Грамадства2020

Азараў адмовіўся здымацца з выбарчай гонкі ў Каардынацыйную раду

Каманда «Закон і правапарадак», што балатуецца на выбарах у Каардынацыйную раду, сёння раніцай апублікавала адказ на прапанову выбарчай камісіі аб зняцці з выбараў кіраўніка блоку. Учора ў адваротным выпадку выбарчая камісія прыгразіла зняццем усяго блоку «Закон і правапарадак» з выбараў.

Фота: тэлеграм-канал «Байпола»

«Рашэнне камісіі па сваім змесце з'яўляецца ўльтыматумам, выстаўленым лідару выбарчага спісу. Такі ўльтыматум ставіць у залежнасць ад рашэння лідара выбарчага спісу рэалізацыю права і магчымасці астатніх удзельнікаў спісу быць абранымі, што відавочна не адпавядае стандартам дэмакратычных выбараў.

У адпаведнасці з падпунктам 8.2. Палажэнні аб выбарах у Каардынацыйную Раду выбарчыя суб'екты і кандыдаты вольныя ў выбары сродкаў і метадаў вядзення выбарчай кампаніі з улікам агульнапрызнаных прынцыпаў правоў чалавека і стандартаў дэмакратычных выбараў.

Свабодны абмен інфармацыяй паміж выбаршчыкамі і кандыдатамі з'яўляецца неад'емнай часткай сапраўдных выбараў. Пры гэтым стандартамі дэмакратычных выбараў маецца на ўвазе права ўсіх, у тым ліку кандыдатаў і іх прыхільнікаў, на пошук, атрыманне і перадачу меркаванняў любымі спосабамі на іх меркаванне.

Чат-бот плана Перамога, які з'яўляецца сродкам камунікацыі з беларусамі, быў абраны ў тым ліку і ў якасці сродку вядзення выбарчай кампаніі.

Палажэнне аб выбарах у КР не прадугледжвае выдаленне выбарчага суб'екта з прычыны рассылання чат-бота плана Перамога і невыкананне правілаў бяспекі выбаршчыкаў.

Сябры выбарчай камісіі не растлумачылі, у адпаведнасці з якімі правіламі яны прынялі такое рашэнне, якія канкрэтна правілы парушыў Азараў, у чым заключаецца гэта парушэнне і не падалі ніякага юрыдычнага абгрунтавання. Рашэнне было прынята на эмоцыях у адпаведнасці з асабістым меркаваннем і прэтэнзіямі да Аляксандра Азарава», — зазначае каманда «Закон і правапарадак» і заклікае камісію адкінуць эмоцыі і прыняць рашэнне ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі аб працягу выбарчай кампаніі Спісу №5.

Каментары20

  • Глядач
    24.05.2024
    "Сябры выбарчай камісіі не растлумачылі, у адпаведнасці з якімі правіламі яны прынялі такое рашэнне, якія канкрэтна правілы парушыў Азараў, у чым заключаецца гэта парушэнне і не падалі ніякага юрыдычнага абгрунтавання".

    Хлусня. Глядзеў прамы эфір. Старшыня камісіі некалькі разоў растлумачыла, у адпаведнасці з якімі правіламі прыняіае такое рашэнне, якія канкрэтна правілы парушыў Азараў, зачытала іх услых, растлумачыла ясна і канкрэтна, у чым заключаецца гэта парушэнне.
  • Бягуха-Элект
    24.05.2024
    Азараў - гэта наш Прыгожын, ён пайдзе маршам на Вільню і скіне Лідарку! Падтрымаем нашага адважнага героя!
  • Зафіксуем факт
    24.05.2024
    Зафіксуем факт: уся каманда Азарава падтрымлівае рассылку праз чат-бот Плана Перамога.
    Уся каманда Азарава лічыць, што чат-бот плана Перамога можна выкарыстоўваць у якасці сродку вядзення выбарчай кампаніі.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць