Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў
Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што ў краіне выявілі выпадкі вярбоўкі школьнікаў праз інтэрнэт для здзяйснення масавых забойстваў у школах.

Па словах Івана Кубракова, зламыснікі шукаюць дзяцей пэўнага псіхалагічнага складу і спрабуюць уцягнуць іх у злачынную дзейнасць. Ён сцвярджае, што ў адной са школ невядомыя спрабавалі завербаваць пецярых вучняў, прапануючы ім напасці з малатком на першакласнікаў.
Кубракоў расказаў, што зламыснікі звязваліся з дзецьмі паасобку, збіралі пра іх інфармацыю і шукалі тых, хто мог бы выканаць іх загады. Паводле яго версіі, ім давалі канкрэтныя інструкцыі, у тым ліку ўзяць малаток і пайсці ў клас да першакласнікаў.
«Канкрэтна кажуць, што рабіць: бяры малаток і ідзі менавіта ў першы клас», — заявіў міністр.
Чыноўнік не ўдакладніў, у якой школе адбываліся гэтыя падзеі і ці былі затрыманыя асобы, якія займаліся вярбоўкай.
Кубракоў папярэдзіў, што будучыя пратэсты ў Беларусі будуць разганяць інакш
МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»
Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю
Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі
Каментары