Грамадства44

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі

Дзяржаўны аператар «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі ў 2027 годзе, калі вырашыць галоўнае пытанне — як пазіцыянаваць свае паслугі. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач пасля выступлення на канферэнцыі A1 Tech Day — 2026, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Белтэлекам»

Паводле слоў чыноўніка, пэўная тэхнічная гатоўнасць да запуску ў «Белтэлекама» ўжо ёсць. Аднак рынак мабільнай сувязі ў Беларусі вельмі насычаны: частка карыстальнікаў даўно мае па дзве SIM-карты. Таму кампаніі недастаткова проста пачаць працаваць у гэтым сегменце — неабходна вызначыцца, чым яна будзе адрознівацца ад іншых аператараў.

У Міністэрстве сувязі падтрымліваюць планы «Белтэлекама» дыверсіфікаваць бізнэс, бо рынак мабільнай сувязі значна больш дынамічны і маштабны за сегмент стацыянарнай тэлефаніі. Ткач выказаў спадзяванне, што калі кіраўніцтва кампаніі паабяцала запусціць паслугу ў наступным годзе, то выканае свае абяцанні. Пры гэтым у ведамстве не вызначалі для прадпрыемства строгіх тэрмінаў: у яго ёсць уласны бізнэс-план.

Пра намеры «Белтэлекама» выйсці на рынак мабільнай сувязі ў 2027 годзе гаварылі і 11 лістапада на сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі — філіяла кампаніі. Сергеенка выказаў упэўненасць, што ў наступным годзе кампанія стане нацыянальным аператарам мабільнай сувязі. Дырэктар філіяла Эдуард Белакурскі пацвердзіў гэтыя планы і заявіў, што на прадпрыемстве чакаюць рэалізацыі праекта.

Ліцэнзію на аказанне паслуг мабільнай сувязі «Белтэлекам» атрымаў ад Міністэрства сувязі яшчэ ў студзені 2022 года. Аднак камерцыйны запуск неаднаразова пераносілі. Спачатку яго планавалі на 2023 год, затым — на канец 2024-га, пазней гаворка ішла пра першую палову 2026 года.

За гэты час кампанія разглядала розныя варыянты выхаду на рынак: ад набыцця аднаго з дзейных аператараў да стварэння віртуальнага аператара на базе сеткі beCloud.

У чэрвені 2025 года «Белтэлекам» закупляў уласнае ядро сеткі з падтрымкай 4G і 5G. Гэтая сістэма адказвае за працу SIM-картаў, улік абанентаў і злучэнне званкоў. Радыёсетку для працы павінна была забяспечыць кампанія beCloud.

Запуск планавалася правесці ў два этапы: спачатку прапанаваць кліентам мабільны інтэрнэт, а затым галасавую сувязь. Асноўны акцэнт меркавалася зрабіць на пакетных прапановах, якія аб'ядноўвалі б мабільныя паслугі з хатнім інтэрнэтам.

Паводле звестак Міністэрства сувязі, на канец трэцяга квартала 2026 года агульная колькасць абанентаў трох беларускіх мабільных аператараў — МТС, А1 і life:) — складала 12,126 мільёна.

Каментары4

  • Гражданин РБ
    24.11.2026
    Левзнер Александр Гиршевич, в результате демпинга разориться, как БЭСТ, и продаться за копейки
  • Вольга
    24.11.2026
    У інфраструктуру белтэлекаму ўжо ўкінутыя каласальны сродкі з нашых падаткаў. Не "дзяржаўныя" - бо "дзяржаўных" грошай не існуе. За ўсё плацім мы з вамі - у тым ліку і за ўтрыманне кубраковых і церцеляў і іншых каранікаў і карнікаў. Таму ім застаецца толькі адціснуць базавыя станцыі ў нейкага з трох краінных аператараў. Гэта задача чыста рэтарычнага характару - хто больш "напарушаў" - лайф ці А1. Бо рускіх чапаць не будуць, зразумела. "Ты вінават уж тем, што хочется мне кушать" - кажучы іхнай моваю.
  • А1
    24.11.2026
    Каму ж яны прапануюць 49% выкупіць у выніку?

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»31

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі ВІДЭА1

Клуб з вёскі на 300 чалавек выйшаў у футбольную эліту. Адкуль грошы і дзе будуць гуляць?3

У Мінску арэндную кватэру аформілі ў стылі расійскага Суздаля. У туалеце сустракае галава з какошнікам31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»31

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць