Грамадства22

Кватэру Цапкалаў зноў выставілі на таргі, істотна скінуўшы цану

Кватэру прадаюць з убудаванымі шафамі, кандыцыянерам, кухонным гарнітурам, выцяжкай, варачнай панэллю.

Кватэра знаходзіцца ў першым пад'ездзе дома №5 на вуліцы Чарнышэўскага. Фота: агенцтва нерухомасці «Гадзіна пік»

Праз электронны аўкцыён «Белюрзабеспячэнне» паўторна выставілі на продаж нерухомасць Валерыя Цапкалы — трохпакаёвую кватэру з машына-месцам у Мінску, піша «Люстэрка».

Тройка, па якой даўжніком лічыцца Цапкала Валерый Вільямовіч, знаходзіцца ў доме №5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жылля — 103,7 м2. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек.

Кватэру прадаюць з убудаванымі шафамі, кандыцыянерам, кухонным гарнітурам, выцяжкай, варачнай панэллю.

Пачатковую цану маёмасці знізілі да 286 753 рублёў 76 капеек, гэта на больш чым 71 000 рублёў ніжэй за першапачатковы кошт. Аўкцыён прызначылі на 9 красавіка.

Першы раз трохпакаёвую кватэру выстаўлялі на аўкцыён 12 лютага. Пачатковы кошт маёмасці складаў 358 442 рублі 20 капеек. Таргі прызначылі на 27 лютага, але яны не адбыліся — не было ахвотных яе купіць.

@nashanivanews Лукашэшкаўцы не могуць прадаць канфіскаваную кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў #лукашенко #цепкало #тихановская #светланатихановская #чпбеларусь #беларусьновости #квартира #минск #минсксейчас #продажаквартиры ♬ Tomorrow - Adrian Berenguer

Жонка Валерыя Цапкала, Вераніка, адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і непаўналетнім дзецям мужа і жонкі. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне праз продаж нерухомасці.

У Мінску Валерыя Цапкалу завочна прысудзілі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары2

  • Турок
    25.03.2024
    А коттедж их продали?
  • Проста жыхар
    27.03.2024
    Турок, катэдж ён прадбачліва здаў пад заклад банку яшчэ ў 2020-м.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны28

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі дзяўчына выпіла 20 таблетак валяр'янкі і запіла іх гарэлкай1

Лукашэнка так прагне міру, што гатовы сам завезці Зяленскага да Пуціна ў Маскву21

Расійскі генерал заклікаў да мірнага перавароту і адхілення Пуціна ад улады21

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»75

Зборнай Сенегала вярнулі Кубак Афрыкі, заваяваны амаль год таму1

Лукашэнкаўская прапаганда пагражае Еўрасаюзу, калі той «адмовіцца прыняць новую рэальнасць»10

Кубракоў папярэдзіў, што будучыя пратэсты ў Беларусі будуць разганяць інакш49

Бязногага брытанскага баскетбаліста абвінавацілі ў 11‑ці згвалтаваннях3

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны28

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць