Навука і тэхналогіі11

Кітайскі электрамабіль праехаў больш за 1000 км ад адной зарадкі батарэі

Масавая вытворчасць новага акумулятара пачнецца ў красавіку 2024 года.

Фота: Nio

Электрамабіль кітайскага вытворцы Nio неўзабаве паступіць у продаж з «паўцвёрдым» акумулятарам магутнасцю 150 кВт·гадз (фактычна могуць быць выкарыстаныя 140 кВт·гадз). Такая магутнасць з'яўляецца найвялікшай сярод усіх легкавых аўтамабіляў, паведамляе Car News China. Каб прадэманстраваць вялікі запас ходу, генеральны дырэктар Nio Уільям Лі праехаў на прататыпе ET7 1044 км за 14 гадзін — дыстанцыя, якая перасягнула многія аўтамабілі з газавым рухавіком.

Тэст праводзіўся пры адносна нізкіх тэмпературах (ад -2 да 12 ℃) і трансляваўся ў жывым эфіры. Кіраванне рабілася ў асноўным у паўаўтаномным рэжыме (або Navigate-on-Pilot+, як гэта называе Nio) і з абмежаваннем хуткасці да 90 км/г. Сярэдняя хуткасць склала 83,9 км/г, поўны час у дарозе без уліку прыпынкаў склаў 12,4 гадзіны.

Фактычна акумулятар магутнасцю 150 кВт·гадз будзе даступны толькі асобна ад аўтамабіля (гэта практыкуецца з некаторымі кітайскімі аўтамабілямі, якія прадаюцца ў Еўропе). Раней кампанія заяўляла, што адзін толькі акумулятар будзе каштаваць столькі ж, колькі ўвесь аўтамабіль ET5 EV пачатковага ўзроўню — каля 42 000 даляраў.

Nio — вытворца люксавых электрамабіляў у Кітаі, які прапануе машыны без батарэі, дазваляючы аформіць штомесячную падпіску на акумулятар як паслугу. Гэтая паслуга таксама дазваляе вам у любы момант замяніць батарэю на больш магутную.

Акумулятар выраблены кампаніяй WeLion New Energy Technology, паведамляе Engaget. У паўцвёрдых батарэях выкарыстоўваюцца гелевыя, гліністыя або палімерныя электраліты, якія забяспечваюць большую шчыльнасць энергіі і вогнеўстойлівасць, чым сучасныя батарэі. Тым не менш яны ўсё яшчэ далёкія ад паўнавартасных цвёрдацельных акумулятараў, якія маглі б падвоіць шчыльнасць энергіі.

Каментары1

  • qwer
    21.12.2023
    верь китайцам. покупай китайское

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА16

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

Былы галаўкам УСУ Сырскі паехаў дапамагаць мацаваць абарону нарвежцам8

«Жыццё дзэн-філосафа не мае місіі, яно мае дзэн». Бабарыка адказаў на адкрыты ліст Пракоп'ева13

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша13

Стала вядома, чаго хацеў чалавек, які ўчора падпаліў сябе ў цэнтры Варшавы3

Мірскі замак увайшоў у топ-100 найлепшых крэпасцяў свету3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА16

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць