Здарэнні5555

У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы

Інцыдэнт адбыўся 30 красавіка каля станцыі метро Księcia Janusza ў Варшаве. Пара палякаў прапанавала беларусцы «вяртацца ва Украіну», а пасля ёй плюнулі ў твар. Справа дайшла да бойкі і заявы ў паліцыю, піша Most.

Скрыншот з відэа Warsaw.here

Вядома, што пацярпелай беларусцы 22 гады, з іх яна каля 6 гадоў жыве ў Польшчы. Раней ніколі асабіста з падобнымі сітуацыямі не сутыкалася. Відэа нападу на беларуску апублікаваў варшаўскі паблік Warsaw.here.

У дзень нападу беларуска гуляла па Варшаве са сваёй сяброўкай, яны размаўлялі паміж сабой па-расейску. Раптам да іх падышла пара палякаў (мужчына і жанчына). Жанчына пачала выкарыстоўваць ненарматыўную лексіку і запатрабавала, каб «дзяўчаты вярталіся» назад ва Украіну.

Дзяўчаты спачатку ніяк не адрэагавалі на паводзіны мінакоў, але полька працягнула абражаць іх. У нейкі момант жанчына наблізілася да беларускі і з абразлівым словам плюнула ёй у твар, а затым павярнулася і хацела пайсці.

Дзяўчына не змагла сцярпець такое стаўленне і ўдарыла жанчыну нагой па ягадзіцах. Полька павярнулася, схапіла беларуску за валасы, а яе спадарожнік нанёс некалькі ўдараў.

Беларусцы ўдалося часткова зняць момант нападу на відэа. Там полька гаварыла, што беларуска яе ўдарыла. Па словах дзяўчыны, палякі, верагодна, былі ў стане алкагольнага ап'янення.

Спачатку ніхто з мінакоў не спрабаваў умяшацца, але пасля хтосьці сказаў, што выкліча паліцыю, калі жанчына не спыніць здзекавацца над дзяўчынай. Спалохаўшыся, нападнікі ўцяклі.

Беларуска дачакалася аўтобуса і адправілася ў паліцэйскі ўчастак, дзе заявіла пра напад. Яе адправілі ў бальніцу зняць пабоі, дзе лекары ўстанавілі, што ў яе траўма галавы. Паліцыя пачала расследаванне па справе аб «публічнай абразе або парушэнні недатыкальнасці па нацыянальнай прыкмеце», за гэта ў Польшчы пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары55

  • Уладзімер
    01.05.2024
    Размаўлялі па-расейску. Ну, Польшча нацярпелася ад расіян і іх можна зразумець. А калі 6 гадоў у Польшчы і ня ведаеш мовы, то іздуй к грыгорычу. Ту пакуль не ЗША. Палякі пакуль не выкінуць расейскае гаўно, лпгоднымі не стануць.
  • Домй едь поляк.
    01.05.2024
    Няхай паляки едут с Англии, Австрии, Нидердландов, Германии к себе на родину в польшу.
  • Cьвёнтэк
    01.05.2024
    Кажется, началось

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу9

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА58

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць