Эканоміка11

«Востраў чысціні» ліквідуе свае юрыдычныя асобы

У Беларусі адна з найбуйнейшых сетак бытавой хіміі «Востраў чысціні і смаку» ліквідуе шэраг сваіх юрыдычных асоб. Гэта вынікае са звестак дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, піша Sputnik.by.

Фота ілюстрацыйнае

У паведамленні гаворыцца, што ліквідуюцца кампаніі «Захадхімсэрвіс», «Захадхімінвест». Адзначаецца таксама, што ліквідуюцца «Вытворчая кампанія Ромакс», «Гандлёвая кампанія Ромакс», а таксама «ЗахадХімГандаль».

На апошняй кампаніі ўсё яшчэ лічацца 325 крам, аднак у рэестры ёсць інфармацыя і пра закрытыя крамы.

«Востраў чысціні і смаку» — адна з асноўных сетак бытавой хіміі і сродкаў асабістай гігіены ў Беларусі. Акрамя яе, ёсць яшчэ «Міла»(таксама працуе пад брэндам «Косма»). Гандлёвы рэестр сведчыць, што ў яе цяпер больш за 570 крам.

Каментары1

  • Ёсік
    19.05.2024
    Ромакс таксама зачыняе, а гэта вытворчасьць. Казаў раней, што вытворчасьць захавае, але, цуду не адбылося. Расейскі інвестар таксама не з'явіўся, вырашыў, што грошы больш карыснымі будуць у слоіку, чым укладаць у краіну-суагрэсара. Ну што, гарант сацыяльна-арыентаванай краіны, 7 мільёнаў паімеў.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць