Грамадства1414

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify

У Беларусі могуць абмежаваць працу музычнага сэрвісу Spotify. Пра гэта паведаміла Міністэрства па падатках і зборах, не называючы кампанію прамым тэкстам, але з кантэксту адназначна вынікае, што гаворка ідзе менавіта пра гэты сэрвіс.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У ведамстве заявілі, што шведская кампанія не выплаціла падаткі з даходаў, атрыманых ад беларускіх карыстальнікаў. З-за гэтага яна трапіла ў спіс кампаній, якія маюць падатковую запазычанасць, а яе дзейнасць у Беларусі можа быць абмежаваная.

Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах, з кампаніяй працуюць каля шасці месяцаў, прапаноўваючы ёй добраахвотна пагасіць доўг. Калі гэтага не адбудзецца, могуць быць ужытыя меры па абмежаванні доступу да сэрвісу.

У міністэрстве таксама адзначылі, што на беларускім рынку ёсць іншыя замежныя кампаніі, якія выконваюць падатковыя патрабаванні і могуць прапанаваць свае паслугі карыстальнікам.

Калі менавіта можа быць прынята рашэнне аб магчымым абмежаванні працы Spotify, пакуль не паведамляецца.

Spotify — гэта найбуйнейшы ў свеце стрымінгавы сэрвіс, які дазваляе легальна слухаць музыку, падкасты і глядзець відэа ў інтэрнэце. Ён быў створаны ў Швецыі ў 2006 годзе і цалкам змяніў тое, як людзі спажываюць аўдыякантэнт. Замест таго каб спампоўваць кожную песню на прыладу, вы проста ўключаеце яе анлайн з велізарнай базы даных (там ужо больш за 100 мільёнаў трэкаў).

Каментары14

  • Хай баяцца Вандэрбільдзіха са Свіфціхай
    29.06.2026
    Сялук пераможа і Спаціфай, і Ютуп
  • <
    29.06.2026
    Звучит как реклама VPN
  • Виктор
    29.06.2026
    Да на самом деле могут себе хоть ан*с заблокировать. Кто от этого решения выиграет? Никто. Налог как был неуплачен, так и останется, а белорусики будут страдать и слушать в вк музыке или яндексе. Что опять же бабки зарубеж.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць