Вайна

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

Зяленскі адзначыў, што ў «гарантыях бяспекі ёсць добрыя рэчы», але яму патрэбны канкрэтны адказ, як саюзнікі Украіны адрэагуюць, калі Расія зноў увойдзе ва Украіну.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Дональда Трампа з просьбай, заявіўшы CNN, што хоча, каб прэзідэнт ЗША «заставаўся на нашым баку». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю CNN, піша УНІАН.

«Яны павінны заставацца з… дэмакратычнай краінай, якая змагаецца супраць адной асобы. Таму што гэтая асоба — гэта вайна. Пуцін — гэта вайна. Уся справа ў ім. Уся справа ў адной асобе. І ўся яго краіна, увесь яго народ знаходзіцца ў турме», — сказаў Зяленскі CNN.

На пытанне, ці лічыць ён, што Трамп аказвае дастатковы ціск на Пуціна, Зяленскі адказаў: «Не». «Калі яны сапраўды хочуць спыніць Пуціна, Амерыка дастаткова моцная», — сказаў прэзідэнт.

Зяленскі таксама заявіў CNN, што гарантыі бяспекі, асабліва пытанне пра тое, як саюзнікі Украіны адрэагуюць, калі Расія зноў увойдзе ва Украіну ў будучыні, застаюцца каменем спатыкання.

Ён сказаў, што яму пастаянна кажуць, што Расія проста не пачне новую вайну. «Гэта не адказ для мяне. Выбачайце», — сказаў ён.

«У гэтых гарантыях бяспекі ёсць добрыя рэчы, гэта праўда. Але я хачу атрымаць вельмі канкрэтны адказ: што нашы партнёры будуць гатовыя зрабіць, калі Пуцін зноў прыйдзе. Гэта тое, што хочуць пачуць украінцы».

Паводле слоў Зяленскага, існуюць таксама разыходжанні ў адносінах да паслядоўнасці крокаў да міру. Трамп хоча, каб Зяленскі падпісаў міравую дамову з Расіяй і дамову са Злучанымі Штатамі і еўрапейскімі краінамі, якая забяспечыць Украіне гарантыі бяспекі — усё гэта адначасова, ідэальна на вялікай цырымоніі, прысвечанай заканчэнню вайны.

Але Зяленскі настойвае, што гарантыі бяспекі павінны быць спачатку ўзгоднены і ратыфікаваны Кангрэсам ЗША. Ён сказаў, што гэта дасць украінскаму народу ўпэўненасць у тым, што яны могуць спадзявацца на сваіх саюзнікаў у будучыні, бо ў мінулым іх занадта часта падводзілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін128

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін128

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць