Свет11

У М'янме знайшлі рубін-гігант

У м'янманскім рэгіёне Магок у вобласці Мандалай нядаўна быў знойдзены вельмі рэдкі і вялікі рубін. Пра знаходку паведамілі дзяржаўныя ўлады краіны.

Фота: moi.gov.mm

Паводле прадстаўнікоў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М'янмы, знойдзены рубін важыць 2200 грамаў, або каля 11 тысяч каратаў. Спецыялісты адзначаюць, што гэта надзвычай буйны і рэдкі камень, які цяжка сустрэць у прыродзе.

Рубін мае чырвона-фіялетавы колер з жаўтаватым адценнем і лічыцца каштоўным дзякуючы высокай якасці колеру. Таксама паведамляецца, што камень валодае добрай празрыстасцю і яркім шкляным бляскам. Асобна падкрэсліваецца, што рубін застаўся ў натуральным выглядзе і не праходзіў штучнай апрацоўкі або паляпшэння.

Фота: moi.gov.mm

Улады М’янмы нагадалі, што рэгіён Магок ужо даўно вядомы як адзін з галоўных сусветных цэнтраў здабычы рубінаў. Тут раней таксама знаходзілі іншыя ўнікальныя каштоўныя камяні. У 1990 годзе быў адкрыты рубін вагой 496,25 карата (99,25 грама), у 1996 годзе — увогуле гіганцкі камень вагой 21450 каратаў (4 290 грамаў), а ў 2022 годзе — рубін вагой 2789,25 карата (557,85 грама).

Хоць рубін 1996 года застаецца найбуйнейшым паводле вагі, новы камень лічыцца больш каштоўным дзякуючы лепшым колеравым і якасным характарыстыкам.

Усе гэтыя рэдкія рубіны былі знойдзеныя менавіта ў раёне Магок, які лічыцца адным з самых багатых радовішчаў каштоўных камянёў у свеце.

Каментары1

  • у
    10.05.2026
    уродливая хищническая индустрия, наживающаяся как на несчастных шахтёрах, убивающих себя чуть ли не в рабских условиях, так и на потребителе-дурачке, готовом переплачивать тысячи процентов за копеечные стекляшки.

Цяпер чытаюць

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Усе навіны →
Усе навіны

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА3

Лідары ЕС датэрмінова завяршылі саміт, так і не дамовіўшыся наконт бюджэту і новага крэдыту для Украіны4

Беларуска зрабілася інфлюэнсеркай у Італіі — расказвае пра цяжкае дзяцінства і топку вагонаў на марозе9

Беларуска з'ехала ў Польшчу з чатырма дзецьмі, нарадзіла яшчэ траіх і прыняла ў сям'ю дзяўчыну з Украіны7

Трамп змяніў сумесную заяву з кіраўніком НАТА, заклікаўшы не толькі Расію, але і Украіну не дапусціць пашырэння вайны1

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным11

«Перш чым маё жыццё абарвецца ў пятлі». Іранкі, прысуджаныя да смерці за ўдзел у пратэстах, моляць пра дапамогу10

Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу

Чаму праз смерць спявачкі беларускага хору ад знакамітага мастака Рушчыца адвярнуліся людзі. Таямніца трагедыі на віленскім Звярынцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі заблакуюць Spotify21

У Беларусі заблакуюць Spotify

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць