Здарэнні11

Электрасамакат загарэўся ў кватэры ў Магілёве

Здарэнне адбылося днём 1 жніўня.

Фота: МНС

У службу МНС паступіў званок ад 16-гадовага падлетка, які паведаміў пра пажар у трохпакаёвай кватэры на дзявятым дома на вуліцы Грунвальдскай, паведамляе МНС.

Дыспетчар МНС параіла ўсім, хто знаходзіўся ў кватэры, неадкладна пакінуць памяшканне, шчыльна зачыніўшы за сабой дзверы. На момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіліся дзеці разам з бабуляй.

Гарэнне пачалося з электрасамаката ў адным з пакояў. Бабуля і старэйшы ўнук паспрабавалі самастойна справіцца з узгараннем, аднак агонь хутка набіраў моц. Яны звярнуліся па дапамогу да выратавальнікаў. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

У выніку пажару ў пакоі знішчана маёмасць, закураныя сцены і столь у кватэры.

Разглядаецца версія кароткага замыкання электрасамаката.

Каментары1

  • Жыхар
    02.08.2025
    Кітайцы пад камуняцкай акупацыяй так працуюць, што іх тэхніцы лепш НЕ давяраць, бо прыніжаныя рабы працуюць дрэнна.
    Божа, вызвалі Кітай ад камуняцкай акупацыі і зрабі сапраўды вольнай краінай, амэн.
    ДЗЕ ДУХ ГАСПОДНІ - ТАМ СВАБОДА!

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць