Грамадства1010

Дарадца Ціханоўскай правёў дзве сустрэчы ў Белым доме

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з трохдзённым рабочым візітам у Вашынгтоне напярэдадні слуханняў у Кангрэсе, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

Дзяніс Кучынскі ў Белым доме. Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Дзяніс Кучынскі правёў дзве сустрэчы ў Белым доме — з дарадцам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Еўропы Чарльзам Маклафлінам і са старшым дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса Спіра Баласам.

Асноўныя тэмы размоў уключалі працяг дамоўленасцяў аб гуманітарных намаганнях дзеля вызвалення палітвязняў, уплыў перамоў вакол Украіны на сітуацыю ў Беларусі, пагаршэнне ўмоў утрымання палітычна зняволеных і гібрыдныя атакі рэжыму на краіны ЕС.

Кучынскі падкрэсліў два асноўныя напрамкі працы: гуманітарны — вызваленне палітвязняў, і палітычны — аднаўленне суверэнітэту Беларусі і запуск дэмакратычных пераўтварэнняў пасля спынення рэпрэсій.

Ад імя Святланы Ціханоўскай ён падзякаваў Дональду Трампу за дапамогу ў гуманітарным кірунку і перадаў у Белы дом праект прапановы Аб’яднанага пераходнага кабінета аб магчымым удзеле ЗША ў будучых дэмакратычных пераўтварэннях у Беларусі як міжнароднага медыятара.

Каментары10

  • Fiodor
    03.02.2026
    В Вильнюсе ему теперь опасно, так лучше пусть ездит…
  • Ну-ну
    03.02.2026
    Пытанне, зяма-бот, слухай, а як так сталася, што Нацыянальны Ляпідарны Лідэр рэгулярна піша ў сябе на Фэйсбуку асанны ў гонар сьв. Дональда Эпштэйнскага і не атрымаў запрашэньня нават туды, да партрэтаў? Не раскажаш?
  • бабруйчанін
    03.02.2026
    УВАГА дзля.... " іранічных" " саркатычных" іньшых...

    Без " афіцыйнага" статуса без " аппарата мід." з вееееееельмі смешнымі сродкамі праводзіць падобную працу сустрэчы.....

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць