Свет44

Данія ўпершыню назвала ЗША патэнцыйнай пагрозай

Адна з ключавых разведвальных службаў Даніі, Служба абароннай выведкі (DDIS), у сваёй штогадовай ацэнцы пагроз на 2025 год упершыню апісала Злучаныя Штаты як патэнцыйную рызыку для бяспекі. Гэта гаворыць пра зрухі ў поглядзе Даніі на свайго блізкага саюзніка на фоне геапалітычных супярэчнасцяў вакол Грэнландыі.

Патрульны карабель дацкага флоту, у Нууку, Грэнландыя, 3 лістапада 2025 года. Фота: Juliette Pavy / Bloomberg via Getty Images

У дакладзе DDIS адзначаецца, што ЗША ўсё часцей аддаюць перавагу ўласным інтарэсам і «выкарыстоўваюць сваю эканамічную і тэхналагічную моц як інструмент улады, у тым ліку ў дачыненні да саюзнікаў і партнёраў».

DDIS таксама падкрэсліла рост цікавасці ЗША да Грэнландыі — тэрыторыі, якая належыць Даніі — у выніку абвастрэння цікавасці вялікіх дзяржаў у Арктыцы. Гэта адбываецца пасля неаднаразовых прапаноў Дональда Трампа аб намеры ўзяць кантроль над тэрыторыяй, што выклікала дыпламатычную напружанасць.

«Злучаныя Штаты выкарыстоўваюць эканамічную моц, уключаючы пагрозы высокімі тарыфамі, каб навязваць сваю волю, і больш не выключаюць выкарыстання вайсковай сілы, нават супраць саюзнікаў», — гаворыцца ў справаздачы.

Расія і Кітай па-ранейшаму разглядаюцца DDIS як асноўныя рызыкі.

Разведка папярэджвае, што нявызначанасць наконт ролі ЗША як гаранта бяспекі Еўропы павысіць гатоўнасць Расіі ўзмацніць гібрыдныя атакі супраць NATO.

«Рэгіён Балтыйскага мора — гэта зона, дзе існуе найбольшая рызыка таго, што Расія выкарыстае вайсковую сілу супраць NATO», — адзначае DDIS.

Каментары4

  • фанатизм
    11.12.2025
    А страны где мягко говоря не преветствуется крестьянская вера, а наслаждается собственная, для Дании уже не представляют угрозы?
  • creck_55
    11.12.2025
    Спасение только в расширении PURL... И тыя США с НАТО не надо будут... :-D :-D :-D
  • фанатизм
    11.12.2025
    Удивительно, все эти клавиатурные вояки, костят США как могут, а сами пользуются компом, телефоном, мессенджерами, шмотками, свободой высказываться, мечтают съездить в США, если повезёт открыть фирму, заработать, но нет будут хаять США, как будто их страны, обеспечил такое как свободный мир.
    На газеты, подпишись, слово против не возможно, очередь в посольства до горизонта ... , но нет минусы, минусы и минусы за то, что написана ПРАВДА.

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»15

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

У Мінсувязі патлумачылі, пры якіх умовах «Белтэлекам» можа выйсці на рынак мабільнай сувязі5

Пасля падаражання праезду мінчукі традыцыйна сталі ў чэргі па жэтоны ФОТАФАКТ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны33

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць