Грамадства

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

З 1 студзеня 2027 года ў Беларусі зменіцца пералік даходаў бацькоў, з якіх утрымліваюцца аліменты на непаўналетніх дзяцей. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Заря»

Пры вызначэнні памеру аліментаў цяпер будуць улічвацца ўсе даходы грамадзяніна пасля вылічвання падаткаў і абавязковых страхавых узносаў. У тым ліку гэта тычыцца сродкаў, атрыманых ад розных формаў самазанятасці і прафесійнай дзейнасці, якія не лічацца прадпрымальніцтвам: блогінгу, стрымінгу, працы на маркетплэйсах і лічбавых сэрвісах паслуг.

У пералік даходаў, з якіх будуць утрымлівацца аліменты, дадаткова ўключылі:

  • выйгрышы і вяртанне незгуляных ставак у азартных гульнях — у казіно, анлайн-казіно, гульнявых аўтаматах, букмекерскіх канторах, таталізатарах, электронных інтэрактыўных і рэкламных гульнях, а таксама на іншых падобных мерапрыемствах;
  • кошт абанементаў, сертыфікатаў, білетаў і розных відаў сацыяльных гарантый;
  • выплаты пры заключэнні кантракта або яго падаўжэнні на новы тэрмін;
  • страхавыя ўзносы, якія арганізацыя плаціць за работніка паводле дагавораў добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў;
  • даходы ад здачы ў наём, арэнду або субарэнду жылых і нежылых памяшканняў, транспартных сродкаў і зямельных участкаў;
  • даходы ад аперацый з лічбавымі знакамі (токенамі).

Пералік даходаў стане адкрытым: у ім будуць прадугледжаныя і іншыя віды даходаў, на якія паводле рашэння суда можа быць звернута спагнанне. Гэта павінна дазволіць улічваць новыя крыніцы заробку без неабходнасці кожны раз змяняць нарматыўны акт, а таксама ліквідаваць магчымыя прававыя прабелы.

Пастанова набудзе моц 1 студзеня 2027 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА45

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Раней на іх ездзілі пенсіянеры, цяпер — падлеткі. У Еўропе бум на мікрааўтамабілі3

Правіцель жалезнага веку, з якім звязваюць рымскае ўварванне ў Брытанію, аказаўся жанчынай

Пад Мінскам пабудуюць буйны прамысловы парк на 10 карпусоў1

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна21

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага5

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА45

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць