыкметна, што большасць упэўнена і хутка ішла да загадзя пазначаных цэляў.

«Працадаўцы, уважліва шукайце сваіх захварэлых супрацоўнікаў», — жартавалі ў каментарах.

Сярод тых, хто прыехаў да адкрыцця, была блогерка і стваральніца ўпрыгожанняў Настасся — яна планавала зняць агляд для падпісчыкаў. Яна прадэмастравала жакет, які першапачаткова быў 249 рублёў — але якраз трапіў на 40% зніжкі. 

Пахваліла дзяўчына і шакаладную куртку за 329 рублёў — тая таксама трапіла ў спіс акцыйных тавараў.

Але агулам Настасся была расчараваная: кажа, упершыню сышла з Чорнай пятніцы без набыткаў. Сама здзіўлялася: ці то гардэроб яе так добра ўкамплектаваны, ці то асартымент не вельмі цікавы.

Маркетолаг Дар’я тым часам назірала ў мужчынскім аддзеле за хлопцамі з Кітая, якія размаўлялі на роднай мове — кажа, тыя абураліся высокімі цэнамі ў Беларусі. 

Бліжэй да абеду крама ўжо ператварылася ў мурашнік. Заклапочаныя пакупнікі сноўдаліся туды-сюды, спрабуючы раптоўна запрыкмеціць у горах адзення сапраўдны дыямент. 

У сацсетках пісалі, што чэргі на касу ўжо доўгія — па 70 чалавек.

Пад канец дня, мяркуючы па фота і відэа ў сацыяльных сетках, гандлёвыя залі нагадвалі поле бітвы — паўсюль абы-як кінутыя і скамечаныя рэчы (непатрэбнае людзі часта пакідалі наўпрост у прымерачных на падлозе). А чэргі былі бясконцыя што ў прымерачныя, што на касу. Тут ужо сітуацыя нагадвала гульню змейка, калі элементаў у ёй так шмат, што галава рызыкуе ўкусіць свой хвост. 

Фота: Threads/minska4ch

Шмат хто зараз дзеліцца расчараваннем: маўляў, на сапраўды цікавыя рэчы зніжкі не распаўсюджваліся. «Мяне засмуціў асартымент. Я доўга высочваў неабходнае, а сёння ўсё знікла. Збольшага вывесілі абсалютны неліквід».

Іншыя ж наадварот выхваляюцца ўдалым шопінгам.

Каментары23

  • Ян
    28.11.2026
    Ды паўсюль падобныя чэргі, паглядзіце відосы на Black Friday з крамаў у ЗША, ці з той жа Зары, толькі ў Турцыі.
  • Абу
    28.11.2026
    Карга-культ
  • Максим Дутти
    28.11.2026
    Там заўсёды цьма народу. Амаль кожны дзень штурмуюць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго31

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам85

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго31

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць