Свет1919

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID

Дзяржсакратар ЗША абвясціў аб радыкальным скарачэнні дапамогі па USAID пасля шасцітыднёвай інспекцыі.

Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа. Фота: Alex Brandon / AP

ЗША скарачаюць 83% праграм Агенцтва па міжнародным развіцці (USAID). Будуць адменены 5200 кантрактаў па міжнароднай дапамозе.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа ў твітары.

«Пасля шасцітыднёвага агляду мы афіцыйна адменім 83% праграм USAID. 5200 кантрактаў, якія цяпер ануляваныя, патрацілі дзясяткі мільярдаў долараў такім чынам, які не служыў (а ў некаторых выпадках нават шкодзіў) асноўным нацыянальным інтарэсам ЗША», — напісаў Рубіа.

Астатнія 18% праграм будуць перададзены ў кіраванне Дзярждэпартаменту. Рубіа падзякаваў Дэпартаменту эфектыўнасці ўрада, які ўзначальвае Ілан Маск, за супрацоўніцтва ў «дасягненні гэтай даўно наспелай і гістарычнай рэформы».

USAID — гэта незалежнае агенцтва з уласным бюджэтам, якое адказвала за кіраванне амерыканскімі праграмамі знешняй дапамогі і развіцця. 

Агенцтва было створана ў 1961 годзе пры адміністрацыі прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі і стала гуманітарным падраздзяленнем урада ЗША. Штогод яно выдзяляе мільярды даляраў на барацьбу з беднасцю, лячэнне хвароб, ліквідацыю наступстваў голаду і стыхійных бедстваў. Акрамя таго, USAID «садзейнічае пабудове дэмакратыі і развіццю грамадства», падтрымліваючы няўрадавыя арганізацыі, незалежныя СМІ і сацыяльныя ініцыятывы.

У 2023 годзе USAID патраціла каля 38,1 мільярда даляраў на свае праекты, што складае каля 0,6% усіх дзяржаўных выдаткаў ЗША (6,1 трыльёна даляраў).

З прыходам да ўлады Трамп абвінаваціў USAID у карупцыі і загадаў замарозіць амаль усю замежную дапамогу ЗША, заявіўшы, што яго адміністрацыя перагледзіць выдаткі, каб упэўніцца, што грошы размяркоўваюцца ў адпаведнасці з яго знешняй палітыкай «Амерыка вышэй за ўсё».

Каментары19

  • Ёсік
    10.03.2025
    Эканомна толькі 0,6% разьмяркуйце - палову маску, а астатнія між сабой.
  • Acab
    10.03.2025
    Мала, пачварны цмок адгадуе новыя галовы. Трэба, неабзодна скасоўваць цалкам, 100 адсоткаў
  • Мы з гэтага ўсе роўна фуф што атрымалі
    10.03.2025
    Каму яны горш зрабілі? На іх мейсца запрыгнуць іламісты і маскалісты. Адзье Гамерыка 😂

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА52

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага6

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА52

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць