Свет

У Азербайджане грамадзяніна Беларусі судзяць за пашкоджанне помніка архітэктуры. Яму пагражае вялікі тэрмін

У Баку пачаўся суд над 20‑гадовым грамадзянінам Беларусі Ардэшырам Сейфпурам Саадам Абадзі, якога абвінавачваюць у наўмысным пашкоджанні гістарычнага помніка. Першае пасяджэнне па гэтай крымінальнай справе адбылося 25 лістапада ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 1 на 2 красавіка 2026 года. Невядомыя размалявалі фарбай фасад кінацэнтра «Нізамі» ў Баку. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры і знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай. Выпадак выклікаў абурэнне сярод жыхароў горада.

Ужо на наступны дзень азербайджанскія СМІ са спасылкай на прэс-службу Міністэрства ўнутраных спраў паведамілі пра затрыманне меркаваных аўтараў графіці. Сярод іх аказаліся тры школьніцы ва ўзросце 16 і 17 гадоў і грамадзянін Беларусі Ардэшыр Сейфпур Саад Абадзі.

Ён нарадзіўся ў 2006 годзе ў Іране і вучыўся на другім курсе ўніверсітэта ADA, раней вядомага як Азербайджанская дыпламатычная акадэмія. У сацыяльных сетках малады чалавек прадстаўляўся графічным дызайнерам.

Пра матывы ўчынку маладых людзей не паведамлялася. Таксама невядома, якія наступствы гэты выпадак меў для школьніц. Аднак справа супраць беларускага грамадзяніна дайшла да суда, і цяпер ён ужо не з'яўляецца студэнтам універсітэта.

Яму інкрымінуюць пашкоджанне помніка архітэктуры, учыненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы. Такое абвінавачанне адносіцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў. Прадугледжанае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін117

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА15

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін117

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць