Здарэнні22

Мінчанка аддала аферыстам 19 тысяч рублёў, а потым па іх просьбе намалявала эмблему ведамства і стала кур’ерам

У міліцыю звярнулася 59‑гадовая жыхарка Мінскага раёна, якая стала ахвярай махляроў па схеме «Энергазбыту». Адтуль нібыта патэлефанавалі і паведамілі пра неабходнасць замены лічыльнікаў і папрасілі прадыктаваць код з СМС.

Фота: Lookby.Media

Праз некаторы час з ёй звязаліся нібыта праваахоўнікі і паведамілі, што раней яна размаўляла з махлярамі. Суразмоўца пагражаў крымінальным пераследам і пераканаў заяўніцу перадаць 18 тысяч еўра жанчыне, якая нібыта была супрацоўніцай банка і прыехала для дэкларавання грошай, паведамляе «Міліцыя Мінска».

У Кастрычніцкім РУУС устанавілі асобу кур’ера — ёю аказалася 48‑гадовая мінчанка, якая раней сама стала ахвярай махляроў і аддала 19 тысяч рублёў кур’еру нібыта для пераводу грошай на бяспечны рахунак.

Каб пазбегнуць жанчыне крымінальнай адказнасці, яны даручылі ёй выканаць некалькі заданняў: намаляваць эмблему ведамства, а затым забраць грошы па ўказаным адрасе.

Яна выканала ўсе ўказанні і паехала на вакзал, каб выехаць за мяжу. У гэты час ёй на тэлефон патэлефанаваў сапраўдны супрацоўнік міліцыі і спыніў далейшую перадачу грошай.

Грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальніцы.

Каментары2

  • Более лучше оделся
    13.03.2026
    В стране, где перед любым ментом почти у всех трясутся коленки, от произвола нет ни суда ни защиты ни закона - такое будет только процветать и множиться. Людей превратили в тварей дрожащих.
  • Бяда-бяда
    13.03.2026
    Более лучше оделся, ператварылi, спаiлi, абалванiлi, абрусiлi... Дык гэта людзi свядомыя цi ўсё ж пэўная масса, з якой можна ляпiць якiх хочаш конiкаў нават сямейке тупых кэлхаў?

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць