Сярэдні заробак у бюджэтнікаў складае дзве тысячы рублёў «чыстымі»
Сярэдні налічаны заробак (то-бок «бруднымі») у кастрычніку склаў 2353,6 рубля. У параўнанні з вераснем ён вырас на 27,3 рубля.

Калі ж браць «чыстымі», то гэта 2023,5 рубля. У даляравым эквіваленце за кастрычнік — $784,4 «бруднымі» і $674,6 «чыстымі».
Сярэдні заробак бюджэтнікаў у кастрычніку склаў:
- у сферы дзяржаўнага кіравання — 3678,9 рубля (3163,8 рубля «чыстымі»);
- у настаўнікаў — 2804,1 рубля (2411 рублёў «чыстымі»);
- у дактароў — 4430,7 рубля (3809 рублёў «чыстымі»).
Белстат учора паведаміў, што ў кастрычніку сярэдні заробак «бруднымі» склаў 3119,9 рубля. У параўнанні з вераснем ён вырас на 20 рублёў.
Калі ж браць «чыстымі», то сярэдні заробак будзе 2683 рубля. Калі ж браць сярэдні курс даляра за кастрычнік, то 1039,8 даляра «бруднымі» і, адпаведна, $894 «чыстымі».
З 1 студзеня вырасце мінімальны заробак, ён будзе 964 рублі (зараз мінімалка складае 858 рублёў)
Каментары