Свет11

У парламент Грузіі паўторна ўнеслі законапраект аб замежных агентах

Мінулы раз ён выклікаў масавыя пратэсты і быў адкліканы.

Пратэсты ў Тбілісі. Фота: Zurab Tsertsvadze / AP

Кіроўная партыя Грузіі паўторна ўносіць у парламент законапраект аб «замежных агентах». Ён практычна ідэнтычны дакументу, які быў адкліканы год таму ў сувязі з масавымі пратэстамі, піша «Медуза».

Пра тое, што «Грузінская мара» зноў збіраецца ініцыяваць разгляд законапраекта аб «замежных агентах», паведаміў лідар парламенцкай фракцыі кіроўнай партыі Мамука Мдынарадзэ.

Паводле слоў Мдынарадзэ, рашэнне аб паўторным разглядзе законапраекта было прынята «ў выніку кансультацыі з палітычнай радай партыі».

Тэкст законапраекта, які рыхтуецца да разгляду, практычна цалкам супадае з тэкстам дакумента, які быў адкліканы з парламента год таму ў сувязі з масавымі пратэстамі.

Адзіная розніца заключаецца ў тым, што ў новай версіі законапраекта тэрмін «замежны агент» замянілі на «арганізацыя, якая ажыццяўляе дзейнасць у інтарэсах замежнай дзяржавы».

У сакавіку 2023 года законапраект аб «замежных агентах» ужо ўносілі на разгляд у парламент Грузіі. Тады дэпутаты прынялі яго ў першым чытанні, што выклікала хвалю масавых пратэстаў. Акцыі ля парламента ў Тбілісі перараслі ў сутыкненні з паліцыяй. Пратэстоўцаў падтрымала прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі. Неўзабаве законапраект быў адкліканы з парламента.

Каментары1

  • Янка
    03.04.2024
    Насамрэч менавіта Грузінская мара ў тэрмінах сваго ж законапраекту і з'яўляецца сапраўдным агентам Расеі, якім у свой час ва Ўкраіне была партыя ОПЗЖ.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін129

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін129

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць