Грамадства3131

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Гэта 62-гадовы жыхар Магілёва Аляксандр Кандрычын.

Аляксандр Кандрычын. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

МУС паказала відэа з затрыманым мужчынам, які, па версіі сілавікоў, парэзаў дваіх губазікаўцаў. Гэта 62-гадовы жыхар Магілёва Аляксандр Кандрычын.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 23 верасня. Да Кандрычына ў цэнтры Магілёва падышлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў цывільным адзенні. Па версіі міліцыі — «для прафілактычнай размовы», хоць па заканадаўстве пасярод вуліцы не можа адбывацца падобных юрыдычных дзеянняў.

Па словах Кандрычына, яму паказалі «нейкую картку». Што адбывалася пазней, не да канца зразумела.

Па версіі міліцыі, Кандрычын дастаў нож і стаў адбівацца. Сцвярджаецца, што былі параненыя два губазікаўцы, адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі.

У кішэні мужчыны знайшлі самаробны пісталет, але незразумела, ці ён быў зараджаны. Кандрычын на відэа кажа, што не памятае гэта.

У міліцэйскім роліку паказалі кадры з ператрусу з дома магілёўца. Відаць розныя нажы, частка з якіх кухонныя, а таксама кнігі — адна пра манеты, другая пра выбуховыя рэчывы. Апроч таго, узгадваецца, што ў мужчыны былі кнігі па псіхалогіі і «экстрэмісцкая літаратура» — магчыма, гаворка пра перадвыбарчы плакат Святланы Ціханоўскай.

«Так атрымалася», — кажа пра інцыдэнт Кандрычын.

Сілавікі завялі крымінальную справу за замах на забойства. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары31

  • -2
    23.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • змагар
    23.09.2024
    Слава герою! Даўно ПАРА!
  • Ок
    23.09.2024
    Сцвярджаецца, што былі параненыя два губазікаўцы, адзін з іх знаходзіцца ў рэанімацыі.

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА41

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна20

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА41

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць