Свет

Зяленскі падвёў вынікі двухдзённых перамоў у Жэневе

18 лютага ў Жэневе завяршыліся перагаворы па спыненні вайны, удзел у якіх бралі Украіна, Злучаныя Штаты Амерыкі і Расія. Станам на сёння нельга сказаць, што вынік сустрэч з’яўляецца дастатковым. Пра гэта сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім відэазвароце.

Уладзімір Зяленскі. Скрыншот з відэа

Па словах Уладзіміра Зяленскага, сустрэча вайскоўцаў была сур’ёзнай і змястоўнай. У той жа час палітычная група абмеркавала адчувальныя пытанні.

«Пытанні пра магчымыя кампрамісы і неабходную сустрэчу лідараў яшчэ не апрацаваныя дастаткова. Разлічваем на наступную сустрэчу, і было б правільна [правесці яе] яшчэ ў лютым. Важна, што прысутнічалі еўрапейцы — Францыя, Брытанія, Германія, Італія, Швейцарыя як бок, які прымае», — заўважыў прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэсліў, што Еўропа павінна быць удзельніцай перамоваў, і Украіна заўсёды прасоўвае гэтую пазіцыю.

Асобна Зяленскі адзначыў, што ставіў задачу дэлегацыі абмеркаваць гуманітарны трэк:

«Патрэбныя абмены ваеннапалоннымі, вызваленне цывільных. Мы па кожным чалавеку шукаем інфармацыю і заўсёды працуем на тое, каб вярнуць сваіх — вярнуць украінцаў дадому. Кожны абмен мае значэнне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць