Гісторыя11

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне

У базе праекта «Партызаны Беларусі» апублікавалі асабісты ўліковы лісток Іосіфа Бярковіча, якога лічаць дзедам зяця Дональда Трампа і ягонага спецпасланніка Джарэда Кушнера. У дакуменце ёсць характарыстыка службы Бярковіча ў партызанскіх атрадах падчас Другой сусветнай вайны

Джарэд Кушнер. Фота: Ryan Murphy / Getty Images

Паводле звестак праекта, Іосіф Майсеевіч Бярковіч нарадзіўся ў 1922 годзе ў Карэлічах. Да ўступлення ў партызаны працаваў сталяром. У 1943 годзе далучыўся да партызанскага руху і служыў радавым у чатырох партызанскіх брыгадах на Навагрудчыне.

У асабістым лістку адзначаецца, што за час знаходжання ў атрадзе Бярковіч зарэкамендаваў сябе як добры баец. У характарыстыцы таксама гаворыцца: «Дысцыплінаваны, акуратны пры выкананні распараджэнняў камандавання».

Раней Джарэд Кушнер расказваў часопісу New York Magazine, што падчас адной з сустрэч прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паказаў яму архіўны дакумент, у якім згадвалася барацьба яго дзеда з нацыстамі.

Бабуля і дзядуля Кушнера па бацькоўскай лініі былі выхадцамі з беларускага Навагрудка. Бабуля Рая перажыла знішчэнне гета і далучылася да партызанаў, дзе пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Пасля вайны яны з'ехалі ў ЗША.

Бацька Джарэда Кушнера, амерыканскі мільярдэр Чарльз Кушнер, расказваў, што Іосіф Бярковіч вырашыў памяняць прозвішча, каб усёй сям'і было прасцей аформіць дакументы для пераезду ў ЗША.

Каментары1

  • ?
    25.11.2026
    А калі апублікуюць хоць які лісток Грыгорыя Лукашэнкі? Як Грыгорый геройстваваў пад час ВАВ?

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін66

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін66

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць