Свет

У Маскву прыляцеў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф правядзе перамовы ў Маскве з расійскімі прадстаўнікамі ў сераду, заявіў Дональд Трамп у размове з журналістамі, піша Бі-бі-сі.

Стыў Уіткаф. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Па яго словах, па выніках перамоў ён прыме рашэнне адносна далейшых дзеянняў у дачыненні да Расіі.

«У сераду ў нас сустрэча з Расіяй. Паглядзім, што адбудзецца», — сказаў Трамп. 

Паведамляецца, што, імаверна, самалёт Уіткафа сеў раніцай у сераду ў аэрапорце «Унукава».

Крыніца AFP у Вашынгтоне, якая раней паведамляла пра візіт Уіткафа, не ўдакладніла, ці прыме ўдзел у сустрэчы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, з якім Уіткаф ужо сустракаўся некалькі разоў.

Раней Трамп выставіў Расіі ультыматум, каб яна згадзілася на перамір’е ва Украіне, паабяцаўшы ў супрацьлеглым выпадку ўвесці новыя санкцыі. Ён заканчваецца ў пятніцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны6

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify18

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць