Свет22

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране

Агульная колькасць можа скласці каля 8 тысяч вайскоўцаў, з якіх да 5 тысяч — марскія пехацінцы.

Дэсантны карабель Boxer. Фота: MCSN Craig Z. Rodarte / U.S. Navy via Getty Images

ЗША вырашылі паскорыць перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў на Блізкі Усход на фоне працяглай ваеннай аперацыі супраць Ірана, паведамілі NBC і Newsmax са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Паводле іх слоў, 11‑ы экспедыцыйны корпус марской пяхоты (MEU), які налічвае не менш за 2,2 тыс. марскіх пехацінцаў, адправіцца з Сан-Дыега раней запланаванага тэрміну — ужо ў бліжэйшыя дні. Вайскоўцы будуць размешчаны на борце дэсантнага карабля USS Boxer.

Разам з ім да берагоў Ірана накіруюцца яшчэ два дэсантныя транспартныя караблі — USS Portland і USS Comstock. Яны павінны даставіць да месца прызначэння знішчальнікі F-35, ракеты і тэхніку для высадкі дэсанту на сушы.

Чакаецца, што флатылія пройдзе праз Інда-Ціхаакіянскі рэгіён да Блізкага Усходу, дзе злучыцца з дэсантным караблём USS Tripoli. Пазней да аперацыі далучыцца крэйсер USS New Orleans і карабель-док USS Rushmore.

У выніку агульная колькасць асабовага складу, які будзе перакінуты ў зону канфлікту, можа скласці каля 8 тысяч вайскоўцаў, з якіх да 5 тысяч — марскія пехацінцы.

Раней пра тое, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША разглядае магчымасць адпраўкі на Блізкі Усход дадатковых войскаў для наземнай аперацыі супраць Ірана, паведамлялі крыніцы Reuters. Сярод варыянтаў, што абмяркоўваюцца: высадка дэсанту на ўзбярэжжы Армузскага праліва для забеспячэння бяспечнага праходу танкераў, адпраўка сухапутных падраздзяленняў на востраў Харк, праз які праходзіць да 90% іранскага нафтавага экспарту, а таксама захоп наяўных у Ірана запасаў высокаўзбагачанага ўрану.

Каментары2

  • Отец Засандалий
    20.03.2026
    Добро пожаловать.
  • Жвір
    20.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА51

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна3

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага6

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА51

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць