Грамадства

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»

Беларусы далучаюцца да польскай акцыі дапамогі Украіне Ciepło z Polski dla Kijowa («Цяпло з Польшчы для Кіева»). Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне і фонд Bysol абвясцілі сумесны збор сродкаў «Цяпло для Украіны». Сабраныя грошы пойдуць на набыццё генератараў для трох украінскіх устаноў.

Расійскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры пакідаюць людзей без электрычнасці. Гэта ўскладняе ацяпленне памяшканняў, падтрыманне сувязі і працу неабходнага абсталявання. Пры адключэннях электрычнасці можа спыняцца і водазабеспячэнне, калі не працуюць помпы. Генератары дазваляюць падтрымліваць функцыянаванне жыццёва важных сістэм.

Арганізатары плануюць сабраць 15 тысяч еўра да 25 снежня 2026 года. За гэтыя грошы мяркуецца набыць генератары для трох устаноў:

  • навучальнага цэнтра Міжнароднага легіёна Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, дзе рыхтуюць замежных добраахвотнікаў;
  • Рэпкінскага ліцэя імя Соф'і Русавай Рэпкінскага пасялковай рады;
  • камунальнага некамерцыйнага прадпрыемства «Цэнтр першаснай медыка-санітарнай дапамогі «Здаровая сям'я»» Рэпкінскай пасялковай рады.

Генератары плануюць набыць непасрэдна ва Украіне ў адпаведнасці з узгодненымі патрэбамі атрымальнікаў. Абсталяванне павінна забяспечыць установам рэзервовае электразабеспячэнне і дазволіць працягваць працу падчас адключэнняў.

За закупку, дастаўку і перадачу генератараў будуць адказваць Bysol і Місія дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне. Пасля перадачы абсталявання фонд апублікуе справаздачу аб выкарыстанні сабраных сродкаў. Арганізатары і партнёры таксама раскажуць пра вынікі збору і перадачу дапамогі.

Далучыцца да акцыі можна, ахвяраваўшы любую пасільную суму. Беларусаў, якія жывуць за мяжой, таксама заклікаюць распаўсюджваць інфармацыю пра збор сярод сяброў, калег і беларускіх супольнасцяў.

Ахвяраваць грошы на цяпло для Украіны можна тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін49

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін49

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць